Выпуск часопіса СІБІРСКІЯ АГНІ цалкам прысвечаны сучаснай беларускай лiтаратуры
Выпуск часопіса СІБІРСКІЯ АГНІ цалкам прысвечаны сучаснай беларускай лiтаратуры
Свежы выпуск часопiса "Сiбiрскiя агнi" цалкам прысвечаны творчасцi сучасных беларускiх пiсьменнiкаў i паэтаў, многiя з якiх нiколi раней не публiкавалiся на рускай мове. Прэзентацыя гэтага нумара пройдзе 19 лютага ў маскоўскiм Доме Рускага замежжа, паведамiлi ў пасольстве Беларусi ў Расii. У вечары возьмуць удзел тыя аўтары, чые творы апублiкаваны ў часопiсе: старшыня Саюза беларускiх пiсьменнiкаў Алесь Пашкевiч, Барыс Пятровiч, Уладзiмiр Някляеў, Васiль Якавенка, Сяржук Сыс, Ілья Расолаў, Сяргей Трахiмёнак i iншыя лiтаратары. А сярод гасцей будуць вядомы расiйска-беларускi пiсьменнiк, празаiк i публiцыст Валерый Казакоў, якi напiсаў уступны артыкул да "беларускага" нумара "Сібiрскiх агнёў", галоўны рэдактар гэтага часопiса Уладзiмiр Бяразеў, а таксама вядомыя лiтаратурныя крытыкi, прадстаўнiкi пiсьменнiцкай суполкi. Эдуард ПIВАВАР, БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Свежы выпуск часопiса "Сiбiрскiя агнi" цалкам прысвечаны творчасцi сучасных беларускiх пiсьменнiкаў i паэтаў, многiя з якiх нiколi раней не
|
|