21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

ЯГО ДАБІВАЛI РЫДЛЁЎКАМI...

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ЯГО ДАБІВАЛI РЫДЛЁЎКАМI...

Як крымінальная справа набыла палiтычную афарбоўку

Польшча ўзрушана чарговым гучным скандалам, якi разгарэўся ў самым пачатку года. Нядаўна сышоў у адстаўку мiнiстр юстыцыi, ён жа Генеральны пракурор Збiгнеў Цвёнкальскi, якi крыху больш за год працаваў на гэтай пасадзе ва ўрадзе Дональда Туска. Адной, хоць, магчыма, i не самай галоўнай, нагодай адстаўкi стала самазабойства ў турме злодзея i бандыта Роберта Пазiка, нядаўна асуджанага на пажыццёвае зняволенне.

Гэты факт можна было б спiсаць у разрад руцiнных здарэнняў у пенiтэнцыярнай сiстэме, калi б не адно "але". Справа ў тым, што ў гэтай жа турме ў горадзе Плоцку, дзе сядзеў Пазiк, такiм жа спосабам, з дапамогай пятлi з прасцiны звёў свае рахункi з жыццём у красавiку мiнулага года калега па бандытызме гэтага самазабойцы Славамiр Касцюк. А ў чэрвенi 2007 года, як называе плоцкае выданне "Газеты выборчай", у камеры папярэдняга зняволення ў горадзе Альштыне яшчэ перад пачаткам судовага працэсу павесiўся Войцэх Франеўскi — завадатар банды, куды ўваходзiлi Пазiк i Касцюк. Яго лiчылi небяспечным злачынцам, таму камера знаходзiлася пад манiторынгам. Нягледзячы на гэта, яму ўдалося павесiцца на бiнце. Следства выявiла, што ў крывi Франеўскага быў алкаголь i парэшткi наркотыку амфетамiну.

I палiтыкi, i журналiсты, i неабыякавыя грамадзяне не маглi не прыйсцi да высновы, што такая серыя самазабойстваў гэтых, з дазволу сказаць людзей, на руках якiх кроў забiтага маладога чалавека, якога звалi Кшыштаф Алеўнiк, не можа быць выпадковай. Такую выснову падмацоўвалi i СМI, якiя абуралiся бяздарным вядзеннем следства па факце выкрадання i забойства...

25-гадовы Кшыштаф Алеўнiк быў сынам паспяховага прадпрымальнiка. Яго бацька, Уладзiмеж Алеўнiк, займаецца ў Польшчы мясным бiзнэсам. Кшыштаф таксама не сядзеў на шыi ў бацькi, быў суўладальнiкам вялiкага аптовага склада. Як расказвала газета "Жэчпаспалiта", у той вечар у канцы кастрычнiка 2001 года Кшыштаф арганiзаваў у сваiм доме ў ваколiцах вёскi Дробiн вечарыну. Сярод гасцей былi, у прыватнасцi, палiцэйскiя з Плоцка i невялiкага гарадка Серпц. Дзесьцi каля 11 гадзiн вечара госцi пачалi разыходзiцца. Некаторых з iх Кшыштаф развозiў вечарам па хатах. Апошнiм, каго ён адвёз дадому, быў начальнiк крымiнальнага аддзела Плоцкай камендатуры палiцыi. Назаўтра Кшыштаф знiк. Бацькi ўбачылi ў яго доме вялiзны балаган, сляды крывi. А праз двое сутак бацька пачуў па тэлефоне голас сына: "Тата, гэта выкраданне".

"Хочуць атрымаць выкуп у 300 тысяч долараў", — распавядаў потым журналiстам Уладзiмеж Алеўнiк. — Пазней такiх званкоў было некалькi дзясяткаў. Патрабаваннi i iнструкцыi зачытваў сын, голас якога бандыты запiсвалi на магнiтафон. Пачалося расследаванне. Весцi такую важную справу даверылi мясцовай палiцыi. Тыя, хто быў на грылi ў Алеўнiка, збiралi першыя паказаннi, вывучалi сляды злачынства. Праз гады высветлiцца, наколькi неахайна яны гэта рабiлi.

А для Уладзiмежа Алеўнiка пачалася самая трагiчная паласа ў яго жыццi. Практычна кожныя два днi бандыты званiлi яму па тэлефоне i пыталiся, колькi грошай сабрана. Прычым перамовы запiсвала на магнiтафон не палiцыя, а сям’я скрадзенага. Праз тры тыднi пасля збору запатрабаванай сумы пачалiся выезды з выкупам. Выкрадальнiкi паводзiлi сябе вельмi асцярожна i кожны раз называлi ўсё новае месца перадачы грошай. Як распавядае сястра Кшыштафа Данута, гульня ў жмуркi цягнулася месяцамi, потым бандыты амаль на год замоўклi, пакуль у рэшце рэшт не загадалi, куды ехаць з выкупам. Пра гэта Алеўнiкi паведамiлi кiраўнiку следчай брыгады — начальнiку крымiнальнага аддзела Радамскай ваяводскай пракуратуры, якая iснавала ў той час.

— Рабiце, што загадваюць, а мы будзем трымаць сiтуацыю пад кантролем, — сказаў ён, па словах Дануты.

Разам з мужам яна павезла выкуп: у названым месцы, каля вiядука, дзе гарэлi дзве лампадкi, была выкiнутыя сумка з грашыма. I вось тут справядлiва паўстае першае самае сур’ёзнае пытанне ў дачыненнi да дзеянняў следчых. Нягледзячы на абяцаннi, палiцыi там чамусьцi не аказалася. Па словах Алеўнiка-старэйшага, у адпаведных дакументах не было знойдзена пацвярджэння таго, што хоць бы адна палiцэйская машына выехала ў той дзень на месца перадачы грошай.

Праз тыдзень бандыты пазванiлi, падзякавалi за выкуп i сказалi, што Кшыштаф хутка будзе дома. Ды дзе там... Хлопца пераправiлi з падвала дачнага дома ў бетонную студню пад памыйную яму. Але пра гэта стане вядома праз некалькi гадоў.

Бедны бацька тым часам абiваў якiя толькi мог парогi, звяртаўся да важных дзяржаўных чыноўнiкаў, дэпутатаў сейма, пiсаў лiсты ў пракуратуру краiны, чарговым мiнiстрам юстыцыi. Але тыя заставалiся глухiмi. Напачатку, як i следчая брыгада ў Плоцку, так пазней i пракурор з Варшавы настойлiва прытрымлiвалiся версii аб самавыкраданнi Кшыштафа. Бацьку казалi, што, маўляў, усё гэта прыдумалi яго дзецi, каб такiм чынам вывудзiць грошы. Палiцыя чамусьцi не рэагавала на самыя, здавалася б, вiдавочныя сведчаннi, якiя нiбы самi iшлi ў рукi.

Справа ў следстве зрушылася з мёртвай кропкi толькi ў 2005 годзе, калi ёй занялася Альштынская акруговая пракуратура, якая мае вялiкi аўтарытэт у Польшчы па разблытваннi злачынстваў, звязаных з выкраданнямi людзей. Пяць месяцаў спатрэбiлася прафесiяналам, каб патрапiць на след бандытаў. Адзiн з нягоднiкаў, Славамiр Касцюк, расказаў следчым праўду пра адно з самых пачварных злачынстваў, учыненых у Польшчы ў апошнiя гады. Пра тое, як прыкавалi Кшыштафа да бетоннай сцяны памыйнай ямы ланцугамi для навязвання каровы, як марылi голадам i рэгулярна збiвалi, а потым "супакойвалi" псiхатропнымi сродкамi... Такой жорсткасцi маглi б пазайздросцiць нават самыя азвярэлыя фашысты.

