...
...
Споўнiлася 60 гадоў з дня народзiнаў вядомага акцёра i рэжысёра, народнага артыста
Расii Мiкалая Яроменкi-малодшага. Ён сыграў больш за 50 роляў, якiя ведаюць i
любяць гледачы. Памёр у 2001 годзе.
nУ палiклiнiках Партызанскага раёна Мiнска ў сакавiку пройдзе акцыя Днi печанi, рысвечаная прафiлактыцы i ранняму выяўленню захворванняў гэтага важнага органа нашага арганiзма. З такой iнiцыятывай выступiлi Камiтэт аховы здароўя Мiнгарвыканкама i адмiнiстрацыя цэнтральнай раённай палiклiнiкi № 14 г. Мiнска. Фiлiя РУТП "Беларускае рачное параходства" — рачны порт Брэст — адчынiў навiгацыю на рацэ Мухавец. З кар’ера, што размешчаны за 18 км ад абласнога цэнтра, возяць пясок, якi выкарыстоўваецца на будоўлях горада. У Пружанскiм раёне ў доме выбухнуў газавы балон. У двух чалавек моцныя апёкi, у аднаго з iх адарвала пальцы. Адбылося гэта ў вынiку таго, што гаспадар дачы i яго знаёмы вырашылi самастойна адрамантаваць газавую плiту, але парушылi тэхнiку бяспекi, ад чаго i прагрымеў выбух. Абодва былi дастаўленыя ў бальнiцу. Дом ад выбуху поўнасцю згарэў. Столь на плошчы каля 20 кв.м абвалiлася ва ўнiверсаме ў пасёлку Халопенiчы (Крупскi раён). Крама пабудавана ў 1958 г. i належыць Крупскаму райпа, паведамляе БЕЛТА. Абвалiлася частка драўлянага перакрыцця i падвясны сайдынг. Папярэдняя прычына — страта апорных магчымасцяў перакрыццяў. Нiхто не пацярпеў. Як падлiчылi спецыялiсты наркалагiчнай службы, Мiнск уваходзiць у тройку лiдараў сярод еўрапейскiх сталiц па колькасцi спiртных напояў на душу насельнiцтва — амаль 12 лiтраў абсалютнага алкаголю на чалавека ў год. У такой жа колькасцi п’юць толькi ў Маскве i Вiльнюсе — па 56 бутэлек гарэлкi ў год на чалавека. У Мiнску ўчора 64 чалавекi эвакуяваныя з-за пажару ў падвале шматкватэрнага жылога дома па Лагойскiм тракце. Пацярпелых няма. Прычыны надзвычайнага здарэння высвятляюцца. Не выключана, што дачыненне да яго маюць бамжы, якiя вырашылi пагрэцца ў падвале i неасцярожна абышлiся з агнём. Супрацоўнiкi мiлiцыi затрымалi 45-гадовага рабочага СВК з Шумiлiнскага раёна. Ён падазраецца ў забойстве на падставе рэўнасцi 27-гадовай жанчыны. Мужчына стрэлiў у сваю сужыцельку з паляўнiчага ружжа, пасля чаго спрабаваў скончыць жыццё самагубствам — стрэлiў сабе ў грудзi. У вынiку ён прастрэлiў сабе мяккiя тканкi грудной клеткi i змешчаны ў бальнiцу. Супраць яго ўзбуджана крымiнальная справа. ПОЎНЫ АБЗАЦ У харвацкiм горадзе Вiнкавiчы вырабiлi сасiску даўжынёй 530 метраў. На яе выраб пайшло 400 кг свiнiны, 10 кг солi, 2,5 кг спецый i 3,5 кг часнаку. Пасля таго як сасiска была зробленая, яе пасмажылi на цэнтральнай плошчы горада. Арганiзатары сцвярджаюць, што iх сасiска — самая доўгая ў свеце i што ёй можна накармiць 3 тыс. чалавек. Харвацкiя кулiнары не маюць намеру спыняцца на дасягнутым i налета збiраюцца вырабiць сасiску даўжынёй у кiламетр.Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Споўнiлася 60 гадоў з дня народзiнаў вядомага акцёра i рэжысёра, народнага артыста Расii Мiкалая Яроменкi-малодшага. Ён сыграў больш за 50 роляў, якiя
|
|