Навука распазнання болю
Навука распазнання болю
(Пачатак у нумарах за 6,7,11,14 лютага.) Дыярэя (Пачатак у нумарах за 6,7,11,14 лютага.)Часта дыярэя з’яўляецца вынiкам вiруснай або бактэрыяльнай iнфекцыi (гастраэнтэрыт) цi пабочным эфектам лячэння. Па меры таго, як заражэнне праходзiць або арганiзм прывыкае да лекавых прэпаратаў, дыярэя звычайна спыняецца. Пастаянная дыярэя, як правiла, азначае хваробу кiшэчнiка. Дыярэя часта з’яўляецца вынiкам адной з наступных прычын. Антыбiётык-асацыяваная дыярэя Антыбiётыкi могуць вынiшчыць бактэрыi, якiя жывуць у кiшэчнiку, замянiць iх на бактэрыi, якiя выклiкаюць дыярэю. З гэтым сутыкаюцца да 20 працэнтаў людзей, якiя ўжываюць антыбiётыкi. Як правiла, дыярэя носiць лёгкую форму i не працягваецца доўга, але часам можа адбыцца сур’ёзнае заражэнне тоўстай кiшкi, што прыводзiць да моцнага расстройства. Гастраэнтэрыт Гэта захворванне з’яўляецца самай распаўсюджанай прычынай раптоўнай моцнай дыярэi. Iншыя прыкметы ўключаюць ванiтаванне i рвоту. Сiндром запаленай кiшкi Дыярэя можа суправаджацца стратай вагi, стомленасцю, спазмамi, болямi ў брушной поласцi i гарачкай. У некаторых выпадках у стуле можа ўтрымлiвацца кроў. Кiшачная непраходнасць Дыярэя суправаджаецца спазмамi i болем-колiкамi, якiя то з’яўляюцца, то знiкаюць. Iншыя прыкметы i сiмптомы ўключаюць бачнае ўспушванне жывата, гукi з кiшэчнiка (бурчанне), ванiтаванне i рвоту. Сiндром мальабсорбцыi Адчувальнасць кiшэчнiка да харчовага бялку, такога, як глютэн, якi сустракаецца ў пшанiцы i iншых злакавых, можа прывесцi да з’яўлення болю ў брушной поласцi, успушвання жывата, газаўтварэння i дыярэi. Тыповая дрэнная засваяльнасць ежы — гэта непераноснасць лактозы, выклiканая няздольнасцю ператраўлiваць малочны цукар (лактозу). Рвота Можа быць выклiкана кiшэчнай iнфекцыяй (гастраэнтэрытам) або больш сур’ёзнай праблемай. Апендыцыт Рвота, як правiла, суправаджаецца стратай апетыту, ванiтаваннем i лёгкай гарачкай. Боль iдзе ад пупка i пераходзiць у правую нiжнюю частку брушной поласцi. Запаленне жоўцевага пухiра Боль часта пачынаецца праз 1-2 гадзiны пасля прыёму ежы i можа суправаджацца ванiтаваннем i рвотай. Боль знаходзiцца непасрэдна пад грудной косткай, i адтуль можа разыходзiцца да спiны або ў правае плячо. Кiшэчныя iнфекцыi Бактэрыяльная iнфекцыя кiшэчнiка з’яўляецца частай прычынай рвоты, якая можа суправаджацца дыярэяй. Такiя iнфекцыi звычайна праходзяць праз 1-3 днi. Кiшэчная непраходнасць Ванiтаванне i рвота суправаджаюцца спазмамi, болем у брушной поласцi, якi то з’яўляецца, то знiкае. Пабочныя эфекты ад лекаў У некаторых людзей лекавыя сродкi, напрыклад, антыбiётыкi, могуць выклiкаць ванiтаванне i рвоту. Падрыхтавала Святлана БАРЫСЕНКА. (Працяг будзе.)
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Часта дыярэя з’яўляецца вынiкам вiруснай або бактэрыяльнай iнфекцыi (гастраэнтэрыт) цi пабочным эфектам лячэння. Па меры таго, як заражэнне праходзiць
|
|