Упершыню па-беларуску
Упершыню па-беларуску
Пераклад на беларускую мову дакументаў Другога Ватыканскага Сабору прэзентаваўся на кнiжнай выставе "БелЭкспа". Кнiга пабачыла свет у выдавецтве "Рrо Сhristо". Пераклад на беларускую мову дакументаў Другога Ватыканскага Сабору прэзентаваўся на кнiжнай выставе "БелЭкспа". Кнiга пабачыла свет у выдавецтве "Рrо Сhristо".Больш за 50 гадоў спатрэбiлася для таго, каб кнiга стала даступная i для беларускамоўнага чытача. Беларуская мова стала сёмай мовай свету, на якую быў зроблены пераклад. Да гэтага часу кнiгу можна было прачытаць на рускай, англiйскай, польскай, французскай, iтальянскай i iспанскай мовах. Сусветныя Саборы склiкаюцца Папам для прыняцця найбольш важных рашэнняў адносна веравучэння i жыцця Касцёла наогул. Вядома, што Другi Ватыканскi Сабор праходзiў у Ватыкане з 1962 па 1965 год i стаў 21 Сусветным Саборам паводле злiчэння, прынятага ў заходнiм хрысцiянстве. У цэнтры ўвагi 21 Сабора сталi пытаннi дэмакратызацыi i гуманiзацыi рэлiгiйнай веры i культу, з чым было звязанае новае бачанне i разуменне Бога. Акрамя таго, асаблiвая ўвага надавалася экуменiзму, адносiнам з прадстаўнiкамi нехрысцiянскiх рэлiгiй i няверуючымi, на ролi свецкiх вернiкаў у жыццi касцёльнай супольнасцi, пытанням рэлiгiйнай свабоды. — Сёння немагчыма сабе ўявiць дзейнасць касцёла без навучання Другога Ватыканскага Сабора, — гаворыць Мiтрапалiт Мiнска-Магiлёўскi арцыбiскуп Тадэвуш Кандрусевiч. — Сабор паставiў адно з галоўных пытанняў: касцёл, што ты гаворыш сам пра сябе? І Сабор адказаў у двух аспектах: у аспекце самасвядомасцi прыроды самога Касцёла i самасвядомасцi адносiнаў са знешнiм светам. Арцыбiскуп падкрэслiў, што пераклад на беларускую мову не быў механiчным перакладам. "Гэта быў творчы пераклад. Беларуская рэлiгiйная мова Каталiцкага Касцёла толькi пачынае сваё станаўленне. Таму не пабаюся сцверджання, што гэты пераклад — своеасаблiвы ўклад Каталiцкага касцёла ў развiццё беларускай культуры". — Праца над тэкстамi працягвалася каля года, — тлумачыць кс-доктар Ян Крэмiс, старшыня Секцыi па перакладзе лiтургiчных тэкстаў i афiцыйных дакументаў Касцёла пры Канферэнцыi Каталiцкiх Бiскупаў у Беларусi. Паводле слоў Мiтрапалiта Тадэвуша Кандрусевiча, экзэмпляры кнiгi абавязкова будуць перададзеныя ў Нацыянальную бiблiятэку, ва ўсе абласныя i раённыя бiблiятэкi, а таксама прадстаўнiкам беларускай Праваслаўнай Царквы. Iлья Лапато.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пераклад на беларускую мову дакументаў Другога Ватыканскага Сабору прэзентаваўся на кнiжнай выставе "БелЭкспа". Кнiга пабачыла свет у выдаве |
|