Эпiдэмiя грыпу свайго пiку яшчэ не дасягнула
Эпiдэмiя грыпу свайго пiку яшчэ не дасягнула
На мiнулым тыднi захваральнасць беларусаў на прастуду i грып працягвала расцi. Паводле iнфармацыi Рэспублiканскага цэнтра гiгiены, эпiдэмiялогii i грамадскага здароўя, у кантрольных гарадах па медыцынскую дапамогу звярнулiся з прастуднымi сiмптомамi 91 420 чалавек. А ўсяго за перыяд з 6 кастрычнiка 2008 года, калi распачалося эпiдэмiялагiчнае адсочванне сiтуацыi ў кантрольных гарадах, на прастуду перахварэлi каля мiльёна чалавек. На пачатак гэтага тыдня грыпавалi 13 з 18 кантрольных гарадоў (Гродна, Лiда, Брэст, Пiнск, Бабруйск, Мiнск, Гомель, Барысаў, Салiгорск, Наваполацк, Мазыр, Рэчыца, Баранавiчы) i 41 раён. Па-ранейшаму "не здаюцца" грыпу Вiцебшчына i Магiлёўшчына. Так, у Вiцебскай вобласцi процiэпiдэмiчныя мерапрыемствы праводзяцца толькi на тэрыторыi Дубровенскага, а ў Магiлёўскай вобласцi — на тэрыторыi Асiповiцкага раёну. Найбольш iнтэнсiўна грыпуе цяпер Гомельшчына, дзе акрамя абласнога цэнтра ў эпiдэмiчны працэс уцягнутыя 16 адмiнiстрацыйных тэрыторый. На 16 лютага навучальны працэс быў спынены ў 75 школах. Найбольшая колькасць школ, вучнi якiх былi адпраўлены на незапланаваныя канiкулы, зноў жа на Гомельшчыне — 27 школ. Надзея НІКАЛАЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На мiнулым тыднi захваральнасць беларусаў на прастуду i грып працягвала расцi. Паводле iнфармацыi Рэспублiканскага цэнтра гiгiены, эпiдэмiялогii i гра
|
|