Беларус выйграў лыжны марафон
Беларус выйграў лыжны марафон
Шосты этап Кубка свету па лыжных марафонах адбыўся ў Францыi. У мужчынскай гонцы на 76 км вольным стылем перамогу святкаваў беларус Аляксей Іваноў з вынiкам 3:40.07. Перамога беларуса стала для многiх нечаканасцю. У 2006 годзе ён быў на турнiры другiм, а праз тры гады здолеў падняцца на найвышэйшую прыступку п’едэстала. Серабро "Вялiкага шлему"Беларускi дзюдаiст Яўген Бядулiн (вагавая катэгорыя да 100 кг) выйграў "серабро" на этапе "Вялiкага шлему" ў Парыжы. У паядынку за "золата" наш суайчыннiк саступiў японцу Такамашы Анаi. Яшчэ двое беларускiх дзюдаiстаў — Мiкалай Баркоўскi (81 кг) i Iгар Макараў (звыш 100 кг) — занялi ў Парыжы пятыя месцы. Турнiры "Вялiкага шлему" — новая серыя спаборнiцтваў, якiя праводзяцца з 2009 года і прыраўноўваюцца да спаборнiцтваў былога Суперкубка свету. Камандная "бронза"У венгерскiм Будапешце прайшоў этап Кубка свету па фехтаваннi на шаблях сярод мужчын. У камандным турнiры зборная Беларусi (Дзмiтрый Лапкес, Аляксандр Буйкевiч, Валерый Прыёмка) заваявала бронзавыя медалi, узяўшы верх у матчы за 3-е месца над дружынай Iталii — 45:33. Хiдынк узначалiць "Чэлсi"Галоўны трэнер зборнай Расii па футболе Гус Хiдынк узначалiць лонданскi "Чэлсi" на тры месяцы — да канца сезона 2008-2009. Такi варыянт супрацоўнiцтва англiйскi клуб прапанаваў Расiйскаму футбольнаму саюзу, i расiйскi бок гатовы прыняць гэту прапанову. РФС пацвердзiў, што на працягу трох месяцаў Хiдынк будзе сумяшчаць работу ў "Чэлсi" i ў зборнай Расii. Пагадненне Хiдынка з РФС дзейнiчае да чэрвеня 2010 года, а аплачвае кантракт фонд "Нацыянальная акадэмiя футбола", заснавальнiкам якой з’яўляецца Раман Абрамовiч. Англiйскi клуб застаўся без трэнера вечарам 9 лютага, калi ў адстаўку быў адпраўлены бразiлец Луiс Фiлiпэ Скалары.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шосты этап Кубка свету па лыжных марафонах адбыўся ў Францыi. У мужчынскай гонцы на 76 км вольным стылем перамогу святкаваў беларус Аляксей Іваноў з в
|
|