Тамбуры пад назiраннем
Тамбуры пад назiраннем
Транспартнай мілiцыi — 90 гадоў
Большасць транспартных злачынстваў летась было на чыгунцы. Асноўная частка — крадзяжы ў прыгарадных цягнiках, дзе гаспадараць як бывалыя кiшэннiкi, так i навiчкi. 30 адсоткаў ад усiх крадзяжоў — крадзяжы мабiльных тэлефонаў. Самыя ж "крымiнальныя", паводле слоў начальнiка ўпраўлення ўнутраных спраў на транспарце МУС Беларусi Вячаслава ЯЎСТАФ’ЕВА, — цягнiкi, якiя iдуць з боку Ўкраiны. — Мы шчыльна супрацоўнiчаем з транспартнай мiлiцыяй з суседнiх дзяржаў, бо злачынствы не маюць межаў: цягнiкi i самалёты не стаяць на месцы, разам з iмi перамяшчаюцца злачынцы, сведкi, доказы. Як правiла, злачынцы, якiя спецыялiзуюцца на "транспартных" крадзяжах, не дзейнiчаюць у адзiночку. Гэта звычайна групы па 2-3 чалавекi, — распавядае намеснiк начальнiка ўпраўлення кадраў унутраных спраў на транспарце МУС Беларусi Аляксандр ПАЛЬЧЫНСКІ. — Адзiн глядзiць, як пасажыры набываюць бiлеты, i, як толькi прыкмячае вялiкую суму грошай у чужым кашальку, паведамляе пра гэта напарнiку. Апошнi перадае iнфармацыю трэцяму члену групоўкi, на якога ўскладаецца самая адказная мiсiя — непрыкметна пазбавiць ахвяру асабiстай маёмасцi. Па такiм прынцыпе дзейнiчалi затрыманыя грамадзяне Грузii i Расii. Першы злодзей-гастралёр, якi нелегальна пражываў на тэрыторыi Ўкраiны, зрабiў шэраг крадзяжоў у беларускiх цягнiках. Самы значны — каля 2 тысяч долараў — у цягнiку, якi рухаўся ў напрамку Гомеля. Дзякуючы аператыўнай iнфармацыi, злачынца быў затрыманы ў гомельскай гасцiнiцы. — Ёсць iнфармацыя, што грузiн дзейнiчаў не адзiн, бо ў Гомелi яго бачылi ў кампанii двух грамадзян, — дадаў Вячаслаў Яўстаф’еў. — Зараз iдзе расследаванне. У пачатку гэтага года затрымалi яшчэ адну падобную групоўку, якая займалася крадзяжамi. Неаднаразова асуджаны расiянiн, якi пражываў у Прыбалтыцы, дзейнiчаў таксама не адзiн. — Шчыльна працуем з работнiкамi Беларускай чыгункi, бо не маем магчымасцяў суправаджаць нарадам мiлiцыi кожны цягнiк, — сказаў Вячаслаў Яўстаф’еў. — Павялiчваем колькасць вiдэакамер, якiя ўсталёўваем у тамбурах цягнiкоў далёкiх зносiнаў, на чыгуначных вакзалах, у аэрапортах. Вось так днямi на нашым цэнтральным сталiчным чыгуначным вакзале, дзякуючы аператыўным дзеянням супрацоўнiкаў мiлiцыi i аддзела аховы метрапалiтэна, злачынца, якi ўчынiў крадзеж, быў затрыманы пры выхадзе з метро на станцыi Магiлёўскай. З кожным годам павялiчваецца колькасць футбольных i хакейных балельшчыкаў, якiя прыязджаюць у нашу краiну. — Летась у Беларусi не было дапушчана нiводнага iнцыдэнту з удзелам фанатаў, — канстатаваў Вячаслаў Яўстаф’еў. — Але я лiчу, што мiлiцыi трэба больш увагi надаваць узаемадзеянню з клубамi i iх балельшчыкамi. У хуткiм часе плануем выдзелiць для гэтага супрацоўнiка мiлiцыi грамадскай бяспекi, якi будзе адказваць за абмен iнфармацыяй. Стараемся, каб усе пасажыры, у тым лiку i балельшчыкi пакiдалi нашу краiну з цудоўным настроем i станоўчымi ўражаннямi. Ужо сёлета канфiскавана больш за 4 тоны спiртазмяшчальнай прадукцыi, якая нелегальна ўвозiлася з Расii. Большая частка крымiнальных злачынстваў робiцца грамадзянамi ў стане алкагольнага ап’янення. Многiя ахвяры злачынцаў нярэдка самi знаходзяцца "пад мухай". Сёлета зарэгiстравана 6 фактаў бiцця шкла ў цягнiках (летась — 142, з iх 63 на Мiншчыне). Па чатырох з iх ужо ўстаноўлены злачынцы, у асноўным гэта няпоўнагадовыя, усе яны стаяць на ўлiку. Для iх арганiзоўваюцца экскурсii ў вагоннае дэпо, дзе лiквiдуюцца тыя пашкоджаннi транспарту, якiя адбылiся па iх вiне. Летась з 2 тысяч злачынстваў на аб’екты паветранага транспарту прыйшлося больш як паўсотнi. Хвалюе тое, што павялiчылася колькасць абкраданняў беларусаў на тэрыторыi Ўкраiны. Асаблiвая ўвага надаецца кантролю над таксiстамi, якiя дастаўляюць пасажыраў з аэрапорта ў месца прызначэння. У выпадку падману кiроўцы таксi прыцягваюцца да адмiнiстрацыйнай адказнасцi. Надзея ДРЫЛА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Большасць транспартных злачынстваў летась было на чыгунцы. Асноўная частка — крадзяжы ў прыгарадных цягнiках, дзе гаспадараць як бывалыя кiшэннiкi, та |
|