21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Па прадукты — на рынак у спальніку, або На Заходнiм ёсць змяненнi

26.08.2009 10:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Па прадукты — на рынак у спальніку, або На Заходнiм ёсць змяненнi

Як заўважылi чытачы, апошнiм часам мы пераважна манiторылi цэны на харчовыя тавары на сталiчным Камароўскiм рынку. Па-першае, з-за таго, што ён дагэтуль негалосна захоўвае статус галоўнай "харчовай крамы" горада. Па-другое, многiя i зараз упэўнены, што менавiта тут на шэраг тавараў можна знайсцi самыя нiзкiя цэны. З iншага боку, нават далёка не ўсе жыхары сталiцы, калi яны не жывуць цi не працуюць побач з Камароўкай, часта цi рэгулярна наведваюцца сюды па пакупкi. Эканомiя эканомiяй, але ёсць i iншае слушнае выказванне: хочаш зэканомiць час i нервы — аддай лепш грошы. Тым больш, што для многiх у сучасных умовах час — гэта i ёсць памянёныя грошы. Іншымi словамi, калi ты не пенсiянер з лiшкам вольных гадзiн, час, аддадзены працы, можа прынесцi большы даход, чым эканомiя падчас паездкi за прадуктамi менавiта на Камароўку. Многiх працуючых выручаюць мiнi-рынкi ў спальных мiкрараёнах. Бывае, што цэны на iх не адрознiваюцца моцна ад камароўскiх (здараецца, бываюць i меншымi). Гэтак жа як i з коштамi ў крамах — па большасцi на мiнi-рынках яны нiжэйшыя. Чарговы наш манiторынг мы правялi на адным з гарадскiх — "Заходнiм" у Фрунзенскiм раёне горада.

Пачнём з адкрытай пляцоўкi. Чалавеку, занятаму на працы, сюды найпершы шлях — у выхадныя днi. У будныя павiльёны з бакалеяй пакрысе пачынаюць зачыняцца недзе з 16 гадзiн. На радах побач набыць патрэбную садавiну-гароднiну можна даўжэй па часе. Дарэчы, у параўнаннi з восеньскiм сезонам, цяпер гандлёвых радоў тут паменела. Засталiся толькi некалькi з iх пад стацыянарным дахам, астатняе месца выкарыстоўваецца пад стаянку для аўтатранспарту. Зрэшты, усё патрэбнае можна без праблем набыць i тут. Ды i выбар ёсць.

Напрыклад, белакачанную капусту на момант наведвання рынку прадавалi па 800—1100 рублёў за кiлаграм, пекiнскую — па 2,5 тысячы. Была заўважана i брусельская коштам па 6 тысяч рублёў за кiлаграм. Бульба ў розных месцах прадавалася па цане ад 1 да 1,2 тысячы. Цыбулю заўважыў па 1,5 тысячы, часнок — па 5 тысяч рублёў за кiлаграм.

Морква каштавала 1,3—1,7 тысячы, буракi — 1,3 тысячы рублёў. Неблагiя яблыкi заўважыў па 2,2 тысячы. На момант манiторынгу цэнаў свежыя памiдоры прапаноўвалiся па 7 тысяч, агуркi — 9 тысяч, салодкi перац — 12 тысяч, баклажаны — 20 тысяч рублёў за кiлаграм. Дарэчы, столькi ж — 20 тысяч за кiлаграм — каштавала i свежая зелянiна: цыбуля, пятрушка. Кiлаграм свежых шампiньёнаў можна было набыць за 10 тысяч за кiлаграм.

Выдатныя грушы былi заўважаны па 9 тысяч, гранаты — па 10 тысяч. Апельсiны каштавалi 5 тысяч за кiлаграм, лiмоны 5,9 тысячы, памела 5,5—5,8 тысячы. На мандарыны была большая разбежка ў цэнах — ад 3,5 тысячы да 6 тысяч. Зразумела, больш ахвотных набыць вiтамiнную прадукцыю было ў першым выпадку.

Што ў павiльёнах з бакалейнымi таварамi? Якiя тут кошты?

