Беларускi string аrt
Беларускi string аrt
Нядаўна я наведала куток Японii на беларускай зямлi. Але не падумайце, што я была ў сушы-бары. Не. Я была ў цудоўным свеце мастацтва тэмары. Што гэта? Калi ўзнiк гэты напрамак у Японii, яго называлi мячыкi прынцэсаў. А ўвогуле гэта мастацтва вышывання на шарыках арнаментаў i карцiн рознага жанру. Сёння з iм можна пазнаёмiцца на незвычайнай экспазiцыi ў Мiнску (вул. Прытыцкага, 42, бiблiятэка Ф. Багушэвiча), якую падрыхтавала мiжнародная арганiзацыя "Прафесiйная творчая арцель мастакоў", наладзiўшы эксклюзiўную выставу неардынарных, цiкавых майстроў нiткавага дызайну, "string аrt", як называюць яго ў Еўропе, Генадзя Бранiцкага, Юрыя Трыбулёва, Наталлi Зiнчанкi i Васiля Гайсёнка. Старшыня арганiзацыi Людмiла Касяк запрашае ўсiх наведаць экспазiцыю па суботах i нядзелях (з14 да 17 гадзiн) да 28 лютага. А пабываўшы на майстар-класе Генадзя Бранiцкага, вы будзеце самi ствараць незвычайныя творы нiткавага дызайну, у тым лiку i тэмары. Святлана Дуда.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нядаўна я наведала куток Японii на беларускай зямлi. Але не падумайце, што я была ў сушы-бары. Не. Я была ў цудоўным свеце мастацтва тэмары. Што гэта? |
|