21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Печ

26.08.2009 10:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Печ

Печ — адзiн з асноўных рытуальных сiмвалаў сялянскай хаты. Яна нясе на сабе функцыi мiфалагiчнага эпiцэнтра — ачага, вакол якога ў халодны час года канцэнтруецца жыццё ў хаце. На працягу шматлiкiх стагоддзяў у розных краiнах печ лiчыцца душой хаты, душой сваяцкiх i абшчынных продкаў. Яшчэ i сёння iснуе выраз: "Скакаць ад печы", якi дакладна вызначае цэнтральнае месца (адно з грунтоўных i першасных месцаў) у хаце. Вакол печы былi размеркаваны хатнiя атрыбуты: венiк, вiлы, качарга i г.д. А за печчу жыў ахоўнiк сямейнага дабрабыту — дамавiк.

l Да печы заўсёды ставiлiся з вялiкай павагай i ўвагай: на печы адпачывалi, яна сагравала i лячыла, на ёй зараджалася новае жыццё, на ёй чакалi свайго скону...

l Да печы заўсёды ставiлiся з вялiкай павагай i ўвагай: на печы адпачывалi, яна сагравала i лячыла, на ёй зараджалася новае жыццё, на ёй чакалi свайго скону...

l Печ цалкам паўтарала мiфапаэтычную мадэль сусвету, яе структурныя гарызонты адпавядалi стану часу: падпечак (як i пограб) — мiнулае; загнёт (вусце) i заслонка — дзень сённяшнi; труба i юшка — будучыня.

l "Завiхацца каля пячы" — выключна жаночы занятак. Падтрыманне полымя i прыгатаванне ежы было спрадвеку турботамi жанчыны, якая падтрымлiвала жыццё на зямлi.

l Печ — захавальнiца полымя, той станоўчай энергii, якая сiмвалiзуе жыццё ў хаце i дабрабыт. У звычайныя або будзённыя днi полымя ў печы не гасiлi: усю ноч захоўвалi вугельчыкi, якiя ранiцай распальвалi, i печ ажывала наноў. Перад тым, як закрыць, "засланiць" печ ад сонца (адсюль i за-слон-ка), гаспадыня павiнна была засыпаць у невялiкае паглыбленне вугельчыкi i прысыпаць iх попелам.

l Вопытныя гаспадынi ведалi: каб захаваць прыбытак i дабрабыт у сям’i, нельга аддаваць вугельчыкi са сваёй печы, а пераязджаючы ў новую хату трэба было абавязкова забраць iх i перанесцi ў новую печ.

l Печ "замiрала", калi ў хаце нехта памiраў. У такiм выпадку полымя ў печы забаранялася распальваць на працягу трох дзён.

l Значная колькасць рытуалаў сямейнай накiраванасцi выконвалася пры непасрэдным удзеле печы. Яе белы колер i месца знаходжання (каля парога) сведчылi аб ролi пасрэднiка памiж жывымi i памерлымi. Калi вярталiся з могiлак, неабходна было пры ўваходзе ў хату, абавязкова дакрануцца рукамi да печы — сагрэць iх, затым зазiрнуць у печ, каб пазбавiцца тугi па памерлым i боязi перад iм.

l Падчас заручынаў дзяўчына ўзлазiла на печ i сыходзiла з яе толькi ў тым выпадку, калi сям’я давала згоду на вяселле. Печ заставалася цэнтральным месцам i ў правядзеннi абрадаў, звязаных з падрыхтоўкай i выпяканнем вясельнага каравая.

l Печ заўсёды iмкнулiся трымаць зачыненай; лiчылася, што шлях будзе нядобры, калi перад выхадам з хаты не зачынiць печ.

l І вельмi добра ведалi: пакуль у печы хлеб, на яе нельга ўзлазiць i сядзець на ёй.

Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Печ — адзiн з асноўных рытуальных сiмвалаў сялянскай хаты. Яна нясе на сабе функцыi мiфалагiчнага эпiцэнтра — ачага, вакол якога ў халодны час года ка
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика