21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Зоркi па-над крызiсам

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Зоркi па-над крызiсам

У каго з папулярных беларусаў фiнансы спяваюць рамансы, а каго грашовае пытанне не турбуе?

Ужо нават самыя закаранелыя аптымiсты не спрачаюцца пра тое, цi дайшоў сусветны фiнансавы крызiс да Беларусi — яго пра-

явы мы бачым штодня. Але рэагуюць на гэтыя

праявы ўсе па-рознаму: адны мабiлiзуюцца i пачынаюць эканомiць або шукаць дадатковы заробак, другiя азартна лiчаць чужыя грошы па прынцыпе "няхай у мяне карова здохне, абы ў суседа — дзве". Асаблiва дастаецца папулярным асобам — артыстам i iх прадзюсарам, высокааплатным спартсменам i тэлевядучым. "Сарафаннае радыё" абмяркоўвае: прыйшоў час i "зоркам" зацягнуць паясы — а калi попыт на iх паслугi зменшыцца i заробкi ўпадуць, то i на завод пайсцi... Цiкава, што на гэты конт думаюць самi "зоркi"?

Наколькi эканамiчны крызiс умяшаўся ў iхняе жыццё i паўплываў на творчасць, расказалi "Звяздзе" некаторыя папулярныя беларусы.

— Натуральна, яшчэ перад Новым годам у людзей быў лёгкi мандраж, а ўлiчваючы тое, што снежань для артыстаў — самы "хлебны" месяц у сэнсе карпаратываў, мы апасалiся змяншэння колькасцi заказаў, — расказвае ўдзельнiк гурта "Чук i Гек" Павел Сыраежкiн. — Таму крыху скiнулi цану за выступленнi i ў вынiку ўзялi колькасцю — у заробленай суме нiчога не згубiлi, нават выйгралi. Увогуле, я не сказаў бы, што нашы заказчыкi вельмi ўжо iмкнулiся зэканомiць.

Такiм чынам, сядзець без работы гурту не давялося, але адкладваць заробленыя грошы на чорны дзень нiхто не збiраўся:

— Я неяк бачыў па "Еўраньюс" цiкавы сюжэт, апытвалi жыхароў розных еўрапейскiх краiн напярэдаднi святаў: калi б у вас было 100 еўра, што вы з iмi зрабiлi б ва ўмовах крызiсу? Так вось заходнiя еўрапейцы адказвалi: невялiкую суму можна патрацiць на падарункi блiзкiм, а ўсё астатняе — адкласцi. А ўсходнiя еўрапейцы, славяне, наадварот прапаноўвалi: 90 еўра — на падарункi i адпачынак, а што застанецца, тое можна адкласцi. Вось i я, паводле славянскага менталiтэту, патрацiў ганарары на сябе любiмага, — смяецца Павел. — Адправiўся адпачываць на выспу Ла Гамера (Канарскi архiпелаг). Я чалавек, якi лёгка захапляецца ўсiм новым i экстрэмальным — з парашутам скачу (12 скачкоў ужо зрабiў), на сноўбордзе катаюся... Падумаў, што не хапае толькi правоў на кiраванне самалётам. I якраз так сталася, што там была такая магчымасць!

Каб атрымаць лётнае пасведчанне, патрэбны быў пiлоцкi мiнiмум — 60 налятаных гадзiн з iнструктарам i 10 без яго. Допуск да самалёта ўвогуле цяжкасцяў не выклiкаў: некалькi элементарных тэстаў на фiзiчную прыдатнасць i рэакцыю, медыцынская даведка, веданне англiйскай мовы, узрост большы за 21 год i, бе-зумоўна, чэк аб аплаце курсаў (у залежнасцi ад колькасцi ўрокаў — 1800—2300 еўра). "Аднаматорныя самалёты — гэта самы просты клас, прыкладна як у аўтамабiлiстаў катэгорыя А, кiраванне матацыклам, — дзелiцца ўражаннямi Павел. — Тым больш, я раней ужо сядзеў за штурвалам — з сябрамi спрабаваў сябе ў ролi лётчыка пад Смаленскам. I ўсё адно, калi ляцiш на вышынi ў 4000 метраў i можаш развiць хуткасць да 370 км за гадзiну — адчуваннi незабыўныя!".

Экзамены здадзены паспяхова — i цяпер артыст чакае, пакуль на працягу 1,5 месяца ў Еўрапейскiм цэнтры малой i грамадзянскай авiяцыi ў Лiоне будзе выраблена лётнае пасведчанне, якое потым дасылаецца ўладальнiку па пошце. З гэтым пасведчаннем можна браць напракат аднаматорныя самалёты на ўсёй тэрыторыi Еўрасаюза, прычым неабавязкова ляцець далёка — напрыклад, такiя аэрадромы ёсць у Вiльнюсе.

— Большасць людзей цяпер iмкнецца эканомiць, а ты ў прамым сэнсе выкiнуў столькi грошай на вецер... Не шкада?

— Не шкада абсалютна — жывём жа толькi аднойчы! Я ўжо задумваюся над тым, што ёсць мноства iншых захапленняў — напрыклад, курсы маладых падводнiкаў. (Смяецца.)

Але не ва ўсiх стаўленне да грошай такое ж лёгкае — як прыйшлi, так i сплылi. Старшыня МГА "Беларусi КВЗ" Андрэй Мукавозчык нядаўна з сумам абмовiўся: "Вось, збiралiся ў гэтым годзе абнавiць тэлевiзiйныя дэкарацыi — яны ўжо старыя i зношаныя, але крызiс... Вырашылi пакуль што адкласцi".

— Як думаеце, доўга цяпер давядзецца чакаць новых дэкарацый?

— Хто ведае — можа, паўгода, можа, год, пакуль сiтуацыя больш-менш не стабiлiзуецца.

— Увогуле, фiнансавы крызiс моцна паўплываў на вашы планы?

— Улiчваючы крызiс, мы пайшлi на тое, каб знiзiць унёскi для камандаў да сiмвалiчнай сумы ў 100 тысяч беларускiх рублёў. А ў цэлым — паўплываў, як на ўсiх. Справы з арэндай пакуль не пагоршылiся, i дзякаваць Богу. Мы перайшлi на рэжым уразання пажаданага, але рэчаiснае — засталося з намi.

Уладальнiк святочнага агенцтва "Dinamits" Мiкалай Холад, ён жа салiст уласнага арт-праекта Коля Дынамiт (у недалёкiм мiнулым — 5-разовы чэмпiён Беларусi па бодзiбiлдынгу) таксама адзначае, што крызiс заўважна паўплываў на яго работу:

ён жа салiст уласнага арт-праекта Коля Дынамiт (у недалёкiм мiнулым — 5-разовы чэмпiён Беларусi па бодзiбiлдынгу) таксама адзначае, што крызiс заўважна паўплываў на яго работу:

— Людзi сталi патрабаваць больш танных паслуг, шукаць, на чым бы зэканомiць. Гэта адчувалася яшчэ падчас навагоднiх святаў, калi заказы адмянялiся ледзьве не ў апошнi дзень — клiенты прыходзiлi i тлумачылi, што ў iх цяпер не хапае грошай, прычым я не сказаў бы, што гаворка iшла выключна пра дарагiя карпаратывы, па-рознаму было... Цяпер увогуле больш тэлефануюць, цiкавяцца, што мы можам прапанаваць, але заказы афармляць не спяшаюцца.

— Ведаю, у вас у планах быў выпуск новага англамоўнага альбома — яго таксама давялося адкласцi?

— Так, з альбомам, я лiчу, трэба крыху пачакаць. Раней мы планавалi яго выпусцiць летам, але цяпер не ўдасца, альбо давядзецца шукаць сур’ёзных спонсараў. Магчыма, надумаем перавыдаць папярэднi альбом — запiсаць яго наноў i дадаць некалькi англамоўных песень — гэта абыдзецца разы ў 2-3 танней, чым рабiць новы дыск. Паглядзiм па сiтуацыi.

Калi каму з беларускiх "зорак" i давядзецца эканомiць, то спявачка Iрына Iтэйра не з iх лiку. Нават калi абставiны змусяць на пэўны час адысцi з шоу-бiзнэсу i працаваць не па артыстычнай спецыяльнасцi, Iрына — бiзнэс-лэдзi, уладальнiца салона прыгажосцi — не застанецца без справы. Напэўна, таму нават у цяперашняй сiтуацыi яна змагла дазволiць сабе кароткатэрмiновы адпачынак у экзатычнай краiне — не забываючыся, зрэшты, лiчыць грошы.

Нядаўна Iрына Iтэйра вярнулася з адпачынку ў Малайзii, а дакладней, з выспы Пенанг, дзе найбольш актыўнае турыстычнае жыццё.

— Больш за ўсё здзiвiла вечная цеплыня, — узгадвае Iрына. — Слупок тэрмометра там круглы год паказвае ад 21 да 32 градусаў цяпла, i вада ў моры такая ж цёплая. Мы пабывалi ў запаведнiку, дзе адчуваеш сябе як у раi — вакол лятаюць тысячы птушак, паўлiны гуляюць па сцежках з распушчанымi хвастамi, матылькi нерэальна прыгожыя пырхаюць... Там можна правесцi цэлы дзень i не заўважыць — так хутка ляцiць час! А яшчэ я была ў будыйскiм храме Чайямангкаларам, дзе знаходзiцца гiганцкая скульптура Буды. Увогуле, малазiйцы вельмi набожныя — у кожным будынку ў iх ёсць спецыяльны пакой для задавальнення духоўных патрэбаў.

Зрэшты, акрамя духоўнай ежы, Iрына звярнула ўвагу i на цалкам матэрыяльны аспект: паводле словаў спявачкi, кухня Пенанга адна з лепшых у свеце, усё гатуюць са свежых прадуктаў, i ўсё вельмi таннае:

— Страва, у якую ўваходзiць рыс i морапрадукты, у рэстаране хуткага харчавання абыдзецца вам усяго ў долар! Шыкоўная вячэра з добрым вiном (алкаголь там прадаецца толькi ў дарагiх рэстаранах) будзе каштаваць на дваiх 50—70 долараў.

Увогуле, паводле назiранняў Iрыны Iтэйры, самай дарагой часткай падарожжа ў Малайзiю былi авiябiлеты (улiчваючы, што пералёт доўжыцца 20 гадзiн з перасадкамi), а ў цэлым адпачынак у гэтай краiне таннейшы, чым у "звыклых" Турцыi i Егiпце. "Ва ўсякiм выпадку, пражыванне ў атэлi каштавала ў 2-3 разы танней, i ў плане камфорту ў iх ёсць чаму павучыцца", — запэўнiвае спявачка.

...Чым далей распытваеш у зорак пра "крызiс", тым больш мацнее адчуванне, што мы з гэтымi людзьмi жывём у нейкiм паралельным свеце — яны не чуюць, не заў-важаюць, не адчуваюць. "Крызiс? Ну i што. Ганарары ў нас не ўпалi, i выступленне каштуе дорага", — заўважае, напрыклад, прадзюсар Пятра Елфiмава Таццяна Касмачова. Лiтаральна некалькi выканаўцаў адклалi на няпэўны тэрмiн здымкi сваiх новых клiпаў, але сцвярджаюць, што гэта часовыя цяжкасцi, i каментаваць свае творча-фiнансавыя праблемы адмаўляюцца. I гэта ў той час, як iх расiйскiя калегi "скiдваюць" са сваiх ганарараў па 20—30 працэнтаў (а калi не скiдваюць, iм хутка знаходзяць замену, у тым лiку i з дапамогай беларускiх артыстаў). А далёка не бедны тэлеканал НТБ, напрыклад, яшчэ ў студзенi абвясцiў аб закрыццi некаторых праграм i праектаў — у сувязi з пераходам на рэжым эканомii.

— У сувязi з крызiсам цi адмаўлялiся вы ад вытворчасцi якiх-небудзь праграм? — высвятляю ў Ягора Хрусталёва, першага намеснiка старшынi праўлення тэлеканала АНТ (менавiта гэты канал славiцца ў Беларусi найбольш дарагiмi забаўляльнымi i музычнымi шоу).

высвятляю ў Ягора Хрусталёва, першага намеснiка старшынi праўлення тэлеканала АНТ 
(менавiта гэты канал славiцца ў Беларусi найбольш дарагiмi забаўляльнымi i музычнымi шоу).

— Не, пакуль што мы сваiх планаў не мяняем i рухаемся тым жа курсам, што i раней. Тым больш, што чагосьцi празмерна дарагога не чакаецца. Летась, напрыклад, АНТ праводзiў вельмi дарагi праект — нацыянальны конкурс прыгажосцi "Мiс Беларусь", але ён праводзiцца раз на два гады... Сёлета мы распачалi некалькi iншых маштабных праектаў — конкурс "Песнi маёй краiны", адбор вакалiстаў у Прэзiдэнцкi аркестр Рэспублiкi Беларусь. Натуральна, будуць яшчэ некаторыя прэм’еры.

— Дык што атрымлiваецца, крызiс для АНТ не адчувальны?

— Ну, чаму ж. Крызiс на нашай працы, безумоўна, адлюстраваўся, бо мы наўпрост залежым ад рэкламы, а ў многiх рэкламадаўцаў цяпер няпростая сiтуацыя. I ўсё ж нi ад якiх праектаў АНТ адмаўляцца не збiраецца.

Мiжволi прыходзiш да высновы, што пакуль адна частка насельнiцтва засяроджваецца на чаканнi i абмеркаваннi найгоршых наступстваў крызiсу, другая заўзята працуе, спрабуючы нiчога не згубiць i не страцiць. Але найвышэйшы пiлатаж, вiдаць, — уменне ў крызiс зарабляць. Як гэта ўдалося зрабiць, напрыклад, вядомаму дызайнеру Уладзiмiру Цэслеру. Яго прыдумка — напiсаны жоўтымi лiтарамi на чорным фоне слоган "Merry Crisis" ("Шчаслiвага крызiсу!") — спачатку ўпрыгожвала кнiжную вокладку аналiтычнага выдання, потым — калядныя паштоўкi, а цяпер красуе на фiрмовых майках. Прычым майкi гэтыя карыстаюцца вялiкiм попытам i за межамi Беларусi — нават сярод тых, хто робiць выгляд, быццам крызiсу зусiм не заўважае.

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.

 

 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У каго з папулярных беларусаў фiнансы спяваюць рамансы, а каго грашовае пытанне не турбуе? Ужо нават самыя закаранелыя аптымiсты не спрачаюцца пра то
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика