21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Стаўка на статус

26.08.2009 10:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Стаўка на статус

Дэлегацыя Парламенцкай Асамблеi Савета Еўропы пабывала ў абедзвюх палатах беларускага парламента

— Новы склад парламента гатовы да канструктыўнага супрацоўнiцтва, дыялогу з ПАСЕ, — заявiў старшыня Палаты прадстаўнiкоў Уладзiмiр Андрэйчанка падчас сустрэчы з дэлегацыяй на чале са старшынёй Камiсii ПАСЕ па палiтычных пытаннях Ёранам Лiндбладам. — Мы зацiкаўленыя ў найхутчэйшай нармалiзацыi адносiнаў памiж Рэспублiкай Беларусь i Саветам Еўропы.

Важным крокам ён назваў "адыход з боку Савета Еўропы ад негатыўных стэрэатыпаў, якiя склалiся ў дачыненнi да Беларусi". "Мы не выпрошваем нейкага супрацоўнiцтва, — запэўнiў спiкер, — мы зацiкаўленыя ў такiм супрацоўнiцтве, якое было б на карысць усiм дзяржавам у розных сферах нашай дзейнасцi". Палiтык падкрэслiў: "Мы ў сваёй рабоце апошнiм часам улiчвалi прапановы, выказаныя з боку Савета Еўропы, мы таксама ўлiчвалi тыя рэзалюцыi, якiя былi прыняты ў дачыненнi да Рэспублiкi Беларусь". У гэтым жа кiрунку ён прыгадаў i сумесную работу з АБСЕ па ўдасканаленнi выбарчага заканадаўства, стварэнне Грамадска-кансультацыйнага савета пры Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта, аналагiчных структур пры пэўных мiнiстэрствах. "У Рэспублiцы Беларусь пачаўся палiтычны дыялог з грамадзянскай супольнасцю", — упэўнены спадар Андрэйчанка. "У рамках выканання юрыдычных працэдур вызвалены з месцаў пазбаўлення волi шэраг асобаў, якiя, паводле меркавання Савета Еўропы, з’яўлялiся палiтзняволенымi", — канстатаваў ён. Спiкер запэўнiў дэлегатаў i ў тым, што сёння няма перашкодаў у распаўсюджаннi такiх газет, як "Народная воля" i "Наша нiва". Сказаў палiтык колькi слоў i пра адкрыццё ў Мiнску Iнфармацыйнага бюро Савета Еўропы на базе БДУ: урадам краiны гэта пытанне разглядаецца, вырашаныя практычна ўсе юрыдычныя нюансы i не выключана, што магчымасць наведаць бюро з’явiцца ў дэлегатаў ужо ў рамках гэтага вiзiту.

Уладзiмiр Андрэйчанка адзначыў таксама: "Мы будзем удзячныя, калi мы будзем атрымлiваць запрашэннi на пасяджэннi Парламенцкай Асамблеi, дзе змаглi б выказаць афiцыйны пункт гледжання на сiтуацыю ў Беларусi". Спiкер выказаў гатоўнасць беларускага боку аказаць усялякую падтрымку спадару Андрэа Рыгонi — дакладчыку па Беларусi Камiсii ПАСЕ па палiтычных пытаннях — пры падрыхтоўцы даклада, з якiм ён будзе выступаць у чэрвенi на сесii ПАСЕ. "Мы хацелi б, каб Нацыянальны сход Рэспублiкi Беларусь на чарговай сесii ПАСЕ змог атрымаць статус спецыяльна запрошанага ў ПАСЕ". На думку старшынi Палаты прадстаўнiкоў, у гэтым кiрунку прароблена значная праца i "наступiў вельмi добры момант, калi мы па многiх пазiцыях разумеем адзiн аднаго, i вось гэты момант мы, вядома ж, не павiнны ўпусцiць".

Спадар Лiндблад у сваю чаргу адзначыў: "Наша супрацоўнiцтва тут вельмi важнае i я лiчу, што нам будзе недастаткова проста мець дакладчыка, мы збiраемся арганiзаваць спецыяльны камiтэт". Ён спадзяецца, што падчас вiзiту бакi змогуць больш даведацца адзiн пра аднаго. Кiраўнiк дэлегацыi выказаў задавальненне тым, што ўсе фармальнасцi, звязаныя з адкрыццём Iнфармацыйнага бюро ПАСЕ ў Мiнску, нарэшце завершаныя.

У верхняй палаце парламента дэлегаты сустрэлiся са спiкерам Барысам Батурам. У сустрэчы ўзялi ўдзел сенатары Нiна Мазай i Яўген Смiрноў. Дэлегаты прабудуць у Беларусi да 19 лютага — у iх запланаваны сустрэчы ў Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта, Вярхоўным i Канстытуцыйным судах, Генеральнай пракуратуры, шэрагу мiнiстэрстваў, а таксама ў галоўным унiверсiтэце краiны — БДУ. Нагадаем, што ў складзе дэлегацыi таксама старшыня Падкамiтэта па Беларусi Сiнiка Хурскайнен i дакладчык па Беларусi Камiсii ПАСЕ па палiтычных пытаннях Андрэа Рыгонi. Вiзiт праходзiць у рамках падрыхтоўкi даклада Камiсii ПАСЕ па палiтычных пытаннях аб сiтуацыi ў Беларусi.

Ала МАЧАЛАВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дэлегацыя Парламенцкай Асамблеi Савета Еўропы пабывала ў абедзвюх палатах беларускага парламента — Новы склад парламента гатовы да канструктыўнага с
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика