21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Мы спадзяёмся, што ўсе цяперашнія фiнансавыя цяжкасцi — часовыя...

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мы спадзяёмся, што ўсе цяперашнія фiнансавыя цяжкасцi — часовыя...

Пакрысе ўздзеянне сусветнага фiнансавага крызiсу пачынае адчуваць на сабе практычна кожны з нас. Недзе гэта ўжо канкрэтныя цэны, што "б’юць" па кiшэнi, дзесьцi — пакуль толькi прадчуванне непазбежных змяненняў у жыццi...

Цi сутыкнулiся вы ўжо цяпер з неабходнасцю эканомiць на нечым? Цi сталi больш старанна планаваць свой бюджэт? Якiя цэны i на што канкрэтна апошнiм часам узрушылi асабiста вас? Цi даводзiцца вам цяпер адмаўляцца ад набыцця тых цi iншых тавараў?

Алена САЛАМАХIНА, вёска Нiвы Жлобiнскага раёна, палявод, мацi шасцярых дзяцей:

Цi сутыкнулiся вы ўжо цяпер з неабходнасцю эканомiць на нечым? Цi сталi больш старанна планаваць свой бюджэт? Якiя цэны i на што канкрэтна апошнiм часам узрушылi асабiста вас? Цi даводзiцца вам цяпер адмаўляцца ад набыцця тых цi iншых тавараў?

Алена САЛАМАХIНА, вёска Нiвы Жлобiнскага раёна, палявод, мацi шасцярых дзяцей:

— Вядома ж, i сутыкнулiся, i адчуваем. Найбольш адчувальна, на мой погляд, за апошнi час падаражэлi газ, святло, квартплата. Заробкi ж самi ведаеце якiя ў нас. Напрыклад, за 11 працоўных дзён — а я была ў водпуску — налiчылi 137 тысяч рублёў, яшчэ крыху больш за 200 тысяч — адпускных... Выратоўвае ўласная гаспадарка, мы трымаем карову, свiней. Iмкнёмся спажываць найперш сваё, балазе, дзецi — i старэйшыя, i малодшыя — дапамагаюць ва ўсiм у хатнiх клопатах. Хоць i тут часам порцыi даводзiцца ўразаць.

Юрый СЯРГЕЕЎ, начальнiк цэха прыроднага i звадкаванага газу Капыльскага раёна:

— Вы маеце на ўвазе сямейны бюджэт? Пакуль адназначна цяжка сказаць. Жонка ў мяне на пенсii, мой заробак пакуль застаўся на ранейшым узроўнi. Хоць, калi ўлiчыць, як апошнiм часам падскочылi цэны, пэўныя карэктывы ў планаванне сямейнага бюджэту, сапраўды, ужо даводзiцца ўносiць. Асабiста мне кiнулася ў вочы, як падаражэлi каўбасныя вырабы, iмпартная садавiна. Малако, хлеб iстотна ў цане не павялiчылiся, аднак i гэтыя прадукты пакрысе каштуюць усё больш. Пра камунальныя плацяжы пакуль нiчога не скажу, бо "жыровак" з новымi тарыфамi яшчэ не атрымлiвалi. Але над будучыняй даводзiцца задумвацца...

Святлана БЕГУНКОВА, загадчык склада камерцыйнай фiрмы, г. Горкi:

— Найперш падаражэлi прадукты харчавання: рыба, мяса, малочная група. У нас у глыбiнцы гэта адчуваецца. Пра каўбасныя вырабы нiчога не скажу — мы iх практычна не набываем, зрэдку хiба хочацца свiнiны цi ялавiчыны. Садавiну, гароднiну таксама не купляем, бо жывём у прыватным сектары, маем агарод. Трымаем бройлерных курэй — ужо падмацаванне для сямейнага бюджэту. А ўвогуле мы заўсёды эканомiлi. Тым больш што наша дзяўчынка вучыцца ў Мiнску.

Анатоль ДАБРАНСКI, пенсiянер, вёска Шарэйкi Калiнкавiцкага раёна:

— Ведаеце, я асаблiва нi на чым не эканомлю: што бачыць вока з прадуктаў харчавання, што хочацца i падабаецца — купляю. Магу сябе, напрыклад, i нечым салодзенькiм парадаваць. Я iнвалiд з дзяцiнства, мне маёй пенсii хапае. Тым больш, што гарэлкi не п’ю, не куру, машыны ў мяне, у якую трэба ўкладваць сродкi, таксама няма. Таму i дазваляю сабе такiя вось выдаткi, хоць, вядома ж, на непатрэбнае грошы не аддаю. Зноў жа — свой агарод маю, трымаю курэй, ката i сабаку. А што да планавання ўвогуле — так, планую на перспектыву свой бюджэт. Трэба ж так "падбiць бабкi", каб нешта адкласцi да дня народзiнаў пляменнiцы цi сястры, да якога юбiлею што адкласцi.

Святлана КРОТ, знаходзiцца ў водпуску па доглядзе дзiцяцi, вёска Калiнаўка Дубровенскага раёна:

— Мы жывём як i раней: каб выжыць, каб былi грошы на хлеб, даводзiцца эканомiць. Iншым часам не магу дзецям цукерак купiць, старэйшай нешта да школы... Не ведаю, можа цяперашнiя цэны на прадукты харчавання i з’яўляюцца нармальнымi, ды толькi не для заробкаў вяскоўцаў. Вельмi iстотна падаражэлi, на мой погляд, каўбаса, рыба. Мы хоць i трымаем карову, дзвюх свiней, але тую ж смятану амаль за 4 тысячы рублёў за паўкiлаграма мусiм купляць, бо сваёй сабраць не атрымлiваецца. Здалi цяля разам з iншымi, дык грошай дагэтуль не аддалi, кажуць, што да мая нiхто нiчога не атрымае. I такая ж сiтуацыя i ў iншых...

Валянцiна ТАРАСIК, галоўны ляснiчы Чэрвеньскага лясгаса:

— Не ведаю нават, цi варта пра гэта гаварыць... Па нашым лясгасе перайшлi на выплату акладаў без прэмiй. Эканомiць лясгас — мусiць эканомiць i кожны работнiк, змяншаць свае выдаткi. Мы ўсе спадзяёмся, што такая мера — часовая. Нейкiх асаблiва рэзкiх скачкоў цэнаў я не заўважыла. Можа, таму, што маральна была гатовая да такога развiцця падзей. Любое падаражэнне нейкiх тавараў цi паслуг, з якiмi мы сутыкаемся, — гэта заўсёды непрыемна, праўда? Аднак тут мы былi ў многiм падрыхтаваныя. Прынамсi, шоку не было. Хоць пакуль, да прыкладу, канкрэтных сумаў камунальных плацяжоў мы яшчэ не ведаем.

Сяргей СТАРЫНАЎ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пакрысе ўздзеянне сусветнага фiнансавага крызiсу пачынае адчуваць на сабе практычна кожны з нас. Недзе гэта ўжо канкрэтныя цэны, што "б’юць"
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика