У Беларусі прымаюцца неабходныя меры па стрымлiваннi iнфляцыi
У Беларусі прымаюцца неабходныя меры па стрымлiваннi iнфляцыi
У Беларусi прымаюцца неабходныя меры па стрымлiваннi iнфляцыi. Аб гэтым далажыў прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi Прэзiдэнту Беларусi Аляксандру Лукашэнку. Індэкс спажывецкiх цэнаў па вынiках 2008 года склаў 113,3 працэнта (заданне — 108 працэнтаў). У студзенi 2009 года iнфляцыя склалася на ўзроўнi 4,1 працэнта, што звязана з дэвальвацыяй рубля. Разам з тым у краiне прымаюцца неабходныя меры па стрымлiваннi iнфляцыi. Так, у вынiку праверачных дзеянняў Мiнiстэрства эканомiкi пры ўдзеле Камiтэта дзяржаўнага кантролю i iншых мераў у Беларусi ўдалося збiць хвалю неабгрунтаванага росту цэнаў, спынiць масавыя выпадкi цэнавага бязмежжа. На сустрэчы размова iшла аб вынiках работы беларускай эканомiкi ў 2008 годзе i ў студзенi 2009 года. Па вынiках работы за 2008 год выканана 17 з 19 найважнейшых параметраў прагнозу сацыяльна-эканамiчнага развiцця Рэспублiкi Беларусь, зацверджаных кiраўнiком дзяржавы. У iснуючай сiтуацыi не ўдалося забяспечыць дасягненне ўстаноўленых паказчыкаў энешнеэканамiчнай дзейнасцi. Эканамiчная сiтуацыя на знешнiх рынках пакуль што не дасягнула ўстойлiвай раўнаважнай кропкi i таму адмоўна адбiлася на вынiках студзеня 2009 года. У першую чаргу гэта датычыцца машынабудаўнiчых прадпрыемстваў. Гэта галiна ў найбольшай ступенi рэагуе на спад у эканомiках суседнiх дзяржаў. Што датычыцца беларускiх прадпрыемстваў, то iх страты за мiнулыя 4-5 месяцаў былi на ўзроўнi 30 працэнтаў па аб’ёму рэалiзацыi як на знешнiм, так i на ўнутраным рынку. У гэтай сiтуацыi ключавую ролю павiнна адыграць стымуляванне ўнутранага попыту, а таксама прыняцце мераў па ўтрыманнi знешнiх рынкаў збыту. У рэспублiцы прымаюцца ўсе неабходныя меры па мiнiмiзацыi наступстваў сусветнага крызiсу для гэтых прадпрыемстваў. Больш складаныя справы на прадпрыемствах лёгкай прамысловасцi, прадпрыемствах Мiнбудархiтэктуры, паколькi iх работа звязана з сезонным попытам на выпускаемую прадукцыю i адсутнасцю дастатковых сродкаў за экспарт тавараў. Найважнейшай задачай цяпер з’яўляецца вырашэнне праблемы неплацяжоў з нашым асноўным гандлёвым партнёрам — Расiйскай Федэрацыяй. Скарачэнне аб’ёму ўзаемных разлiкаў прыводзiць да знiжэння таварнага патоку, нарастання ў прадпрыемстваў запасаў гатовай прадукцыi, скарачэння абаротных сродкаў. Па вынiках апошнiх сустрэч Прэзiдэнта Беларусi з прэзiдэнтамi Расii i Украiны ўрадам краiн былi дадзены адпаведныя даручэннi прабiваць узнiкшыя "фiнансавыя тромбы". Для гэтага банкi павiнны пачаць максiмальна крэдытаваць рэальны сектар эканомiкi. Сяргей Сiдорскi таксама нагадаў, што пачалася ўжо работа па рэалiзацыi Плана сумесных дзеянняў з Расiяй па мiнiмiзацыi наступстваў фiнансавага крызiсу, паляпшэннi параметраў плацежнага балансу, удасканаленнi ўмоў вядзення прадпрымальнiцкай дзейнасцi i ўзаемнага гандлю. Планам прадугледжана падрыхтоўка прапаноў па прадастаўленнi суб’ектам гаспадарання роўных умоў доступу да мераў дзяржаўнай падтрымкi, уключаючы доступ да дзяржаўных закупак i льготных крэдытных рэсурсаў. Аналагiчны дакумент плануецца падпiсаць памiж Беларуссю i Украiнай у канцы лютага па вынiках сустрэчы прэм’ер-мiнiстраў краiн. Яго прыняцце будзе садзейнiчаць павелiчэнню ўзаемнага тавараабароту. Так, тавараабарот Беларусi i Расii ў 2008 годзе склаў больш як $34 млрд, з Украiнай — больш як $5 млрд. Таксама цяпер у Беларусi прымаюцца меры па развiццi ўнутранага рынку. Зацверджана Сiстэма мерапрыемстваў, якiя забяспечваюць эканамiчную бяспеку Беларусi ва ўмовах сусветнага фiнансавага крызiсу. Створаны рабочыя групы ва ўрадзе, у мiнiстэрствах, на прадпрыемствах, распрацаваны адпаведныя галiновыя i рэгiянальныя мерапрыемствы, арганiзаваны манiторынг сiтуацыi на ўнутраным i знешнiм рынках. Рэалiзаваны першачарговыя мерапрыемствы ў банкаўскiм сектары, бюджэтнай сферы i рэальным сектары эканомiкi. Таксама прыняты меры па забеспячэннi стабiльнай работы валаўтваральных i iншых арганiзацый рэальнага сектара эканомiкi краiны, пры распрацоўцы якiх улiчаны вопыт антыкрызiсных рашэнняў, прынятых у Расiйскай Федэрацыi, Казахстане i iншых краiнах СНД. Рэалiзацыя гэтых мераў накiравана на прыняцце ўжо больш канкрэтных, гiбкiх рашэнняў, па забеспячэннi стабiльнай работы буйнейшых прадпрыемстваў рэспублiкi. Найважнейшым элементам пераадолення крызiсных з’яў таксама будзе рэалiзацыя Плана першачарговых мерапрыемстваў па лiбералiзацыi ўмоў ажыццяўлення эканамiчнай дзейнасцi ў 2009 годзе, прынятага Адмiнiстрацыяй Прэзiдэнта i ўрадам. Шэраг важных рашэнняў быў прыняты па вынiках праведзеных пасяджэнняў калегiй мiнiстэрстваў i ведамстваў. Прэзiдэнт паставiў задачу праводзiць больш актыўную работу з падгалiнамi, дэталёва вывучаць стан кожнага прадпрыемства. Ураду i мясцовым органам улады гэтыя пытаннi трэба разглядаць неадкладна на месцах. У цэлым у студзенi 2009 года тэмп росту прамысловай вытворчасцi ў Беларусi склаў 101,2 працэнта. Рост ВУП у студзенi на ўзроўнi 104,2 працэнта дасягнуты за кошт станоўчых вынiкаў работы ў аграпрамысловым сектары, будаўнiцтве, на спажывецкiм рынку i ў сферы паслуг. Паводле слоў прэм’ер-мiнiстра, падзенне эканамiчнага росту ёсць, але яно не такое значнае ў параўнаннi з суседнiмi краiнамi. Таксама Прэзiдэнту было даложана аб ходзе падрыхтоўкi рэспублiкi да веснавых палявых работ. Сяргей Сiдорскi запэўнiў кiраўнiка дзяржавы, што гатоўнасць сектара АПК да iх высокая. Цяпер iдзе закупка ўгнаенняў, сродкаў аховы раслiн, насення. Зацверджаны i рэалiзуюцца графiкi пастаўкi мiнеральных угнаенняў, гаруча-змазачных матэрыялаў, рамонту сельскагаспадарчай тэхнiкi, Комплексны план па падрыхтоўцы i правядзенні веснавых палявых работ. На 1 лютага 2009 года гатоўнасць трактароў да веснавых палявых работ складала 85 працэнтаў, што вышэй за ўзровень аналагiчнага перыяду 2008 года. Да работы падрыхтавана амаль 80 працэнтаў iснуючага парку глебаапрацоўчай i пасяўной тэхнiкi, пагрузчыкаў. Прэзiдэнт даручыў яшчэ раз разгледзець пытаннi фiнансавага забеспячэння пасяўной кампанii. Паводле слоў кiраўнiка беларускага ўрада, фiнансаванне пасяўной будзе весцiся за кошт трох крынiц: уласных сродкаў гаспадарак, крэдытных рэсурсаў банкаў i сродкаў раённых i абласных бюджэтаў, зэканомленых у 2008 годзе. Аляксандр Лукашэнка паставiў задачу атрымаць у 2009 годзе ўраджай не нiжэйшы за ўзровень 2008 года. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi прымаюцца неабходныя меры па стрымлiваннi iнфляцыi. Аб гэтым далажыў прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi Прэзiдэнту Беларусi Аляксандр |
|