"Работнiк прылаўка абавязаны кансультаваць пакупнiкоў..."
"Работнiк прылаўка абавязаны кансультаваць пакупнiкоў..."
У рэдакцыю патэлефанавала мiнчанка Ірына Атрушкевiч, якая сутыкнулася з наступнай праблемай. "У краме хацела набыць у падарунак кухонную бляху вытворчасцi Германii. Быў нават выбар — з рашоткай цi без яе. Спытала ў прадаўца, для чаго прызначана рашотка, як ёй карыстацца (гэты выраб каштаваў больш). Тая адказала, маўляў, паколькi я сама дома не гатую, дык не ведаю. Бляху з рашоткай я ўсё ж купiла. А потым задумалася над словамi прадаўца. Цi мела яна рацыю? Што з таго, што асабiста яна дома не гатуе, я не да яе ў кватэру прыйшла, а ў краму? Усё ж нейкую больш падрабязную iнфармацыю пра тавар, лiчу, работнiкi прылаўка пакупнiкам павiнны даводзiць..." У рэдакцыю патэлефанавала мiнчанка Ірына Атрушкевiч, якая сутыкнулася з наступнай праблемай. "У краме хацела набыць у падарунак кухонную бляху вытворчасцi Германii. Быў нават выбар — з рашоткай цi без яе. Спытала ў прадаўца, для чаго прызначана рашотка, як ёй карыстацца (гэты выраб каштаваў больш). Тая адказала, маўляў, паколькi я сама дома не гатую, дык не ведаю. Бляху з рашоткай я ўсё ж купiла. А потым задумалася над словамi прадаўца. Цi мела яна рацыю? Што з таго, што асабiста яна дома не гатуе, я не да яе ў кватэру прыйшла, а ў краму? Усё ж нейкую больш падрабязную iнфармацыю пра тавар, лiчу, работнiкi прылаўка пакупнiкам павiнны даводзiць..."На гэты чытацкi запыт мы папрасiлi даць адказ кансультанта ўпраўлення абароны правоў спажыўцоў i кантролю за рэкламай Мiнiстэрства гандлю Антанiну Палякову. — Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб абароне правоў спажыўцоў" вызначаны агульныя патрабаваннi да аб’ёму i спосабу прадастаўлення iнфармацыi пра тавар. У прыватнасцi, да ведама спажыўца даводзяцца звесткi пра найменне тавару, цану, гарантыйны тэрмiн (калi ён вызначаны), дату вырабу i (цi) тэрмiн службы, найменне (фiрмовае найменне), месца знаходжання (юрыдычны адрас) вытворцы (прадаўца), спажывецкiя якасцi тавару, iншыя звесткi, якiя, у адпаведнасцi з заканадаўствам цi дагаворам, абавязковыя для прадастаўлення, — сказала Антанiна Васiльеўна. Дадатковая спецыяльная iнфармацыя пра тавар (акрамя ўказанай), што характарызуе якасцi тавару, зыходзячы з яго спецыфiкi, вызначаецца ў адпаведных тэхнiчных нарматыўных прававых актах (дзяржаўных стандартах, тэхнiчных умовах). Аднак калi такiя дзяржаўныя стандарты, тэхнiчныя ўмовы адсутнiчаюць, такая дадатковая iнфармацыя пра тавар можа давацца вытворцам. — Iнфармацыя даводзiцца да ведама спажыўцоў у дакументацыi, што дадаецца да тавару, на спажывецкай тары (упакоўцы) цi iншым спосабам, прынятым для асобных вiдаў тавараў, — паведамiла далей Антанiна Палякова. — Прадавец абавязаны валодаць звесткамi пра тавар. У адпаведнасцi з Правiламi паводзiнаў прадаўца, зацверджанымi загадам Мiнiстэрства гандлю ад 4 студзеня 1995 года № 2, работнiк прылаўка абавязаны кансультаваць пакупнiкоў аб прызначэннi, уласцiвасцях, якасцi тавараў, правiлах iх догляду, цэнах. Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У рэдакцыю патэлефанавала мiнчанка Ірына Атрушкевiч, якая сутыкнулася з наступнай праблемай. "У краме хацела набыць у падарунак кухонную бляху вы
|
|