...
...
Беларускiя памежнiкi Брэсцкай пагрангрупы затрымалi расiянiна пры спробе пераплысцi Буг i тым самым пераадолець беларуска-польскую мяжу. Як высветлiлася, жыхар Чувашыi 1982 г.н. спрабаваў нелегальна трапiць у Польшчу i далей у краiны Заходняй Еўропы ў пошуках лепшага жыцця. У стане моцнага пераахаладжэння аматар зiмовага заплыву апынуўся ў бальнiцы. Цяжарная жанчына пацярпела ў вынiку сутыкнення двух маршрутных таксi на праспекце Незалежнасцi ў Мiнску. Яна атрымала нязначныя траўмы i дастаўлена ў бальнiцу. Адна "маршрутка" стаяла на прыпынку, а другая ўрэзалася ў яе. Больш за Br7 млн укралi ў мiнскай пенсiянеркi махляркi, якiя назвалiся супрацоўнiцамi ЖЭС. 79-гадовая жанчына звярнулася ў Першамайскае РАУС горада. Узбуджана крымiнальная справа. Мiнскiх выпiвох будуць адвозiць у царкву на пропаведзь аб шкодзе алкаголю. З такой iнiцыятывай выступiлi супрацоўнiкi Заводскага РУУС горада. Рэалiзацыя праграмы пачнецца з 18 лютага. Для таго, каб дастаўляць пiтушчых у царкву, ва ўпраўленнi выдзелiлi спецыяльны аўтобус. Раней прафiлактычныя гутаркi з п’янiцамi праводзiлi ў актавай зале. У амерыканскiм штаце Вашынгтон мацi 4-гадовага хлопчыка i яе прыяцель паспадзявалiся, што рэмень бяспекi, якiм было прышпiлена дзiця, засцеражэ iх ад непрыемнасцей, i спакойна выправiлiся ў ламбард. Але спрытнае дзiця нейкiм чынам выслiзнула з-пад рэменя, пералезла на пярэдняе сядзенне i зняло машыну з ручнога тормаза. Машына паехала назад, выехала з паркоўкi на вулiцу, развярнулася i пратаранiла вiтрыну крамы. На шчасце, у той час там нiкога не было. Мацi хлопчыка давядзецца не толькi аплацiць рамонт вiтрыны, але i адказаць за нядбайнае стаўленне да дзiцяцi. ПОЎНЫ АБЗАЦ Жанаты кiтайскi алiгарх, якi з-за эканамiчнага крызiсу ўжо не змог утрымлiваць пяць сваiх каханак, аб’явiў сярод iх конкурс, каб выбраць лепшую. Але конкурс закончыўся трагiчна: адна з раззлаваных жанчын, атрымаўшы адстаўку, накiравала аўтамабiль свайго каханка разам з астатнiмi чатырма супернiцамi на круты абрыў горнай дарогi. Вiноўнiца трагедыi загiнула адразу, а мужчына i 4 жанчыны дастаўлены ў бальнiцу. Да крызiсу кожную са сваiх палюбоўнiц кiтаец забяспечваў жыллём i даваў $733 на пражыццё. Бацькам загiнулай жанчыны ён выплацiў кампенсацыю ў памеры $85 тыс. Даведаўшыся пра прыгоды мужа, яго кiнула жонка, а таксама i чатыры палюбоўнiцы. У Вялiкабрытанii ў графстве Чашыр парам забаранiлi цалавацца на чыгуначнай станцыi, паколькi, на думку ўладаў, гэта затрымлiвае iншых пасажыраў. Спецыяльныя знакi, якiя заклiкаюць закаханых цалавацца толькi ў непазначаных месцах, з’явiлiся на прыпынках таксi, на чыгуначных платформах. Устаноўка такiх знакаў была прафiнансаваная ў памеры 650 тыс. фунтаў стэрлiнгаў, выдаткаваных на развiццё станцыi Дэпартаментам транспарту. Многiя пасажыры лiчаць гэту забарону парушэннем права чалавека развiтвацца так, як яму падабаецца. У Запарожжы пусцiлi "трамвай кахання", размаляваны мясцовымi графiцiстамi. 14 лютага, у дзень закаханых, праязным бiлетам у трамваi быў пацалунак. А размаляваць вагон групе вулiчных мастакоў прапанавалi ўлады Запарожжа. Ідэю падтрымалi самi транспартнiкi i забяспечылi мастакоў фарбамi. Каб ператварыць транспартны сродак у "трамвай пацалункаў", графiцiстам спатрэбiлася ноч i 80 балонаў фарбы 30-цi колераў. Маладыя мастакi радавалiся — упершыню iх не палохалi мiлiцыяй, а падаравалi сувенiры i нават выдалi невялiкую прэмiю. Мэр горада заявiў, што "роспiс па трамваях" можа стаць цудоўнай гарадской традыцыяй. А генеральны дырэктар транспартнага ўпраўлення спадзяецца, што ў хулiганаў не падымецца рука пiсаць непрыстойныя словы на транспарце, якi так прыгожа размаляваны.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Вялiкабрытанii ў графстве Чашыр парам забаранiлi цалавацца на чыгуначнай станцыi, паколькi, на думку ўладаў, гэта затрымлiвае iншых пасажыраў. Спецы
|
|