Грэцкiя крупы i рыс за пачак 0,9 кiлаграма ад аднаго i таго ж вытворцы прадавалi, адпаведна, за 2,2 тысячы i 3,2—3,3 тысячы рублёў. Проса можна было купiць па 1950—2100 рублёў (у залежнасцi ад вытворцы i вагi: 1 кiлаграм цi 0,9 кiлаграма). Крыху здзiвiла пэўная разбежка коштаў на сланечнiкавы алей. Да прыкладу, лiтровую бутэльку рафiнаванай "Зацеi" можна было ўбачыць i па 3630 i па 3900 рублёў. Гэтак жа, як i "Каралеўскае" па цане ад 3,9 да 4,3 тысячы рублёў.

Зялёны кансерваваны гарошак у залежнасцi ад вытворцаў (усе — айчынны) гандляры прапаноўвалi па 1870—2300 рублёў за паўлiтровы слоiк. Венгерскi аналаг ад "Глобуса" каштаваў, да прыкладу, 2350 рублёў за крыху меншую па аб’ёме бляшанку. Айчынны таматны соус у паўлiтровым слоiку прадавалi па 2530 рублёў. Цана на "Пячонку траскi" (бляшанка 230 грамаў) вагалася ад 7270 да 9500 рублёў. "Скумбрыя" i "Сардынэла" (250 грамаў) каштавалi адпаведна 3750 3450 рублёў за бляшанку. Растваральная кава "Мантэрэй" (бляшанка 500 грамаў) прадавалася ў павiльёнах па 20,6 тысячы рублёў. За чай "Ахмат" (40 пакецiкаў) прасiлi 6,5 тысячы, за такую ж колькасць "Грынфiлда" — 5950 рублёў.

У рыбных радах на адкрытай пляцоўцы салёны нарвежскi селядзец прадавалi па 10 110 рублёў, скумбрыю гарачага вэнджання — па 32 190 рублёў за кiлаграм. Марожаная рыба побач каштавала колькi? Скажам, хек серабрысты — 16 150 рублёў, пiламiда — 8970 рублёў за кiлаграм. Жывога дробнага карпа ў адным з куткоў адкрытага рынку можна было купiць па 3680 рублёў за кiлаграм.

У крытым павiльёне мае сэнс найперш набываць мяса птушкi, каўбасныя вырабы, тавары малочнай групы. У выхадныя тут часта бывае столькi людзей, што да вiтрын-халадзiльнiкаў не прабiцца. Гродзенскiя кураняты тут прадавалi падчас манiторынгу па 7430 рублёў за кiлаграм, дзяржынскiя — па 7870 рублёў. Дзясятак яек "iшлi" па 2950—3200 рублёў. Кошт адборных быў i 3300. Вараныя каўбасныя вырабы прадавалiся па 11—14 тысяч рублёў — у прынцыпе, аднолькавая цана i для iншых рынкаў горада. Сыравэнджаныя прапаноўвалi па цане ад 24 да 32 тысяч за кiлаграм. Цвёрдыя сыры былi ў наяўнасцi ад 11,7 да 14 тысяч, самы дарагi з заўважаных гатункаў каштаваў 15,5 тысячы рублёў за кiлаграм.

Р.S. Мэта манiторынгу — паказаць узровень цэнаў на асноўныя вiды харчовых тавараў як на дадзены момант, так i, па магчымасцi, адсачыць iх змяненнi. Да прыкладу, вышэй мы прывялi кошты, якiя склалiся на "Заходнiм" па стане на вечар пятнiцы. А ў сярэдзiне дня нядзелi тут ужо можна было заўважыць пэўныя зрухi ў цэнах. Скажам, танных мандарынаў па 3,5 тысячы за кiлаграм ужо не назiралася. У нядзелю цана на iх складала 6—6,5 тысячы. На тысячу рублёў менш чым за два днi падаражэў салодкi перац — да 13 тысяч. Дзяржынскае мяса птушкi каштавала па-ранейшаму 7830 рублёў за кiлаграм, а ў астатнiх вытворцаў яна павялiчылася да 7740 рублёў...

Сяргей СТАРЫНАЎ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як заўважылi чытачы, апошнiм часам мы пераважна манiторылi цэны на харчовыя тавары на сталiчным Камароўскiм рынку. Па-першае, з-за таго, што ён дагэту
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика