Беларускае вымярэнне
Беларускае вымярэнне
У нядзелю ў апошнi шлях праводзiлi пiсьменнiка Валянцiна Тараса, якi доўгi час працаваў ў аддзеле лiтаратуры i мастацтва газеты "Звязда". Сваё права быць беларусам ён пачаў адстойваць яшчэ ў дзяцiнстве — калi ў гады вайны пайшоў у партызаны i са зброяй у руках баранiў сваю зямлю ад ворагаў. Хлопчык з сям’i мастака зразумеў, што трэба ўмець адстойваць права на жыццё. І пасля вайны зрабiў свой выбар на карысць мiрнай справы. Ён вырашыў пiсаць пра тое, што перажыў, адчуў, пра тое, да чаго дайшоў дзякуючы ўласнаму вопыту. Тады, пасля вайны вельмi хацелася мiру — прыгожых, шчырых словаў, узнёслых радкоў, паэзii. Сваiх радкоў. Была вучоба на факультэце журналiстыкi БДУ, сем гадоў працы ў "Звяздзе" — з 1955 года. Але галоўнае, да чаго ён iмкнуўся — да ўласнай творчасцi. Лiтаратурная спадчына, якую пакiнуў пасля сябе Валянцiн Тарас, шматаблiчная. Узгадаць хоць бы "Колеры" яго паэзii, але ж ён быў аўтарам не аднаго паэтычнага зборнiка. Аддаваў сваю "Данiну часу" ў прозе. Пiсаў успамiны пра час, у якi давялося жыць, пра тых людзей, якiх ведаў i любiў. Ствараў сцэнарыi да дакументальных стужак пра знакамiтых i выдатных людзей Беларусi. Але яшчэ ён рабiў для сваёй краiны вельмi вялiкую справу — перакладаў на рускую мову творы нашых паэтаў i пiсьменнiкаў, дзякуючы чаму памкненнi iх душ i асаблiвасцi мыслення сталi зразумелымi для братнiх народаў. Нездарма Васiль Быкаў даверыў перакласцi на рускую мову сваю "Доўгую дарогу дадому" менавiта Валянцiну Тарасу. Гэта былi людзi аднаго пакалення — ваеннага. Гэта былi асобы з блiзкiм светаадчуваннем i разуменнем каштоўнасцяў жыцця. Людзi свайго часу, якiя здолелi дадаць у яго палiтру фарбаў i непрыкметных паўтаноў, ледзь адчувальных нюансаў, якiя давалi магчымасць паглядзець на свет па-фiласофску, а значыць, давалi магчымасць думаць. А думкi не памiраюць, калi яны замацаваныя словамi... Ларыса ЦIМОШЫК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нядзелю ў апошнi шлях праводзiлi пiсьменнiка Валянцiна Тараса, якi доўгi час працаваў ў аддзеле лiтаратуры i мастацтва газеты "Звязда". С
|
|