Ва Украiне рэкордна патаннелi семачкi
Ва Украiне рэкордна патаннелi семачкi
Прамысловая вытворчасць ва Украіне знiзiлася на 16 працэнтаў
Тэмпы знiжэння прамысловай вытворчасцi ва Украiне ў студзенi 2009 года ў параўнаннi з аналагiчным перыядам мiнулага года паскорылiся да 34,1 працэнта, паведамiў Дзяржкамстат Украiны. У параўнаннi са снежнем мiнулага года прамысловая вытворчасць ва Украiне ў студзенi знiзiлася на 16,1 працэнта. Ва Украiне рэкордна патаннелi семачкiСярэднi кошт насення сланечнiка ва Украiне ў студзенi 2009 года знiзiўся на 62,1 працэнта ў параўнаннi з коштамi студзеня 2008-га. Пры гэтым аб’ёмы продажаў гэтага вiду прадукцыi выраслi ў 2,5 раза. Паводле звестак Дзяржаўнага камiтэта статыстыкi Украiны, сярэднiя кошты на прадукцыю раслiнаводства ў студзенi 2009 года знiзiлiся на 46 працэнтаў у параўнаннi са студзенем 2008 года. Так, сярэднi кошт рэалiзацыi пшанiцы за год знiзiўся на 40,6 працэнта, жыта — на 44,2 працэнта, ячменю — на 43,3 працэнта. Еўракамiсiя: зона еўра не распадзецца з-за крызiсуЕўракамiсар па эканомiцы i фiнансах Хаакiм Альмунiя выключыў магчымасць распаду зоны еўра ў вынiку глабальнага фiнансава-эканамiчнага крызiсу, ва ўмовах якога не ўсе краiны—члены Еўрасаюза, якiя перайшлi на адзiную еўрапейскую валюту, у стане прытрымлiвацца агульнай манетарнай палiтыкi. Паводле меркавання шэрагу экспертаў, адна або некалькi краiн "еўразоны", у прыватнасцi Грэцыя, могуць выйсцi з валютнага саюза ў вынiку дэстабiлiзуючага ўплыву моцнага еўра на нацыянальную эканомiку. "Еўра дапамагае вытрымаць шторм, забяспечвае абарону. Некаторыя так званыя "эксперты" абмяркоўваюць, будзе або не раскол ў "еўразоне". Верагоднасць гэтага нулявая. Нулявая! Насамрэч за апошнiя месяцы павялiчылася колькасць краiн, якiя хочуць стаць яе ўдзельнiцамi", — цытуе словы Альмунii прэс-служба Еўрапарламента. У Польшчы разбiўся медыцынскi верталётУ Польшчы разбiўся медыцынскi верталёт, якi накiроўваўся да месца буйнога ДТЗ на трасе Легнiца-Вроцлаў. У вынiку падзення верталёта загiнулi двое выратавальнiкаў. Трэцi член экiпажа, медык, выжыў i дастаўлены ў адну з бальнiц Вроцлава. Прычыны авiякатастрофы пакуль невядомыя. Паведамляецца, што верталёт звалiўся за некалькi метраў ад вясковай жылой хаты. Верталёт накiроўваўся да месца ДТЗ для аказання дапамогi цяжарнай жанчыне. На трасе Легнiца—Вроцлаў з-за моцнай смугi сутыкнулiся больш за 10 аўтамабiляў. У ДТЗ пацярпелi 9 чалавек. Кашпiроўскi можа стаць вядучым новага шоу на НТБТэлеканал НТБ рыхтуе прэм’еру новага ток-шоу з удзелам Анатоля Кашпiроўскага, паведамляе iнтэрнэт-партал LІFЕ.RU. У прэс-службе НТБ гэтую iнфармацыю каментаваць не сталi, спаслаўшыся на тое, што "пакуль яшчэ рана". Як паведамляе LIFЕ.RU са спасылкай на свае крынiцы ў кампанii, Кашпiроўскi не будзе праводзiць масавыя сеансы гiпнозу, якiя ён праводзiў на савецкiм тэлебачаннi. Да яго ў студыю будуць прыходзiць расiйскiя знакамiтасцi, i Кашпiроўскi будзе праводзiць з iмi сеансы псiхатэрапii (ён мае 25-гадовы вопыт працы псiхатэрапеўтам). LIFЕ.RU адзначае, што госцi будуць "пралiваць душу". Пра дату прэм’еры партал не паведамляе. Аднак, паводле iнфармацыi LIFЕ.RU, у здымках новага праекта ўжо ўзялi ўдзел спявачка i тэлевядучая Лалiта Мiляўская, а таксама акцёр Мiхаiл Парэчанкаў. У Расii запусцяць аналаг тэлеканалаў Disсоvеrу i Nаtiоnаl GеоgrарhiсУ красавiку 2009 года ў Расii з’явiцца аналаг тэлеканалаў Disсоvеrу i Nаtiоnаl Gеоgrарhiс, пiша "Камерсант". Паводле iнфармацыi выдання, новы канал будзе звацца Russiаn Trаvеl Guidе (RTG TV). У эфiры RTG TV гледачы ўбачаць перадачы пра расiйскую прыроду, архiтэктуру i гiсторыю. Праграмы будуць транслявацца шасцiгадзiннымi блокамi, якiя будуць паўтарацца кругласутачна. Iдуць перамовы аб вяшчаннi канала ў Азii, Прыбалтыцы, Германii i Вялiкабрытанii. Пра вяшчанне на тэрыторыi Беларусi пакуль нiчога не паведамляецца.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сярэднi кошт насення сланечнiка ва Украiне ў студзенi 2009 года знiзiўся на 62,1 працэнта ў параўнаннi з коштамi студзеня 2008-га. Пры гэтым аб’ёмы пр
|
|