Мілiцыянераў... судзiлi зоркi
Мілiцыянераў... судзiлi зоркi
Заслужаная артыстка Беларусi Ірына Дарафеева, Аляксей Хлястоў, Святлана Бароўская i iншыя айчынныя зоркi мастацтваў былi суддзямi на гала-канцэрце агляду-конкурсу мастацкай самадзейнасцi сярод калектываў органаў унутраных спраў i унутраных войскаў МУС. Конкурс прысвячаўся 65-й гадавiне вызвалення Беларусi ад нямецкiх-фашысцкiх захопнiкаў. З усiх рэгiёнаў краiны мiлiцыянеры — пераможцы конкурсу прыехалi — ў Мiнскi Палац культуры i спорту чыгуначнiкаў, каб пазмагацца за галоўны прыз. Песня "Шынель", якую выканаў Рыгор Булатаў пад акампанемент Мiкалая Стахно выклiкала фурор у зорак. У вынiку мiлiцыянеры з Вiцебска (па сумяшчальнiцтве ўдзельнiкi народнага вакальнага ансамбля "Вiкторыя" Першамайскага аддзела Дэпартамента аховы горада Вiцебска) атрымалі гран-пры.. Аляксандр ПУКШАНСКI.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Заслужаная артыстка Беларусi Ірына Дарафеева, Аляксей Хлястоў, Святлана Бароўская i iншыя айчынныя зоркi мастацтваў былi суддзямi на гала-канцэрце агл
|
|