Рэлiзы беларускамоўных рэп-выканаўцаў Vinsent - "Пачатак"
16 февраля 2009 Калейдоскоп
Afisha.tut.by Кожны дзень у сьвеце дасылаецца 31 мiльярд электронных лiстоў. Кожны дзень у сьвеце застаюцца галоднымi каля 800 мiльёнаў чалавек. Кожны дзень у сьвеце колькасьць абанэнтаў мабiльнай сувязi павялiчваецца на адзiн мiльён. Кожную хвiлiну ў сьвеце нараджаюцца новыя песьнi. Кожны дзень у сьвеце выходзяць сотнi музычных альбомаў Рэлiзы беларускамоўных рэп-выканаўцаў - сапраўдны эксклюзыў у музыцы сьвету й Беларусi. Vinsent прадстаўляе свой дэбютны альбом "Пачатак". Гэты падарунак мэляманам уключае ў сябе 15 трэкаў. Любоўная й грамадзянская лiрыка, сюррэалiзм, сацыяльная пародыя - такой ёсьць тэматыка песень альбому. Усе вершы да песень напiсаў Vinsent. Над музычным бокам альбому працаваў шэраг таленавiтых бiтмэйкераў: Explosive Beats, BeatCheat, Xenothermal, Max Korzh, DJ Dudar. У альбоме прыняла ўдзел спявачка й VJ Першага музычнага каналу Воля Палюшык. Яна аздобiла некалькi песень пранiкнёным жаночым вакалам. Напярэдаднi выхаду альбому "Пачатак" быў прадстаўлены сынгл "Адыходзяць караблi". Песьня перамагла ў сецiўным гiт-парадзе "Тузiн гiтоў". Неўзабаве пачнуцца здымкi клiпу ў падтрымку рэлiзу. Vinsent: "Гэта мая дэбютная праца. Было цiкава запiсваць альбом, працаваць з бiтмэйкерамi. Напрыклад, Xenothermal зараз жыве ў Канадзе, зь iм сувязь падтрымоўвалi праз Сецiва. Слухайце вершы, у iх ёсьць сэнс. Мяркую, што мой слухач - разьвiтая, творчая асоба." Набыць альбом можна:- ў музычных крамах i ў незалежных распаўсюднiкаў;- праз кур"ера ў Менску (тэл. 8029-8719042)- праз iнтэрнэт-краму www.knihi.net (дастаўка па ўсiм сьвеце й Беларусi) Афiцыйны сайт выканаўцы www.vinsent.orgДата рэлiзу: 16.02.2009. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
16 февраля 2009 Калейдоскоп Afisha.tut.by Кожны дзень у сьвеце дасылаецца 31 мiльярд электронных лiстоў.
|
|