21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Цi можна вярнуць бiжутэрыю?

26.08.2009 10:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Цi можна вярнуць бiжутэрыю?

Патлумачце, калi ласка, хто мае рацыю: я цi прадавец? Днямi хацела набыць у краме па продажы бiжутэрыi калье i завушнiцы пад вячэрнюю сукенку. Але ў мяне былi пэўныя сумненнi, таму пацiкавiлася ў прадаўца, цi змагу я вярнуць упрыгажэннi ў тым выпадку, калi не ўгадаю з пакупкай. "Бiжутэрыя вяртанню i абмену не падлягае", — папярэдзiла мяне прадавачка. Наколькi я ведаю, вярнуць у краму нельга толькi ўпрыгажэннi з каштоўных i паўкаштоўных камянёў, а бiжутэрыя ў спiс тавараў, якiя не падлягаюць абмену i вяртанню, не ўваходзiць. Цi я памыляюся?

Таццяна М., г. Мiнск.

г. Мiнск.

— Сапраўды, раней у "Пералiк нехарчовых тавараў належнай якасцi, якiя не падлягаюць абмену i вяртанню", бiжутэрыя не ўваходзiла, — патлумачыла сiтуацыю кансультант упраўлення абароны правоў спажыўцоў i кантролю за рэкламай Мiнiстэрства гандлю Антанiна Палякова. — Але ў сувязi з уступленнем з 16 студзеня 2009 года ў сiлу новага Закона "Аб абароне правоў спажыўцоў" Саветам Мiнiстраў былi перагледжаны многiя дакументы, якiя рэгулююць дзейнасць гандлёвых арганiзацый, у тым лiку i "Пералiк нехарчовых тавараў належнай якасцi, якiя не падлягаюць абмену i вяртанню". У новую рэдакцыю гэтага дакумента была ўключана таксама i бiжутэрыя.

Згодна з новай рэдакцыяй, абмену i вяртанню не падлягаюць:

— метражныя тавары (тканiны з валокнаў усiх вiдаў, трыкатажнае i гардзiннае палатно, штучнае футра, дывановыя вырабы, нятканыя матэрыялы, стужкi, карункi, тасьма, правады, шнуры, кабелi, лiнолеум, багет, плёнка, кляёнка i iншыя);

— паркет, ламiнат, плiтка керамiчная, шпалеры (пры абмене цi вяртаннi такога тавару ў колькасцi, якая адрознiваецца ад набытай спажыўцом);

— бялiзна нацельная, бялiзна для нованароджаных i дзяцей ясельнага ўзросту з усiх вiдаў тканiн, трыкатажная бялiзна, акрамя спартыўнай, прадметы жаночага туалету;

— панчошна-шкарпэтачныя вырабы;

— вырабы з каштоўных металаў, з каштоўнымi камянямi, з каштоўных металаў з устаўкамi з паўкаштоўных i сiнтэтычных камянёў, аграненыя каштоўныя камянi, вырабы з жэмчугу i бурштыну;

— бiжутэрыя;

— тавары, якiя маюць гарантыйны тэрмiн, у тэхнiчным пашпарце якiх, або дакуменце, якi яго замяняе, ёсць адзнака аб даце продажу;

— аўтамабiлi, мотавелатавары, прычэпы i нумарныя агрэгаты да iх;

— мабiльныя сродкi малой механiзацыi сельскагаспадарчых работ, прагулачныя судны i iншыя плывучыя сродкi бытавога прызначэння;

— мэблевыя гарнiтуры i наборы;

— парфумерна-касметычныя тавары;

— iнструменты для манiкюру i педыкюру*;

— цацкi*;

— тавары бытавой хiмii, у тым лiку i лакафарбавыя матэрыялы*;

— фотаплёнка, фотапапера, фотарэактывы*;

— ручкi аўтаматычныя, пёравыя i шарыкавыя, аўтаматычныя алоўкi, стрыжнi, маркеры, фламастэры i iншыя аналагiчныя тавары;

— аўдыё- i вiдэакасеты, дыскеты i кампакт-дыскi, iншыя тэхнiчныя носьбiты iнфармацыi*;

— друкаваныя вырабы;

— прадметы асабiстай гiгiены, тавары для прафiлактыкi i лячэння захворванняў у хатнiх умовах (зубныя шчоткi, расчоскi, бiгудзi, губкi, парыкi, шыньёны, лязо для галення i iншыя аналагiчныя тавары, прадметы санiтарыi i гiгiены з металу, гумы, тэкстылю i iншых матэрыялаў, iнструменты, медыцынскiя прыборы i апаратура, сродкi гiгiены поласцi рота, лiнзы для акуляраў, кантактныя лiнзы, прадметы па доглядзе за дзецьмi)*;

— лекавыя сродкi;

— вырабы з палiмерных матэрыялаў, якiя кантактуюць з харчовымi прадуктамi, у тым лiку для аднаразовага выкарыстання (посуд i прыналежнасцi сталовыя i кухонныя, ёмiстасцi i ўпаковачныя матэрыялы для захоўвання i транспарцiроўкi харчовых прадуктаў)*;

— тавары заакрамаў;

— жывыя кветкi, ёлкi, дэкаратыўныя раслiны, саджанцы дрэў;

— тавары сэкс-шопаў спецыяльнага прызначэння;

— тытунёвыя вырабы i махорка;

— грамадзянская зброя, састаўныя часткi i кампаненты грамадзянскай зброi, патроны да яе, порах.

— Зорачкай пазначаны тавары, якiя можна вярнуць у краму пры ўмове захавання iх заводскай герметычнай упакоўкi, якая з’яўляецца гарантыяй таго, што тавар не быў у выкарыстаннi, — дадала Антанiна Палякова. — Паркет, ламiнат, керамiчную плiтку i шпалеры таксама можна вярнуць, але пры ўмове што вы вяртаеце ў краму роўна столькi трубак шпалераў або квадратных метраў керамiчнай плiткi, колькi вы там i набывалi. Нельга вярнуць у краму рэшткi ламiнату, паркету або трубку шпалераў, якiя аказалiся лiшнiмi, калi вы не ўгадалi з метражом.

Гэта зроблена для таго, каб пакупнiкi не запоўнiлi крамы рэшткамi сваiх апрацоўчых матэрыялаў, з рэалiзацыяй якiх у крамах могуць узнiкнуць праблемы. Усё ж такi ў кожнай партыi шпалераў ёсць свой артыкул, i гэтыя партыi могуць адрознiвацца памiж сабой па адценнях. Новы "Пералiк нехарчовых тавараў належнай якасцi, якiя не падлягаюць абмену i вяртанню", уступiць у сiлу толькi з 17 лютага. Таму ў яе яшчэ ёсць некалькi дзён, каб скарыстацца сваiм правам i вярнуць бiжутэрыю прадаўцу.

Надзея НIКАЛАЕВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Патлумачце, калi ласка, хто мае рацыю: я цi прадавец? Днямi хацела набыць у краме па продажы бiжутэрыi калье i завушнiцы пад вячэрнюю сукенку. Але ў м
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика