21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Нельга бясконца выцiскаць сацыялiстычны лiмон

26.08.2009 10:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нельга бясконца выцiскаць сацыялiстычны лiмон Незалежная экспертыза Леаніда Заiкi    

 

Пра цяперашнi момант эканомiкi Беларусi i справах на перспектыву ва ўмовах глабальнага фiнансавага крызiсу наш карэспандэнт гутарыць з незалежным беларускiм эканамiстам, кiраўнiком аналiтычнага цэнтра "Стратэгiя", членам Грамадска-кансультацыйнага савета пры Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Л.Ф. Заiкам.

— Сёння новая адмiнiстрацыя ЗША, палiтычнае кiраўнiцтва Францыi ды i iншых развiтых краiн заклапочаныя рэалiзацыяй планаў па стымуляцыi сваiх нацыянальных эканомiк. I калi б вам даручылi напiсаць такi беларускi план, то з чаго пачалi б?

— Ва ўсякiм разе перастаў бы балбатаць i шмат гаварыць пра "ўдасканаленне", лiквiдацыю "хiбаў i недахопаў", "iнавацыйную эканомiку" i г.д. Ужо бачна, што крызiс не пакiдае нам iншага выбару, як iсцi па шляху iнстытуцыянальнай мадэрнiзацыi краiны. Ужо нельга, як раней, плысцi па цячэннi i выцiскаць бясконца "сацыялiстычны лiмон", якi застаўся ў спадчыну ад Савецкага Саюза. Трэба ствараць новыя эканамiчныя сiлы развiцця i росту, сфармiраваць уласную эканамiчную элiту, уласны сярэднi клас. Настае час новых iдэй.

Эканамiстаў сёння хапае. Кажуць, што яны ёсць i ва Ўрадзе. Але многiя мае калегi, якiя працуюць у дзяржаўных структурах, чамусьцi называюць сабе не эканамiстамi, а чыноўнiкамi. Яны, складваецца ўражанне, не хочуць цi не могуць свабодна выказвацца. Бо ва ўмовах персанальнай адкрытасцi давядзецца паказаць свой прафесiйны ўзровень, на што ты здатны. А хацелася б пачуць iх шчыры i незаiдэалагiзаваны погляд на сутнасць эканамiчных праблем. Каб мы ўсе ведалi, што адбываецца ў краiне.

З iншага боку, лiчу непрымальнымi выступленнi асобных цынiкаў, якiя валодаюць прыёмамi палiтычнага i прапагандысцкага вербальнага экстрэмiзму, каб абвiнавачваць Урад у скажэннi статыстыкi i падтасоўваннi фактаў. Для прафесiйнага эканамiста гэта непрыстойна.

— Леанiд Фёдаравiч, давайце ўнясём канкрэтыку ў нашу размову. Цi трэба нам цяпер аператыўна складаць план па стымуляцыi беларускай эканомiкi?

— Не ўпэўнены ў яго сённяшняй неабходнасцi, хоць, безумоўна, стымулы — вялiкая сiла. Але цяпер пакуль заўчасна засяроджвацца на рабоце над разгорнутым планам па стымуляцыi беларускай эканомiкi. У недалёкай, а магчыма, нават у найблiжэйшай будучынi, мы будзем пастаўлены перад неабходнасцю засесцi за стварэнне такога плана. А пакуль варта глыбей думаць пра дзень сённяшнi.

У ЗША, развiтых краiнах Еўропы зусiм iншая сiтуацыя, чым у нас. Многiя з iх уступiлi ў стадыю рэцэсii. Перад прэзiдэнтам Баракам Абамай i яго заходнееўрапейскiмi калегамi стаiць у першую чаргу задача па ўтаймаваннi росту беспрацоўя, якое пагражае сацыяльнай стабiльнасцi iх краiн, а таксама па навядзеннi парадку ў фiнансавай сферы. Невыпадкова свае прапановы Абама называе планам па выратаваннi амерыканскай эканомiкi. Невыпадкова на сваёй першай прэс-канферэнцыi ў якасцi прэзiдэнта ён параўнаў цяперашнi крызiс з сумна вядомай Вялiкай дэпрэсiяй, якi можа ператварыцца ў нацыянальную катастрофу, калi не будуць зроблены хуткiя i вырашальныя захады. I гэта праўда. Але ў мяне такое ўражанне, што заходнiя лiдары яшчэ сваiмi гучнымi заклiкамi да развароту эканомiкi ў бок барацьбы з рэцэсiяй iмкнуцца зарабiць палiтычны капiтал, стварыць станоўчы iмiдж у публiкi, свайго электарату. Палiтыкi нiколi не перастаюць быць палiтыкамi.

А вось у Беларусi яшчэ нiчога сур’ёзнага не здарылася. Скажыце, якiя характэрныя па вялiкiм рахунку праявы крызiсу вы назiраеце ў краiне? Напрыклад, цi закрыўся хоць бы адзiн завод? Цi пачалiся масавыя звальненнi рабочых i служачых? Пакуль у нас скарацiлiся толькi аб’ёмы вытворчасцi, iстотна скокнуў курс амерыканскага долара, што выклiкала пэўнае знiжэнне ўзроўню рэальнай зарплаты i адпаведна спажывецкага попыту. Але гэта яшчэ кветачкi ў параўнаннi з тымi вялiкiмi i стракатымi крызiснымi клумбамi ў iншых краiнах.

— Чым могуць адгукнуцца гэтыя "кветачкi" для нашых экспартна арыентаваных вытворцаў?

— Непрыемнасцямi на знешнiх рынках. На Захадзе i ў Расii ўсё часцей схiляюцца да ўвядзення пратэкцыянiсцкiх мераў па абароне сваiх нацыянальных эканомiк. Яны становяцца ўсё больш закрытымi i цяжкадасягальнымi для нашых тавараў.

— Вось вы iранiчна i крытычна выказалiся пра дзейнасць, па вашай тэрмiналогii, эканамiстаў-чыноўнiкаў. А самi вы, прабачце за пафас, што-небудзь карыснае ў гэты складаны момант робiце для Радзiмы?

— Спрабую. Зараз заканчваю сваю праграму першачарговых мераў па адаптацыi беларускай эканомiкi ва ўмовах глабальнага фiнансавага крызiсу i хутка прэзентую гэту работу грамадскасцi. Ведаеце, з цiкавымi фактамi i лiчбамi сутыкнуўся. Аказваецца, у краiне сёння iснуе амаль 550 тысяч працоўных месцаў для супрацоўнiкаў бухгалтэрый! Гэта ў сем разоў больш за асабовы склад нашых узброеных Сiлаў.

Не буду падрабязна пераказваць праграму, толькi заўважу, што яна датычыцца даволi вялiкага кола пытанняў, у прыватнасцi, спрашчэння падатковай сiстэмы, стварэння новых працоўных месцаў, павышэння дзелавой актыўнасцi, пазбаўлення ад усяго лiшняга ў нашай эканомiцы, зняцця бюракратычных перашкод i г.д. Сёння галоўным, лiчу, у час крызiсу навучыцца падаць, каб не атрымаць цяжкiх траўмаў. Як вучацца гэтаму байцы таэквандо. Таму беларускай эканомiцы цяпер, вобразна кажучы, трэба правiльна згрупавацца i падрыхтавацца да магчымага падзення. Вельмi хацелася, каб гэты лёс мiнуў нас, але трэба быць гатовым i да разгортвання падзей па песiмiстычным варыянце.

Калi ў вас ёсць iнтарэс, то мы пазней можам прадметна абмеркаваць гэту праграму, паўтаруся, адаптацыi да крызiсу, якi, магчыма, працягнецца i да 2012 года.

— Згодны. Але давайце пагаворым пра цяперашнi момант. Сёння пераважная большасць дарослага насельнiцтва ўважлiва сочыць за лiчбамi ў абменных пунктах валюты. Цi здолеем утрымаць курс рубля ў адносiнах да долара i еўра ў прымальным калiдоры?

— Я думаю, што Нацыянальнаму банку i Ўраду неабходна прыкласцi максiмум намаганняў, каб не дапусцiць абвалу нашай валюты. Абменны курс рубля — гэта якар эканомiкi. Яго ўстойлiвасць i прадказальнасць вядуць да знiжэння iнфляцыi i стабiлiзацыi эканомiкi. Таму паказчыкi абменнага курсу варта ўключаць у мэтавыя параметры эканамiчнай палiтыкi краiны.

— Нiбы дамоклаў меч над нашай эканомiкай вiсiць пытанне аб цэнах на энерганосьбiты. Дзякуй Богу, нафта патаннела амаль у тры разы, ды i газ набываем па вельмi прымальных у параўнаннi з iншымi краiнамi цэнах. Але нiхто не ведае, як будзе потым.

— Сёння кожны сегмент беларускай эканомiкi мае сваё "энергетычнае" дасье. Агульнанацыянальная статыстыка паказвае, як дыферынцыююцца ўзроўнi выдаткаў на энерганосьбiты. У 1995 годзе ў кошце вырабленых тавараў i паслуг удзельная вага палiва склала 9,4 працэнта, энергii — 8,5 працэнта. У 2005 годзе адпаведна 6,4 i 4,4. Тады акрэслiлася вiдавочна прагрэсiўная тэндэнцыя да знiжэння выдаткаў.

Павышэнне Расiяй тарыфаў на газ i нафту, адпаведны рост цэнаў на палiва i энергiю ў нашай краiне, як потым выявiлася, не нанеслi непапраўнага ўдару па галiнам беларускай эканомiкi. Цана пытання для прамысловасцi тады стала 11,3 працэнта, цi крыху больш за адну дзясятую. Пры гэтым чыста энергетычны складнiк выдаткаў быў на ўзроўнi 5,1 працэнта. На такiм "полi" можна рацыяналiзаваць спажыванне электрычнай i цеплавой энергii.

