Цэны на алей змяншацца больш не будуць?
Цэны на алей змяншацца больш не будуць?
Напачатку снежня мiнулага года са спасылкай на нашага эксперта — прадстаўнiка аднаго з асноўных iмпарцёраў сланечнiкавага алею ў Беларусь — мы давалi прагноз, што рознiчныя цэны на гэты прадукт да вясны будуць знiжацца. Тлумачылася гэта, у прыватнасцi, i багатым апошнiм ураджаем сланечнiку. Прадказаную тэндэнцыю спажыўцы на свае вочы маглi назiраць увесь апошнi час: кошт на алей у рознiчным гандлi сапраўды знiжаўся. Аднак, паводле ўсё таго ж прагнозу спецыялiста, ужо ўвесну аналiтыкi абяцалi павышэнне цаны. — Усе перадумовы для гэтага ўжо назiраюцца, — сказаў нам той жа эксперт. — З-за паступовага падаражання сыравiны, ад кошту на якую i залежыць многае, цана на алей пакуль проста спынiлася. Недзе напрыканцы сакавiка чакаецца яе павелiчэнне. Пакупнiкi заўважаць змяненне рознiчных цэнаў на прадукт на палiцах крамаў недзе ў пачатку красавiка. Якiм яно будзе, сказаць пакуль цяжка — усё ж рынак ёсць рынак. На асартымент гэтыя змяненнi, думаю, нiяк не паўплываюць. Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напачатку снежня мiнулага года са спасылкай на нашага эксперта — прадстаўнiка аднаго з асноўных iмпарцёраў сланечнiкавага алею ў Беларусь — мы давалi
|
|