...
...
У Беларусi на новае месца жыхарства i працы сёлета ў студзенi перасялiлiся 19 сем’яў беспрацоўных, паведамляе БЕЛТА. У iх лiку 5 сем’яў у Мiнскай вобласцi, 4 — у Магiлёўскай, па 3 — у Вiцебскай i Гомельскай, па 2 — у Брэсцкай i Гродзенскай абласцях. Учора ноччу ў вытворчым цэху "Гомсельмаша" ўзнiк пажар. Узгаранне адбылося ў афарбовачнай камеры цэха афарбоўкi i зваркi. Аператыўна спрацавалi заводскiя выратавальнiкi — удалося не дапусцiць распаўсюджання агню. Прычыны пажару высвятляюцца. Увесцi абавязковую плату за наведванне хворымi палiклiнiкi i лячэнне ў бальнiцах прапанаваў вiцэ-прэзiдэнт Асацыяцыi лячэбных устаноў Лiтвы. Па яго словах, гэтую iдэю падтрымлiвае i мiнiстр аховы здароўя краiны. Плата, на iх думку, можа быць вельмi невысокай (1,5-2 еўра за дзень у бальнiцы), але гэта адвучыла б некаторых хадзiць у палiклiнiкi не па лячэнне, а па камунiкатыўныя стасункi, у вынiку чаго ўтвараюцца чэргi. Сабака па мянушцы Джордж з пароды тэр’ераў пасмяротна ўзнагароджаны медалём Брытанскай асацыяцыi ветэрынараў за абарону пяцярых дзяцей ад двух пiтбультэр’ераў у Новай Зеландыi. Пара пiтбуляў напала на дзяцей ад трох да 12 гадоў. Абараняючы малых, 14-гадовы сабака атрымаў сур’ёзныя раны i пазней памёр у ветэрынарнай клiнiцы. Генерал-губернатар Новай Зеландыi асабiста ўручыў узнагароду гаспадарам загiнулага сабакi. Залаты медаль павесiлi на шыю помнiка, якi быў устаноўлены ў горадзе ў гонар учынку сабакi. У Нiдэрландах адчынiлiся першыя прытулкi для мужчын, якiя сталi ахвярамi хатняга гвалту. Чатыры такiя ўстановы адчынiлiся ў Гаазе, Ратэрдаме, Амстэрдаме i Утрэхце. Згодна са статыстыкай, кожны пяты, хто пацярпеў ад рук сваёй другой палавiнкi — мужчына. Мiж тым мужчынам намнога цяжэй падзялiцца сваiмi перажываннямi з iншымi, чым жанчынам, i яны, каб заглушыць перажываннi, ужываюць алкаголь цi наркотыкi. Пакуль што ў прытулкi могуць трапiць 40 чалавек, але аўтары праекта мяркуюць, што гэтага не хопiць для ўсiх мужчын, якiя маюць патрэбу ў дапамозе. У ЗША ў будынак, у якiм знаходзiцца ветэрынарная клiнiка, уварваўся паранены дзiкi алень. Калi менеджар крамы для жывёлаў адчынiла дзверы, яна ўбачыла аленя, што ляжаў на акрываўленым снезе. Заўважыўшы чалавека, жывёлiна ўбегла ў расчыненыя дзверы i лягла на падлогу. З зад-няй нагi аленя моцна цякла кроў. Тут жа быў выклiканы ўрач, якi апрацаваў рану, спынiў крывацёк. Пасля таго, як людзi перасталi займацца яе ранамi, жывёлiна павольна ўстала i пайшла ў лес. Якiм чынам яна выбрала будынак, у якiм быў ветурач, застаецца загадкай. ПОЎНЫ АБЗАЦЖыхар iндыйскага штата Джаркханд напiсаў iмя сваёй каханай 1,4 млн разоў. Ён хоча ўвекавечыць яе iмя 10 млн разоў, таму з 1997 года пiша на паштоўках iмя сваёй каханай, якую калiсьцi страцiў. Такiм чынам ён вырашыў пакараць сябе за тое, што ў свой час не набраўся смеласцi прасiць яе рукi, бо сям’я дзяўчыны была намнога багацейшай, чым яго. Сёння ў мужчыны свая сям’я, дзве дачкi, але ён працягвае выводзiць на паперы iмя свайго першага кахання, каб натхнiць iншых закаханых на рашучыя крокi. Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхар iндыйскага штата Джаркханд напiсаў iмя сваёй каханай 1,4 млн разоў. Ён хоча ўвекавечыць яе iмя 10 млн разоў, таму з 1997 года пiша на паштоўках
|
|