Рэгiстрацыя — не проста штамп
Рэгiстрацыя — не проста штамп
Мая стрыечная сястра жыве на Магiлёўшчыне. У Мiнску ва ўнiверсiтэце вучыцца яе ўнучка, якую радня вельмi хоча прапiсаць (зарэгiстраваць) у сталiцы. Пазванiлi мне, папрасiлi. Метры "лiшнiя", як быццам ёсць. Але згадзiцца неяк страшнавата: не ведаю, чым гэта можа скончыцца? Калi ласка, напiшыце. А. Казак, г. Мiнск. Усяленне ўнучкi стрыечнай сястры на "свабодныя" метры ў кватэру ўласнiка магчыма з афармленнем адпаведнага дагавора найму жылога памяшкання. Пасля з гэтым дагаворам уласнiк павiнен звярнуцца ў падатковую iнспекцыю па месцы пастаяннага жыхарства i зарэгiстравацца ў якасцi падаткаплацельшчыка. З гэтага моманту ўласнiк абавязаны плацiць падатак па вызначанай стаўцы. Неабходна мець на ўвазе, што ўселены ў кватэру (i зарэгiстраваны па гэтым месцы жыхарства) наймальнiк таксама мае права ўсяляць у нанятае iм жылое памяшканне незалежна ад згоды ўласнiка-наймадаўца сваiх няпоўнагадовых дзяцей. Усяленне iншых грамадзян у займаемае iм жылое памяшканне дапускаецца толькi са згоды наймадаўца i непаўналетнiх членаў сям’i, якiя пражываюць сумесна з наймальнiкам. Наймальнiк жылога памяшкання можа ажыццяўляць iншыя правы, прадугледжаныя заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Важна таксама ведаць, што ўселены "кватарант" можа ў прынцыпе стаць членам сям’i ўласнiка на падставе арт. 29 Жыллёвага кодэкса Рэспублiкi Беларусь. Гэтым артыкулам вызначана, у прыватнасцi, што да членаў сям’i ўласнiка жылога памяшкання адносяцца муж (жонка), iх дзецi i бацькi. Да iх могуць быць аднесены i iншыя сваякi, а таксама непрацаздольныя ўтрыманцы, калi яны пражываюць сумесна з iм i вядуць агульную гаспадарку. Iншыя грамадзяне, якiя пражываюць не менш за пяць гадоў сумесна з уласнiкам жылога памяшкання i вядуць з iм агульную гаспадарку, таксама могуць быць прызнаны ў судовым парадку членамi сям’i гэтага ўласнiка жылога памяшкання. У адпаведнасцi з арт. 36 ЖК скасаванне дагавора найму жылога памяшкання магчыма па згодзе бакоў, а таксама па патрабаваннi аднаго з бакоў у выпадку парушэння iншым бокам iстотных умоў дагавора i па iншых падставах, прадугледжаных Кодэксам. Разам з тым, згодна з законам, нiхто не можа быць адвольна пазбаўлены жылля. Таму скасаванне дагавора найму i высяленне грамадзян у аднабаковым парадку дапускаецца толькi ў судовым парадку i пры наяўнасцi вызначаных законам падстаў (напрыклад, пры ўхiленнi наймальнiка ад платы за карыстанне жыллём i камунальныя паслугi, згодна з арт. 39 ЖК — пры парушэннi правiлаў карыстання жылым памяшканнем). Вiктар САВIЦКI.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мая стрыечная сястра жыве на Магiлёўшчыне. У Мiнску ва ўнiверсiтэце вучыцца яе ўнучка, якую радня вельмi хоча прапiсаць (зарэгiстраваць) у сталiцы. Па |
|