Запаведную частку Белавежскай пушчы павялічаць больш чым удвая
Запаведную частку Белавежскай пушчы павялічаць больш чым удвая
У нацыянальным парку "Белавежская пушча" завершана распрацоўка доўгатэрмiновага плана кiравання ўнiкальнай прыроднай тэрыторыяй. Як паведамiлi ў службе iнфармацыi i грамадскiх сувязяў Упраўлення справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, гэтым займалiся спецыялiсты Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэмii навук. Удзел у гэтай рабоце ўзялi таксама галоўныя нацыянальныя эксперты ў гэтай галiне. Навукоўцы максiмальна ўлiчвалi канструктыўныя заўвагi i прапановы ўсiх, каму неабыякавы лёс Белавежскай пушчы. Маштабны дакумент падрыхтаваны ў адпаведнасцi з Дзяржаўнай праграмай развiцця асаблiва ахоўваемых прыродных тэрыторый рэспублiкi на 2008—2014 гады. Праект плана ўхвалены навукова-тэхнiчным саветам Нацпарка, узгоднены з Мiнiстэрствам прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя, прайшоў экспертызу ў Савеце Еўропы. Дарэчы, наяўнасць такога дакумента — адна з умоў працягу дзеяння Дыплома Савета Еўропы, якi Белавежская пушча атрымала ў 1997 годзе. Першачарговыя меры мяркуецца рэалiзаваць на працягу пяцi гадоў, пасля чаго план будзе скарэктаваны на наступную пяцiгодку. Як адзначыў генеральны дырэктар навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусi Мiхаiл Нiкiфараў, уся гiстарычная частка Белавежскай пушчы на нашай тэрыторыi павiнна быць закансервавана, а ў далейшым запаведную зону Нацпарка мяркуецца павялiчыць больш чым удвая. Значная роля адводзiцца праектам аднаўлення гiдралагiчнага рэжыму, якi ў свой час быў парушаны мелiяратыўнымi работамi, захаванню пушчы як лесабалотнага комплексу, падтрыманне ўнiкальных адкрытых балотаў. У прыватнасцi, намечаны меры па папярэджаннi зарастання кустоўем балота Дзiкае, якое займае плошчу 1,2 тысячы гектараў. Таксама плануецца рэалiзаваць мерапрыемствы па ахове i аднаўленнi рэдкiх i каштоўных вiдаў прыродных супольнасцяў, па правядзеннi навуковых даследаванняў i манiторынгу, па экалагiчным iнфармаваннi i г.д. Прадугледжана добраўпарадкаванне 10 населеных пунктаў, якiя размешчаны на тэрыторыi Нацпарка. Пры гэтым, як мяркуецца, будзе захавана iх аўтэнтычнасць i традыцыйны стыль. Для наведвальнiкаў Белавежскай пушчы распрацуюць 4 новыя турыстычныя маршруты. Мiкалай ЛІТВIНАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нацыянальным парку "Белавежская пушча" завершана распрацоўка доўгатэрмiновага плана кiравання ўнiкальнай прыроднай тэрыторыяй. Як паведамi |
|