НАМЯНЯЎ
НАМЯНЯЎ
Не зразумела, чаму людзi звяртаюцца да валютчыкаў-мянялаў, калi ў абменныя пункты i чаргi няма (ва ўсякiм разе ў Баранавiчах)? Супрацоўнiкi мiлiцыi i дзяржкантролю затрымалi ў Баранавiчах на вакзале "Палескi" жыхара горада, якi займаўся абменам валюты. У мянялы канфiскавалi 9 млн рублёў, 2550 еўра, 6000 расiйскiх рублёў, долары. Складзены пратакол. УДАР НАНЕСЛІ, АЛЕ НЕ ПЕРАМАГЛIЛетась на тэрыторыi Брэстчыны было лiквiдавана 113 мiнi-заводаў па вырабе самагону i 526 апаратаў. А яшчэ знiшчана 312 тысяч лiтраў гарэлкi i брагi ды 83 тысячы лiтраў падробленых алкагольных напояў. Але да перамогi над самагоншчыкамi яшчэ далёка. Сымон Свiстуновiч. Тут цяля, там авечкi, а фiнал адзiнНа ферме каля в. Борысы Брэсцкага раёна дзверы не былi на замку, i гэтую сiтуацыю выкарыстаў жыхар гэтай жа вёскi, якога ўжо судзiлi за крадзеж. Ён цiха зайшоў на ферму i ўкраў адтуль цяля, якое мiлiцыя ў яго i знайшла. Гэтым жа вечарам трое жыхароў в. Пелiшча Камянецкага раёна спрабавалi ўкрасцi з фермы "Агра-Пелiшча" тры авечкi. Убачыўшы, што аперацыя правалiлася, зладзеi кiнулiся наўцёкi. Дваiх удалося затрымаць. Сымон Свiстуновiч. Небяспечная печ У шэсць гадзiн ранiцы запалаў пяцiкватэрны аднапавярховы дом па вулiцы Лясной у Хойнiках. Адзiн з жыхароў пачуў трэск шыферу на даху i пабудзiў астатнiх. Людзi — а гэта 12 чалавек, з iх чацвёра дзяцей i адзiн iнвалiд-калясачнiк, перапалохалiся, але пачалi хутка эвакуявацца. Маладая жанчына 1986 года нараджэння з васьмiмесячным дзiцем пакiдала свой пакой праз акно, саскочыла на гарачае вуголле i апалiла ступнi ног. У вынiку пажару знiшчаны дах дома i пашкоджаны сцены пакоя, дзе адбылося ўзгаранне. Папярэдняя прычына здарэння — няспраўнае пячное ацяпленне. Iрына АСТАШКЕВIЧ. "Настралялi" на крымiнальную справуНа кукурузным полi паблiзу вёскi Копцеўка Горацкага раёна супрацоўнiкi Мсцiслаўскай мiжрайiнспекцыi знайшлi месца адстрэлу двух дзiкоў. Падчас следча-аператыўных мерапрыемстваў работнiкi Горацкага РАУС выявiлi аднаго з падазроных — вадзiцеля КУП "Копцеўская нiва". У яго былi канфiскаваны дзве паляўнiчыя стрэльбы i прадукцыя з мяса дзiкоў. Затрыманы паказаў месца разбору дзiкоў, дзе былi знойдзены чатыры эмбрыёны. Прыродным рэсурсам быў нанесены ўрон у асаблiва буйным памеры — на суму 12,6 мiльёна рублёў. Узбуджана крымiнальная справа. Сяргей РАСОЛЬКА. Чаго не зробiш для сяброўкi...Каб атрымаць крэдыт, неабходна падаць даведку аб заработнай плаце. Вось i вырашыла медсястра Баранавiцкай гарадской палiклiнiкi дапамагчы сваёй сяброўцы... падрабiць даведку аб заробку. Чым вышэйшая зарплата, тым большы крэдыт. Фальшыўку выявiлi i на медсястру завялi крымiнальную справу. Сымон Свiстуновiч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не зразумела, чаму людзi звяртаюцца да валютчыкаў-мянялаў, калi ў абменныя пункты i чаргi няма (ва ўсякiм разе ў Баранавiчах)? Супрацоўнiкi мiлiцыi i
|
|