Але пры цане 300 долараў ЗША за тысячу кубоў газу (Расiя неаднойчы заяўляла пра планаваныя для нас пастаўкi газу па еўрапейскiх цэнах праз тры гады) сiтуацыя можа значна пагоршыцца. Час ляцiць вельмi хутка i ўжо сама пагроза еўрапейскiх цэнаў павiнна сёння выклiкаць у нашых вытворцаў не толькi трывогу i заклапочанасць, але i жаданне дастойна сустрэць гэты энергетычны выклiк.

— Нядаўна былi абнародаваныя вынiкi работы беларускай эканомiкi летась. I зноў у цэлым станоўчую карцiну псуюць звесткi па iмпартазамяшчэннi. У якi раз не ўдалося выйсцi на прагнозныя паказчыкi па абмежаваннi iмпарту тавараў i паслуг. Невырашальная праблема?

— Я сказаў бы, што надзвычай складаная. Хоць яшчэ ў 1997 годзе была прынята дзяржаўная праграма па iмпартазамяшчэннi, дзясяткi аналагiчных дакументаў на сваiм узроўнi зацвердзiлi ў ведамствах i абласцях, нарэшце Саўмiн у сакавiку 2006 года прымае праграму па iмпартазамяшчэннi да 2010 года. Але на фоне гэтай актыўнай норматворчасцi аб’ёмы iмпарту рэзка ўзраслi. У адносна далёкiм 1995 годзе iмпарт складаў усяго 5,56 млрд долараў ЗША. У недалёкiм 2002 годзе — крыху больш за 9 млрд долараў ЗША. Летась, нягледзячы на магутны гандлёвы пратэкцыянiзм, гэты паказчык у параўнаннi з 1995 годам вырас прыкладна ў шэсць разоў. Структура, геаграфiя, змест iмпарту i кола галоўных iмпарцёраў засталiся ў асноўным тымi ж.

— Чаму ж пры велiзарных адмiнiстрацыйных намаганнях не атрымлiваецца скарэктаваць у выгадным для нас напрамку iмпартныя патокi?

— Таму што планы на паперы i рэальнае жыццё часта не супадаюць. Каб выпусцiць смачную каўбасу цi макароны, нават разлiць мiнеральную ваду па пластмасавых бутэльках, вылечыць зубы, пашыць моднае палiто цi сукенку, зрабiць дакладную дыягностыку аўтамабiля, трэба замежнае абсталяванне. Беларускiх аналагаў амаль няма, а калi нешта ёсць, то яны не адпавядаюць мiжнародным стандартам.

Мушу заўважыць, што такая сiтуацыя — нямы дакор нашай навуцы i прамысловасцi, якiя разам не ў стане пакуль прапанаваць камерцыйна паспяховыя вынаходствы, у неабходнай колькасцi якаснае абсталяванне, машыны, тэхналагiчныя лiнii, на якiх можна было б вырабляць канкурэнтаздольную на сусветных рынках прадукцыю. Звярнiце ўвагу, нi па адной гандлёвай пазiцыi, якая мае на ўвазе выкарыстанне высокiх тэхналогiй, мы не здолелi iстотна замянiць iмпарт. Больш за тое, значна павялiчылi аб’ёмы закупак замежнага высокатэхналагiчнага абсталявання. Калi б у гэтай сферы iмпартазамяшчэння мы мелi адчувальныя дасягненнi, то лiчбы балансу iмпарту i экспарту былi б супрацьлеглыя.

Аднак на хуткiя перамены я моцна не разлiчваў бы. Наперадзе нас чакае маштабная мадэрнiзацыя прамысловасцi, якая немагчыма без росту iмпарту сучасных станкоў i машын. На iх набыццё спатрэбiцца прыкладна 7-8 млрд долараў ЗША. Прыцягнуць iх у нашу эканомiку ў якасцi крэдытаў i iнвестыцый — задача складаная, але рэальная. Параметры нашага iмпарту i экспарту будуць у значнай ступенi залежаць i ад сусветнай кан’юнктуры i дынамiкi цэнаў.

— Дык якой будзе эканомiка наступных дзесяцiгоддзяў?

— На мой погляд, прасунутая i эфектыўная эканомiка абавязкова будзе лiчбавай. Прычым, i глабальная, i лакальная. Абмен i трансферт тавараў i паслуг — гэта лiчбавы працэс. Грашовыя рынкi, дысконты, стаўкi працэнтаў, маржа — лiчбавая эканомiка. Усё ўкладваецца ў лiчбу. Вывучэнне новых рынкаў i iх эфектыўнае пашырэнне будзе немагчымым без развiцця iнфармацыйных працэсаў.

Гутарыў Леанiд Лахманенка.

 

 

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра цяперашнi момант эканомiкi Беларусi i справах на перспектыву ва ўмовах глабальнага фiнансавага крызiсу наш карэспандэнт гутарыць з незалежным бела
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика