П’яны кіроўца наехаў на мацi з дачкой
П’яны кіроўца наехаў на мацi з дачкой
У Мiнску кiроўца на "Маздзе" збiў 33-гадовую жанчыну i яе 14-гадовую дачку. Паводле звестак аддзела па агiтацыi i прапагандзе ДАІ ГУУС Мiнгарвыканкама, аўтамабiль, якiм кiраваў нецвярозы 26-гадовы мужчына, рухаўся па праспекце Любiмава з боку праспекта газеты "Звязда" ў напрамку вулiцы Бялецкага i на абазначаным нерэгуляваным пешаходным пераходзе наехаў на жанчыну i дзяўчынку. Пацярпелыя былi дастаўлены ў бальнiцу з цяжкiмi траўмамi. Кiроўца знаходзiцца пад вартай. Мiж iншым, гэты парушальнiк да таго ж быў пазбаўлены права кiравання транспартным сродкам. Iгар ГРЫШЫН. I выпiць не паспелiДвое работнiкаў Брэсцкага завода "БелАлка" i iндывiдуальны прадпрымальнiк вырашылi пажывiцца прадукцыяй завода. Кралi не адразу, а на працягу тыдня, i вынеслi з тэрыторыi прадпрыемства больш за сто лiтраў гарэлкi i спiрту. Мiлiцыя выйшла на след несуноў, украдзенае забрала i завяла крымiнальную справу. Сымон Свiстуновiч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнску кiроўца на "Маздзе" збiў 33-гадовую жанчыну i яе 14-гадовую дачку. Паводле звестак аддзела па агiтацыi i прапагандзе ДАІ ГУУС Мiнга
|
|