Комін
Комін
Пячны комiн, таксама як i печ, быў у цэнтры ўвагi нашых продкаў. Спецыфiчны "выхад" з хаты лiчыўся своеасаблiвым каналам памiж "гэтым" i "тым" светам: нашы продкi верылi, што з комiну вылятаюць i праз яго прылятаюць нячыстая сiла, душы памерлых продкаў, хваробы, доля-нядоля нованароджанага i г.д. l У памiнальныя днi, якiя наладжвалiся на працягу года, пячны комiн адкрывалi, каб душы продкаў маглi трапiць у хату i пачаставацца тым, што гаспадары спецыяльна пакiнулi на стале на ўсю ноч. l Калi ў хаце нехта памiраў, комiн закрывалi, а дзверы адчынялi, каб душа "не вылецела" ў комiн i не дасталася д’яблу. А калi памiраў вядзьмак, рабiлi ўсё наадварот. l Пры наблiжэннi навальнiцы трэба было абавязкова закрыць комiн, каб нячысцiкi не трапiлi ў хату, i Ілья-Грамавержац не стукнуў маланкай i не папалiў усё навокал. l Iмкнулiся трымаць комiн зачыненым, калi ў хаце была цяжарная жанчына. Хвалявалiся за тое, каб нячыстая сiла не скрала душу яшчэ не народжанага дзiцяцi. l На працягу года былi днi, калi комiн трэба было абавязкова трымаць закрытым, напрыклад, 18 лютага. Старыя людзi казалi, што ў такiя днi "нячыстая сiла ў выглядзе птушак шукае сабе прытулак" i можа заляцець у хату. l Калi гублялася хатняя жывёла, гаспадыня клiкала яе менавiта праз пячны комiн, лiчылася, што добрыя сiлы, якiя ахоўваюць хату, абавязкова дапамогуць вярнуць згубленую жывёлу дадому. l Не кожны пячнiк мог скласцi добрую печ, а толькi той, хто ведаў пэўную iнфармацыю i меў прафесiйныя навыкi, якiя перадавалiся ад дзеда ўнукам i захоўвалiся ў тайне. Напрыклад, печ трэба класцi ў новы Месяц i абавязкова ў поўню. l Па полымi цi вугельчыках у печы, па гуку з пячнога комiну нашы продкi маглi прадказваць надвор’е: — моцная цяга — на мароз, слабая — да адлiгi; — чырвонае полымя — да маразоў, белае — на сырое надвор’е; — полымя ў печы трашчыць — да моцных маразоў; мiргае — да дажджу. l Акрамя гэтага, печ была пэўным iнфарматарам для досведных людзей: — з печы скокнуў вугельчык — чакай злоснага госця; — у печы штосьцi "ўхае" — хтосьцi пойдзе з хаты; — раптоўна выпала цаглiна — да смерцi каго-небудзь з жанчын сям’i або роду. Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пячны комiн, таксама як i печ, быў у цэнтры ўвагi нашых продкаў. Спецыфiчны "выхад" з хаты лiчыўся своеасаблiвым каналам памiж "гэтым&q
|
|