А праз некаторы час пасля атрымання выкупу, пераканаўшыся, што iх зняволены ўсё яшчэ жывы, Касцюк i Пазiк 5 верасня 2003 года выцягнулi яго з ямы i нацягнулi на галаву цэлафанавы мяшок для смецця. Але хлопец упарта не хацеў памiраць. Тады яго дабiлi рыдлёўкамi, а труп закапалi ў лесе.

А бедныя бацькi ўсе гэтыя гады спадзявалiся, што Кшыштаф яшчэ жывы. I не задумваючыся плацiлi прыватнаму дэтэктыву i згубiўшым усялякае сумленне шматлiкiм "iнфарматарам", якiя "старалiся" дапамагчы. Прыкладна 5 млн злотых, г.зн. па тагачасным курсе каля 2 млн долараў ЗША фактычна раздаў у адчаi бацька.

У сакавiку мiнулага года акруговы суд у Плоцку аб’явiў прыгавор бандытам. Касцюк i Пазiк атрымалi пажыццёвае зняволенне, астатнiя восем адмарозкаў былi асуджаныя на тэрмiны ад аднаго года ўмоўна да 15 гадоў турмы. Але, лiчыць Уладзiмеж Алеўнiк, кропку ставiць рана. Ён глыбока перакананы ў тым, што ў злачынства ёсць заказчыкi i лiчыць, што ў iм замешаны вышэйшыя палiцэйскiя чыны i палiтыкi. Камусьцi, на яго думку, вельмi не хацелася, каб злачынства было раскрыта. "Калi б справу расследавалi належным чынам, сын бы жыў". Што ж, гэты няшчасны чалавек мае ўсе падставы так думаць. I сапраўды, цi не зашмат падазроных выпадковасцяў, пытае Алеўнiк-старэйшы.

Пасля самазабойства 19 студзеня чарговага бандыта падобныя пытаннi паўстаюць нават у людзей, далёкiх ад следчай практыкi. Як так атрымалася, што пасля двух самазабойстваў не змаглi прадухiлiць чарговае, якое зрабiў "найбольш ахоўны вязень у Польшчы"? А можа Пазiку i двум яго калегам-бандытам хтосьцi дапамог звесцi рахункi з жыццём?

Скандал вакол справы Кшыштафа Алеўнiка набыў палiтычную афарбоўку. Першай ахвярай стаў мiнiстр юстыцыi Збiгнеў Цвёнкальскi, хоць, на думку аналiтыкаў, ставiць яму ў вiну тое, што адбылося ў польскiм правасуддзi, можна з вельмi вялiкай нацяжкай. Мiнiстрам ён стаў толькi 16 лiстапада 2007 года. Кажуць, што быў не найгоршым служыцелем Фемiды. Падобна, маюць месца чарговыя палiтычныя разборкi ва ўрадзе, а справа Алеўнiка была толькi нагодай.

Цяпер створана следчая камiсiя сейма па высвятленнi акалiчнасцяў смерцi Кшыштафа Алеўнiка i самазабойства яго катаў. Аднак, апазiцыйная газета "Трыбуна" перасцерагае, што камiсiя можа заняцца не прадметным высвятленнем справы, а стаць чарговымi палiтычнымi гульнямi. Як сказаў адзiн малады чалавек — удзельнiк сустрэчы ў адной з папулярных польскiх тэлепраграм з вядомым юрыстам Анджэем Цолем, нiводная са створаных раней камiсiй сейма, звязаных з раскрыццём буйных карупцыйных скандалаў у краiне, яшчэ нiколi нiчога не высветлiла. Можа на гэты раз будзе выключэнне?

...А нядаўна польскiя СМI паведамiлi пра яшчэ адзiн факт: прарвалася каналiзацыя ў складзе альштынскай палiцыi, дзе мiж iншым, захоўваюцца папкi са следчымi дакументамi па справе Кшыштафа Алеўнiка.

Мiхаiл Бацян.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Польшча ўзрушана чарговым гучным скандалам, якi разгарэўся ў самым пачатку года. Нядаўна сышоў у адстаўку мiнiстр юстыцыi, ён жа Генеральны пракурор З
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика