21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

...

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

...

Малаказаводы Вiцебскай вобласцi затрацiлi летась Br1 млрд на закуп тэстаў па выяўленнi антыбiётыкаў у сыравiне. Па санiтарных правiлах малако ад кароў, якiх лячылi антыбiётыкамi, на працягу 5-10 дзён нельга ўжываць i перапрацоўваць, паведамляе БЕЛТА.

У Беларусi ўпершыню пройдуць спаборнiцтвы па хуткаснай зборцы кубiка Рубiка. Пераможца турнiру, якi пройдзе ў Мiнску 1 сакавiка, атрымае, па звестках БЕЛТА, усемагчымую падтрымку для ўдзелу ў мiжнародных спаборнiцтвах "Mоsсоw Ореn-2009". Узяць удзел у спаборнiцтвах можа кожны, хто збiрае галаваломку цалкам.

Сутыкненне двух МАЗаў адбылося непадалёк ад Гродна. Аварыя здарылася па вiне аднаго з кiроўцаў, якi не ўлiчыў, што дарога слiзкая, у вынiку чаго аўтамабiль развярнула i вынесла на сустрэчную. Вадзiцель другога МАЗа паспрабаваў пазбегнуць сутыкнення, але гэта яму не ўдалося. Вадзiцель другога грузавiка шпiталiзаваны з пераломамi нагi i рэбраў.

У радзiльным доме Барысава затрыманы мясцовы жыхар 1988 г.н. з вучэбнай гранатай без запалу. Ён быў п’яны i пагражаў пашкодзiць маёмасць раддома.

Больш за 200 супрацоўнiкаў апарату, аддзелаў i ўпраўленняў Ровенскага гарвыканкама хутка пойдуць у двухтыднёвыя адпачынкi за свой кошт, каб такiм чынам зэканомiць сродкi ў гарадскiм бюджэце. Такiм чынам удасца зэканомiць больш за 1,5 млн грн, якiя будуць выкарыстаныя на патрэбы жыхароў Роўна.

Польскi ўрад плануе ўвесцi вяртанне падатку на дабаўленую вартасць пакупнiкам новых аўтамабiляў. Кансультацыi памiж мiнiстэрствамi па гэтым пытаннi плануецца завяршыць да канца сакавiка. Чакаецца, што ПДВ, якi ў Польшчы складае 22%, можа атрымаць назад кожны, хто купiць новае аўто, а старое здасць у металалом. Пры сярэднiм кошце новага аўтамабiля каля 15 тыс. долараў можна зэканомiць 3 тыс. долараў.       ПОЎНЫ АБЗАЦ    

Маладзечна ў апошнi час трымае першынство па ўзроўнi самагонаварэння ў Мiнскай вобласцi, абагнаўшы традыцыйнага лiдара — Старыя Дарогi. Пра гэта паведамiў учора на прэс-канферэнцыi начальнiк УУС Мiнскай вобласцi Іван Саўчыц. Сёлета ў Маладзечанскiм раёне было канфiскавана 15 тон самагонкi. А ўсяго летась у вобласцi ў насельнiцтва канфiскавана i знiшчана 135 т самагонкi i 735 тон брагi.

Перад берлiнскiм судом паўстаў бармэн, якi абвiнавачваецца ў тым, што дазволiў 16-гадоваму падлетку выпiць больш за чатыры дзясяткi чарак тэкiлы, пасля чаго той упаў у кому i праз месяц памёр. 28-гадовы бармэн налiў юнаку не менш за 45 чарак ёмiстасцю па 20 грамаў. Прычынай такой празмернасцi стаў заклад, у якi малады чалавек пайшоў з прыяцелямi — хто вып’е больш. Дарэчы, па звестках германскiх медыкаў, за год у краiне было шпiталiзавана 23 тыс. 165 падлеткаў з вострым алкагольным ап’яненнем.

Заканадаўчы сход Забайкальскага краю адзiнагалосна прыняў 11 лютага статут новага суб’екта федэрацыi на сваiм першым у 2009 годзе плянарным пасяджэннi. Пасяджэнне павiнна было прайсцi на два днi пазней, у пятнiцу, 13 лютага, аднак парламентарыi вырашылi не выпрабоўваць лёс. Як патлумачылi ў прэс-службе, дэпутаты прыйшлi да высновы: славутая пятнiца, 13-га — не лепшы дзень для такой важнай справы. З гэтай нагоды святар мясцовага сабора iгумен Сiмяон завiў: "Гэта, тым больш на такiм высокiм узроўнi, гаворыць пра выключнае невуцтва ўсяго нашага грамадства. Пра тое, што сучасная культура прасякнутая акультызмам, магiзмам, культывуе не разумнае, добрае, вечнае, а нейкiя фанатычныя, цемрашальскiя думкi".

Мiлiцыянеры затрымалi ў Маскве жыхарку Чалябiнска, якая пракусiла патрульнаму далонь пры затрыманнi. На пульт аператыўнага дзяжурнага паступiла паведамленне пра распiццё спiртных напояў i парушэнне грамадскага парадку каля аднаго з дамоў па Ленiнскiм праспекце. Па словах вартавых парадку, 35-гадовая жанчына была моцна п’яная, пры затрыманнi нецэнзурна лаялася, а ў службовай аўтамашыне пры дастаўцы ў райаддзел укусiла сяржанта за далонь правай рукi, пасля чаго той быў дастаўлены ў медсанчасць для абеззаражвання раны. Куслiвай жанчыне пагражае да пяцi гадоў пазбаўлення волi.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiлiцыянеры затрымалi ў Маскве жыхарку Чалябiнска, якая пракусiла патрульнаму далонь пры затрыманнi. На пульт аператыўнага дзяжурнага паступiла паведа
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика