Заплацi падаткi i працуй спакойна
Заплацi падаткi i працуй спакойна
"Дарагiя жанчыны, а гэта прапанова для вас, — рэкламаваў свае паслугi сiвенькi дзядок у салоне аўтобуса. — Я — "мужчына па выклiку", калi вам патрэбны мужчынскiя залатыя рукi, то звяртайцеся. Дапамагу вам зрабiць рамонт дома цi ў кватэры". Не ведаю, цi карыстаюцца паслугi гэтага дзядулi попытам, але, паводле слоў старшага памочнiка пракурора Гомельскай вобласцi Надзеi Самусевай, калi на рынку працы з’яўляюцца спецыялiсты такога профiлю, то, значыць, ёсць патрэба ў iх. Толькi не ўсе пры гэтым займаюцца рамонтным бiзнэсам легальна. Вось, да прыкладу, 34-гадовы майстар з Гомеля праводзiў апрацоўчыя работы ў кватэрах па дамове з iх гаспадарамi. Атрымлiваў за гэта грошы i не задумваўся, што ён тым самым парушае закон. — Здавалася б, што прасцей, — зарэгiструй сваю дзейнасць у якасцi iндывiдуальнага прадпрымальнiка, плацi падаткi, — i працуй колькi заўгодна. Дык не... Зараз парушальнiк, па рашэннi суда павiнен будзе выплацiць штраф у суме 50 базавых велiчынь. Акрамя таго, з яго спагналi незаконна атрыманы прыбытак — 16 231 тысячу рублёў. Надзея ДРЫЛА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Дарагiя жанчыны, а гэта прапанова для вас, — рэкламаваў свае паслугi сiвенькi дзядок у салоне аўтобуса. — Я — "мужчына па выклiку", ка |
|