21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Людзi ў вас вельмi шчырыя...

26.08.2009 10:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Людзi ў вас вельмi шчырыя...

Нямецкi студэнт Беньямiн Гройс пра Беларусь i сваю працу

Дамовiўшыся на iнтэрв’ю з Беньямiнам, злавiў сябе на думцы, што ў нас ёсць нешта агульнае. Ён таксама, як i я, студэнт трэцяга курса i таксама цiкавiцца гiсторыяй (толькi я ваеннай тэматыкай, а ён гiсторыяй СССР). А яшчэ як Беларусi, так i Германii апошнiм часам не шанцуе з Еўрабачаннем. Гэты конкурс, як прызнаўся хлопец, у яго краiне таксама вельмi папулярны, толькi вось "з года ў год займаем там апошнiя месцы..."

* * *

Дамовiўшыся на iнтэрв’ю з Беньямiнам, злавiў сябе на думцы, што ў нас ёсць нешта агульнае. Ён таксама, як i я, студэнт трэцяга курса i таксама цiкавiцца гiсторыяй (толькi я ваеннай тэматыкай, а ён гiсторыяй СССР). А яшчэ як Беларусi, так i Германii апошнiм часам не шанцуе з Еўрабачаннем. Гэты конкурс, як прызнаўся хлопец, у яго краiне таксама вельмi папулярны, толькi вось "з года ў год займаем там апошнiя месцы..."

* * *

 

Дамовiўшыся на iнтэрв’ю з Беньямiнам, злавiў сябе на думцы, што ў нас ёсць нешта агульнае. Ён таксама, як i я, студэнт трэцяга курса i таксама цiкавiцца гiсторыяй (толькi я ваеннай тэматыкай, а ён гiсторыяй СССР). А яшчэ як Беларусi, так i Германii апошнiм часам не шанцуе з Еўрабачаннем. Гэты конкурс, як прызнаўся хлопец, у яго краiне таксама вельмi папулярны, толькi вось "з года ў год займаем там апошнiя месцы..."

* * *

Інтэрв’ю я прызначыў на суботу ў iнтэрнаце, дзе сам жыву. З пакоя мы перайшлi ў кухню, дзе за кубкам гарбаты мелася адбыцца размова. Выходзячы за мной, госць выключыў у пакоi святло, што мяне прыемна здзiвiла, бо нават я гэта раблю не заўсёды: вось дзе нямецкая правiльнасць! Яе б, гэтай правiльнасцi, каб трошачку нашым студэнтам.

Гарбату мой суразмоўца пiў, не вымаючы лыжачкi з кубка. А яшчэ кажуць, што звычка гэта ўласцiвая толькi славянам. Вiдаць, Беньямiн паступова пачаў пераймаць нашы звычкi: у Беларусi хлопец ужо пяты раз.

Беньямiн Гройс — студэнт факультэта гiсторыi i славiстыкi г. Бохум, у Беларусi ён праходзiць моўную практыку. I асноўная яго праца ў перакладах нямецкiх дзённiкаў часоў вайны.

— Беньямiн, раскажы, калi ты ўпершыню даведаўся пра Беларусь?

— У госцi да нас дзесьцi ў 2004 годзе прыехаў знаёмы маёй мацi. Ён працаваў у Беларусi, будаваў дамы для пацярпелых ад ЧАЭС пад Лепелем (у рамках адной з дабрачынных праграм). Мяне вельмi зацiкавiла гэта праца i я вельмi хацеў таксама паехаць, але ў той год не атрымалася, бо месцы трэба было замаўляць папярэдне. А праз год я пайшоў у армiю, таму таксама не ўдалося. I ўжо пасля армii ў першы раз прыехаў на Беларусь. Убачыў, што гэта i як. Даведаўся, што гэта наша суседка (Беларусь — суседка Еўрапейскага саюза. — I.Л.).

— А што ў тваiм нямецкiм асяродку ведаюць пра нашу краiну?

— Што заўсёды цiкава: калi я прыязджаю дадому i кажу, што быў у Беларусi, то ў мяне пытаюць: Беларусь? А дзе гэта? Некаторыя думаюць, што гэта ўжо Сiбiр зусiм: толькi лёд i мядзведзi — нiхто не жыве. На думку iншых, Беларусь — гэта частка Расii (там, напэўна, Пуцiн прэзiдэнт). А тыя, хто ведае трохi больш, дык ужо кажуць: ага, там сусед-Польшча i Лукашэнка-прэзiдэнт!

Прынамсi, на нашым факультэце пра Беларусь ведаюць. Бо для студэнтаў-славiстаў гэта краiна — патэнцыйнае месца нашай будучай працы. Многiя з нас хацелi б вучыцца там, дзе размаўляюць па-руску.

— А чаму для вывучэння ты выбраў менавiта славiстыку i гiсторыю?

— Мяне вельмi цiкавiць гiсторыя Савецкага Саюза, таму выбiраючы спецыяльнасць ва ўнiверсiтэце, я абраў гiсторыю. А так, як мы абавязаны мець дзве спецыяльнасцi, то другой я абраў славiстыку. Рускую мову я пачынаў вучыць яшчэ ў школе, выкладанне, на жаль, вялося не на лепшым узроўнi. Калi пазней я ўпершыню пабываў у Беларусi (я быў тут тры тыднi) узровень маёй мовы ўзбагацiўся нашмат больш, чым за ўвесь час вывучэння яе ў Германii.

Ва ўнiверсiтэце можна было выбiраць: польская цi руская. Большасць выбiрае рускую. Разам са мною вучыць мову пачынала 110 студэнтаў, сярод якiх толькi дзесяць было немцамi. Астатнiя былi з рускiмi альбо з польскiмi каранямi, г.зн. ужо маглi размаўляць па-руску, iм было не цяжка, яны больш-менш яе ведалi.

— Што цябе найбольш здзiвiла ў беларусах?

— Мяне ўразiла, што нават у вёсцы ў многiх ёсць вышэйшая адукацыя. У нас у вёсцы жывуць людзi простыя. Мне вельмi падабаецца ў вашай краiне дружалюбнасць i гасцiннасць. Людзi ў вас вельмi шчырыя, вельмi любяць знаёмiцца i кантактаваць.

Толькi адзiн выпадак быў такiм не вельмi прыемным, калi да мяне ў госцi на тры тыднi прыехала мая мама i брат. Я паказваў iм Беларусь, ездзiлi, у прыватнасцi, у Брэсцкую крэпасць. I ў самы першы дзень, калi мы ехалi на аўтобусе, трапiлi на двух п’яных мужчын. Iм нешта не спадабалася ў маiм браце i яны пра нешта пыталiся ў яго. Ён, натуральна, нiчога не зразумеў, бо не ведаў рускай мовы. Тады я запытаў у iх, чаго яны хочуць, сказаў, што гэта немец, ён вас не разумее. Тады мужчыны адышлi i сказалi: гэта фашысты, давай возьмем iх з сабою i пакажам, дзе ракi зiмуюць... Вядома, п’яныя. Я ведаю, што ў Беларусi такая з’ява, як непрыязнасць да немцаў, — рэдкасць i гэта ў маёй практыцы здарылася першы раз. Было вельмi непрыемна, што ў першы ж дзень наведвання Мiнска мае родныя сутыкнулiся з гэтым.

— Некалькi слоў пра тваю практыку.

— Так склалася, што праз Мiнскi мiжнародны адукацыйны цэнтр я пазнаёмiўся з кiраўнiком Гiстарычнай майстэрнi Кузьмой Iванавiчам Козакам, ён прапанаваў мне дапамагаць рабiць пераклады крынiц i iншых дакументаў з рускай на нямецкую мову. Зараз працую са студэнтамi МДЛУ над перакладамi нямецкiх дзённiкаў. Дзённiкi нямецкiх салдатаў, з якiмi я толькi пачаў знаёмiцца, распавядаюць пакуль што iнфармацыю агульнага характару, кшталту: "Сёння праехалi Брэст. Брэст — гэта прыгожы горад, тут ёсць рака". Апiсаннi прыроды, апiсаннi таго, як яны харчавалiся. Працуем над перакладамi пакуль што толькi двух дзённiкаў. Адзiн з аўтараў быў санiтарам, працаваў у бальнiцы ў Мiнску, другi быў выкладчыкам. Я так зразумеў, што гэтыя мужчыны не ваявалi, а ехалi ўслед за армiяй на акупаваныя тэрыторыi.

— Як, на твой погляд, развiваюцца адносiны памiж Беларуссю i Германiяй сёння i цi ўплывае на гэтыя адносiны фактар мiнулай вайны? Што павiнна прымiрыць два народы?

— Гэта вельмi цяжкае пытанне. Адносiны нашых народаў павiнны паляпшацца, стаць яшчэ лепшымi. Наша пакаленне няшмат гаворыць пра вайну, таму я лiчу, што менавiта маладое пакаленне будзе садзейнiчаць паступоваму зблiжэнню двух народаў. Мяне заўсёды цiкавiла, як беларусы ўспрымаюць мяне, прадстаўнiка маладога нямецкага пакалення. Але беларусы вельмi прыязна да мяне ставяцца, i я iм вельмi ўдзячны.

— Кiм ты бачыш сябе ў будучынi?

— Хацеў бы працаваць у галiне мiжнароднай сувязi памiж Беларуссю i Германiяй, садзейнiчаць зблiжэнню гэтых краiн. Каб нашае сяброўства працягвалася i пашыралася. I для гэтага ёсць перадумовы.

* * *

Паступова мы выпiлi ўсю гарбату, але размова працягвалася. I ўжо калi Беньямiн адказваў на апошняе пытанне, у яго зазванiў мабiльны. Хвалявалася яго дзяўчына. Я зусiм не падумаў пра тое, што iнтэрв’ю прызначыў на вельмi нязручны для закаханых дзень — 14 лютага, якi, дарэчы, у Германii адзначаюць таксама. А дзяўчына Беньямiна — беларуска, так што нездарма я яшчэ спачатку заўважыў, што ёсць у нас нешта агульнае: у дадатак да ўсяго яму, як i мне, падабаюцца нашы беларускiя дзяўчаты...

Iлья Лапато.

Фота аўтара.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нямецкi студэнт Беньямiн Гройс пра Беларусь i сваю працу Дамовiўшыся на iнтэрв’ю з Беньямiнам, злавiў сябе на думцы, што ў нас ёсць нешта агульнае. Ё
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика