З праблемамi. Але без узрушэнняў
З праблемамi. Але без узрушэнняў
Няпростыя ўмовы працы i ў той жа час адзiн з найбольш нiзкiх паказчыкаў заробкаў — не сакрэт, што адной з "праблемных" галiн традыцыйна лiчылася сельская гаспадарка. Мiж тым, што чакае аграрнiкаў у будучынi, цi закранулi вытворцаў i перапрацоўшчыкаў сельгаспрадукцыi апошнiя ўзрушэннi на сусветных фiнансавых рынках, а таксама наколькi магчыма паступовае згортванне сацыяльных праграм на вёсцы? Аб гэтым — наша гутарка са старшынёй Рэспублiканскага прафсаюза работнiкаў аграпрамысловага комплексу Уладзiмiрам Фамiчом НАВУМЧЫКАМ. — Папулярная тэма апошняга часу — сусветны фiнансавы крызiс. Цi закрануў ён прадпрыемствы АПК? — Мы наладзiлi манiторынг стану сельскагаспадарчых i сельгасперапрацоўчых прадпрыемстваў, прычым сапраўды даводзiцца канстатаваць: дзе-нiдзе адзначаюцца выпадкi скарачэння працоўнага дня, працоўнага тыдня, просьбы да работнiкаў пайсцi ў водпуск. Аднак гэта — выпадкi асобныя. У цэлым жа казаць аб значных узрушэннях у галiне пакуль нельга. Сiтуацыя не выходзiць з-пад кантролю. — Як вядома, зараз многiя сельгаспрадпрыемствы заключаюць новыя калектыўныя дагаворы. Паводле звестак прафсаюза, цi плануюцца скарачэннi сацыяльных гарантый работнiкам? — У сувязi з цяперашнiмi эканамiчнымi ўмовамi, некаторыя наймальнiкi выказваюць намер перагледзець або часова прыпынiць некаторыя льготы па калектыўных дагаворах. Аднак, зноў-такi, гэта не сталася масавай з’явай. — Як вядома, АПК — галiна, якая зарыентаваная на экспарт. Цi ўдалося вырашыць праблемы з продажам беларускай сельгаспрадукцыi за мяжу i, у прыватнасцi, у Расiю? — Рэальная сiтуацыя выглядае так: 30 працэнтаў мясной прадукцыi i каля 50 працэнтаў малочнай прадукцыi, што вырабляюцца ў Беларусi, iдзе на знешнiя рынкi, а асноўным спажыўцом традыцыйна з’яўляецца Расiйская Федэрацыя. Адпаведна, стан айчынных сельскагаспадарчых i перапрацоўчых прадпрыемстваў не ў апошнюю чаргу залежыць менавiта ад беларуска-расiйскiх адносiнаў у сельскагаспадарчай сферы. Прычым варта заўважыць: тут сапраўды ўзнiкалi праблемы — ва ўсiх на слыху цяжкасцi з рэалiзацыяй на расiйскiм рынку беларускага цукру цi малочнай прадукцыi. Разам з тым мы спадзяемся, што гэтыя пытаннi вырашаныя. Сумесная калегiя мiнiстэрстваў сельскай гаспадаркi Беларусi i Расii, што прайшла нядаўна, вызначылася з квотамi, прасоўваннем беларускай прадукцыi на рынках Расiйскай Федэрацыi, стварэннем агульнай ветэрынарнай службы для таго, каб беларускiя ветслужбы маглi свабодна працаваць на расiйскай тэрыторыi, а расiйскiя — на нашай. Словам, першы крок быў зроблены. Аднак гэтага недастаткова. Таму зараз Мiнсельгасхарчам пастаўлена задача правесцi сертыфiкацыю беларускiх перапрацоўшчыкаў паводле мiжнароднага стандарту якасцi IСО—9000 i мiжнароднага стандарту харчовай бяспекi ХАССП. На жаль, пакуль гэтыя стандарты мае невялiкая колькасць нашых прадпрыемстваў, тым часам сертыфiкацыя — умова для выхаду не толькi на расiйскi, але i на еўрапейскi рынак. Адначасова прынята рашэнне аб знiжэннi закупачных цэнаў на малочную прадукцыю на 10 працэнтаў. Гэта дасць магчымасць перапрацоўчым прадпрыемствам палепшыць сваю эканомiку i а ў некаторых выпадках — нават прадухiлiць iх спыненне. I яшчэ. Не сакрэт, што беларуская сельгаспрадукцыя мае добрую рэпутацыю. Аднак тут ёсць патрэба ў пашырэннi асартыменту i рэкламнай "раскрутцы". Нам патрэбныя гучныя брэнды, цiкавая i зручная для пакупнiка ўпакоўка — без гэтага казаць аб канкурэнтаздольнасцi проста не выпадае. — Цi не самая балючая праблема для галiны — заробкi. Што з iмi будзе? — У нас ёсць сельгаспрадпрыемствы з вартым узроўнем аплаты працы, аднак ёсць гаспадаркi, дзе ўзровень заробкаў застаецца па-ранейшаму нiзкiм. Словам, тэма зарплаты была i застаецца цi не галоўнай. Была створана спецыяльная камiсiя з удзелам прадстаўнiкоў Мiнсельгасхарчу i нашага прафсаюза, вынiкам работы якой сталася зацвярджэнне комплексных мераў па замацаваннi квалiфiкаваных кадраў на вёсцы. У прыватнасцi, праграма вызначае ўдасканаленне тарыфiкацыi работ, перагляд каэфiцыентаў павышэння па асобных работах, 50-працэнтнае павышэнне акладаў маладым спецыялiстам пры заключэннi кантрактаў зыходзячы з "бюджэтнай" тарыфнай стаўкi I разраду i г.д. Прычым зразумела, што гэта — перш-наперш пытанне фiнансавага стану суб’ектаў гаспадарання. I ў гэтым плане мы яшчэ раз нагадваем аб неабходнасцi шчыльнай звязкi росту цэнаў на прадукцыю нашых сумежнiкаў з цэнамi на сельгаспрадукцыю. Бо не сакрэт: адзiн работнiк АПК фактычна дае работу 7 чалавекам у iншых галiнах. Разам з тым ёсць механiзмы росту зарплаты, якiя не патрабуюць вялiкiх фiнансавых укладанняў. Гаворка iдзе аб больш якасным улiку працоўнага часу, павышэннi тэхналагiчнай i выканаўчай дысцыплiны, новых падыходах да падрыхтоўкi кадраў, змене сiстэмы навучання спецыялiстаў з улiкам мадэрнiзацыi тэхнiкi. У рэшце рэшт, яшчэ адзiн шлях павелiчэння заробкаў — аптымiзацыя працоўных калектываў. — Маюцца на ўвазе скарачэннi? — Скарачэннi ў аграпрамысловым комплексе — мера непапулярная. Аднак гэта працэс аб’ектыўны. Сёння адзiн сучасны трактар можа замянiць 8 старых, адпаведна, у вынiку замены тэхнiкi без работы застаецца сем механiзатараў. У той жа час варта нагадаць: у нас ёсць дзяржаўныя праграмы занятасцi, разлiчаныя менавiта на сельскую мясцовасць, дзе ў тым лiку прадугледжваецца прафесiйнае перанавучанне работнiкаў галiны, а таксама падтрымка прадпрымальнiцтва на вёсцы. — Тым часам апошняе пытанне. У сувязi з новымi ўмовамi, цi ёсць намер перагледзець праграму будаўнiцтва жылля на вёсцы? — Намеру пераглядаць праграму няма, задачы застаюцца ранейшымi: па пяць новых дамкоў на гаспадарку ў год. Разам з тым, на думку прафсаюза, тут варта змянiць некаторыя падыходы. Так, ёсць асобныя сельгаспрадпрыемствы, дзе выдзяляць жыллё ўжо па сутнасцi няма каму. Апроч таго, трэба падумаць аб новых умовах выдзялення дамкоў. Сёння на дамок сярэднiм коштам каля 60 тысяч долараў гаспадарка бярэ крэдыт тэрмiнам на 40 гадоў, а работнiк атрымлiвае службовае жыллё. Iнакш кажучы, гаспадаром работнiк не з’яўляецца, што само па сабе не спрыяе замацаванню кадраў на вёсцы. Таму мы прапануем перакласцi частку аплаты за дамок на чалавека з тым, каб праз 10 гадоў працы ў гаспадарцы ён змог стаць сапраўдным уласнiкам жылля. Сяргей ГРЫБ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Няпростыя ўмовы працы i ў той жа час адзiн з найбольш нiзкiх паказчыкаў заробкаў — не сакрэт, што адной з "праблемных" галiн традыцыйна лiчы
|
|