21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

ІДЭАЛ цяпер свой

26.08.2009 10:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ІДЭАЛ цяпер свой

Вядомае ў краiне прадпрыемства па вытворчасцi шакаладу, рэзiдэнт свабоднай эканамiчнай зоны "Брэст"? увайшло ў склад дзяржаўнага канцэрна "Белдзяржхарчпрам". Беларуска-польская "Першая шакаладная кампанiя" створана ў 1997 годзе. За дзесяцiгоддзе яна стала адным з галоўных вытворцаў кандытарскай прадукцыi. Шакалад "Iдэал", цукеркi, вафельныя тарты, бiсквiты набылi вядомасць як у нашай краiне, так i ў блiзкiм замежжы. Прадукцыя iдзе на экспарт у Расiю. А вось прадаваць салодкi тавар на радзiме рэзiдэнту СЭЗ "Брэст" станавiлася ўсё цяжэй, бо летась, напрыклад, яго тавары былi выключаны з пералiку iмпартазамяшчальных. Але ж, як сцвярджаюць на прадпрыемстве, больш за два дзесяткi вiдаў iх прадукцыi з’яўляюцца эксклюзiўнымi, такiх болей нiхто не робiць у краiне. А ў складзе канцэрна, разважылi на прадпрыемстве, можна будзе вырашаць пытаннi па пераадоленнi абмежаванняў, ды i наогул перажыць эканамiчныя цяжкасцi лягчэй пад крылом дзяржаўнай структуры.

Але выходзiць са свабоднай эканамiчнай зоны шакаладная фабрыка таксама не збiраецца. Яна мае намер падтрымлiваць вызначанымi ўзносамi канцэрн i карыстацца льготамi рэзiдэнта свабоднай зоны. Ласкаваму цяляцi, як кажа народная мудрасць, дзве маткi патураюць. Асаблiва гэта важна, як вiдаць, у эпоху крызiсаў.

Святлана ЯСКЕВIЧ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вядомае ў краiне прадпрыемства па вытворчасцi шакаладу, рэзiдэнт свабоднай эканамiчнай зоны "Брэст"? увайшло ў склад дзяржаўнага канцэрна &q
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика