21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Значны прагрэс у лячэнні

26.08.2009 10:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Значны прагрэс у лячэнні

Нашы дзеці

 

Штогод у нашай краiне анкалагiчны дыягназ выстаўляецца 300-350 дзецям. Колькасць такiх захворванняў у дзiцячым узросце значна нiжэйшая ў параўнаннi з дарослым насельнiцтвам. Аднак з-за цяжкасцi i хуткага прагрэсавання хваробы, высокага кошту лячэння, драматычнасцi сiтуацыi праблема анкалогii ў дзяцей з’яўляецца досыць актуальнай для Беларусi, як i для iншых краiн свету.

Паводле слоў дацэнта кафедры дзiцячай анкалогii i гематалогii Беларускай дзяржаўнай медыцынскай акадэмii паслядыпломнай адукацыi, кандыдата медыцынскiх навук Наталлi КЛІМКОВIЧ, сярэднi паказчык захваральнасцi на злаякасныя новаўтварэннi на 100 тысяч дзiцячага насельнiцтва ў Беларусi складае 14-15 выпадкаў. Згаданыя захворваннi застаюцца адной з асноўных прычын смерцi ў дзяцей да 18 гадоў ва ўсiм свеце. На шчасце, у апошняе дзесяцiгоддзе дасягнуты значны прагрэс у лячэннi анказахворванняў у дзяцей.

— Рак — хвароба, з якой можна i трэба змагацца, — кажа Наталля Клiмковiч. — Выжываль-насць дзяцей з анкалагiчнымi захворваннямi на Беларусi за апошнiя 10 гадоў павялiчылася ў сярэднiм на 20 працэнтаў. Так, 10-гадовая безрэцыдыўная выжывальнасць пры вострым лiмфабласным лейкозе складае 75 працэнтаў, пры лiмфагранулематозе — 93. 5-гадовая безрэцыдыўная выжывальнасць пры злаякасных новаўтварэннях галаўнога мозгу складае 64 працэнта, пры нефрабластоме — 84, астэасаркоме — 60. Дадатковы шанц дзецям з дрэнным прагнозам захворвання дае выкарыстанне трансплантацыi гемапаэтычных ствалавых клетак. Аднак адным з вызначальных фактараў паспяховага лячэння з’яўляецца ранняя дыягностыка раку. Калi дзецi, якiя маюць 1-2 стадыю захворвання, выжываюць у 79 працэнтах выпадкаў, то на чацвёртай стадыi толькi ў 26 працэнтах. Таму актуальным з’яўляецца навучанне медработнiкаў па ранняй дыягностыцы анкалагiчных захворванняў у дзяцей...

Святлана БАРЫСЕНКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Штогод у нашай краiне анкалагiчны дыягназ выстаўляецца 300-350 дзецям. Колькасць такiх захворванняў у дзiцячым узросце значна нiжэйшая ў параўнаннi з
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика