21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Зіма без адзiноцтва

26.08.2009 10:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Зіма без адзiноцтва

Праўда ёсць у вядомай песнi: гэта ў горадзе цёпла i вiльготна — шэрыя i карычневыя брудныя колеры перамагаюць беласнежны, а за горадам — сапраўдная зiма.

З вёскi Прыбар Бялынiцкага раёна i наваколля можна маляваць карцiны беларускай зiмы: выдатныя краявiды, патрыярхальныя хаткi, лясныя дрэвы з белымi шапкамi, Друць у лядовым панцыры ўецца мiж пагоркаў, а над рэчкай — цёплы дом.

Менавiта "Цёплым домам" названы праект Магiлёўскай хрысцiянскай дабрачыннай грамадскай арганiзацыi "Табея".

З вёскi Прыбар Бялынiцкага раёна i наваколля можна маляваць карцiны беларускай зiмы: выдатныя краявiды, патрыярхальныя хаткi, лясныя дрэвы з белымi шапкамi, Друць у лядовым панцыры ўецца мiж пагоркаў, а над рэчкай — цёплы дом.

Менавiта "Цёплым домам" названы праект Магiлёўскай хрысцiянскай дабрачыннай грамадскай арганiзацыi "Табея".

 

З вёскi Прыбар Бялынiцкага раёна i наваколля можна маляваць карцiны беларускай зiмы: выдатныя краявiды, патрыярхальныя хаткi, лясныя дрэвы з белымi шапкамi, Друць у лядовым панцыры ўецца мiж пагоркаў, а над рэчкай — цёплы дом.

Менавiта "Цёплым домам" названы праект Магiлёўскай хрысцiянскай дабрачыннай грамадскай арганiзацыi "Табея".

 

Райскi прытулак

— Я на гэтым свеце ўжо як у раi, — адразу на парозе заяўляе гасцям старая жанчына. — Цi будзе той рай на нябёсах, цi не будзе, а мне i гэты пасуе. Я нiдзе лепей не жыла, чым тут. Дзякуй, што далi жыццё...

Вера Рыгораўна прыязджае ў Прыбар трэцi год. Ёй 80 гадоў, i сур’ёзная хвароба не дазваляе ёй весцi вясковую гаспадарку. У маладосцi яна з’ехала на цалiну: выйшла замуж, нарадзiла пяцярых дзяцей, але калi муж памёр, вярнулася на радзiму. Бацькоўская хата не захавалася, але сваякi далi жанчыне жытло.

У дзяцей — сваё жыццё i клопаты. Яны мацi не крыўдзяць, але i не дапамагаюць. Вера Рыгораўна ўжо дзясятак гадоў жыве разам з Яўгенам Гаўрылавiчам, i штозiму сям’я просiцца ў "Цёплы дом".

— Нам тут з дзедам лепей, чым адным спраўляцца, — кажа жанчына. — У нас проста няма сiлы. А разам у кампанii сапраўды добра i цёпла.

Тэлевiзар у пакоi жанчын лапоча бясконцымi серыяламi: часам яго выключаюць, калi зусiм надакучвае. Тады Соф’я Мiнаўна прыносiць добрыя кнiгi.

Менавiта гэта жанчына даглядае старых, дапамагае iм i гатуе ежу. Свой дзень 73-гадовая Соф’я Мiнаўна пачынае з гiмнастычных практыкаванняў i лёгка спраўляецца з усiмi справамi. Яе дух не зламалi бядоты: сын памёр, жыць няма дзе, i яна сама знайшла прытулак у "Табеi".

— Трэба рабiць добрыя справы, не журыцца i не скардзiцца, — выкладае жанчына свае жыццёвыя прыпцыпы. — Я добра стаўлюся да старых.

Назад, у "камуну"

"Звязда" некалькi гадоў таму пiсала пра стварэнне ў Магiлёўскай вобласцi пансiяната сумеснага пражывання для састарэлых людзей. Праўда, за тым часам будучае гэтай грамадскай iнiцыятывы было яшчэ даволi цьмяным: пенсiянерская "камуна" толькi праходзiла апрабацыю. Сёлетнi сезон — ужо чацвёрты, i гэта дазваляе казаць пра паспяховую рэалiзацыiю праекта i яго пашырэнне.

Ідэя — вельмi простая. У халодны сезон, з 15 кастрычнiка па 15 красавiка, старыя адзiнокiя людзi з вёсак Бялынiцкага раёна збiраюцца разам i жывуць пад апекай дабрачыннай арганiзацыi. Перазiмаваць — гэта асноўная мэта "камуны". Дом у лiтаральным сэнсе цёплы, ежу набываюць i гатуюць на ўсiх — для гэтага "камунары" аддаюць у агульны кацёл большую частку сваiх пенсiй, а разам жыць бяспечней i весялей.

Праект падтрымала служба выратавання: выпадкаў, калi вяскоўцы гiнуць у пажарах узiмку з прычыны няўважлiвасцi цi няспраўных печак i элетраправодак, хапае. Таксама задаволеныя i мiлiцыянеры: крымiнальныя гiсторыi, у якiх церпяць адзiнокiя старыя, таксама не рэдкасць.

Не серыялы, а рэальныя лёсы

Цяпер у Прыбары жыве 10 чалавек. У кожнага тутэйшага — свая гiсторыя жыцця, але вынiк аднолькавы — адзiноцтва ў старасцi.

Часам i ў любiмых старымi тэлесерыялах не сустрэнеш такiх хiтраспляценняў лёсаў.

Аляксей Антонавiч — "малады камунар", яму яшчэ няма i 70 гадоў. Гэты чалавек калiсьцi быў вясковым iнтэлегентам-ветэрынарам. Аднак прафесiя, дакладней — вымераная ў чарках удзячнасць сялянаў за паслугi, знiшчыла жыццё. Застаўся адзiн, без хаты i сваякоў, i яму проста няма куды iсцi.

— Я таксама адна, няма нiкога, — сказала Лiдзiя Яўгенаўна, якой хутка споўнiцца 80 гадоў. — Сын быў горкiм п’янiцам, памёр у 32 гады. Другi сын з’ехаў i я не ведаю, дзе ён. Муж ужо 40 гадоў як памёр. Я жыла раней у сястры, а цяпер сюды добрыя людзi ўзялi. Тут перакочваемся з боку на бок. У лазню адвядуць, прыбiральня цёплая. Што яшчэ старому чалавеку трэба?

Лiдзiя Васiльеўна з вёскi Рудня мае дачку, але не мае магчымасцi жыць з ёй, хоць бы ўзiмку. Маладая жанчына пайшла замуж i жыве ў гарадской "маласямейцы", дзе не павярнуцца. А ў мацi, былой калгаснiцы, дрэнна дзейнiчае рука — "ад ламоў ды мяхоў": ёй немагчыма зiмаваць у старой стылай хаце, i яна прыехала ў Прыбар.

— Вы што, тут жа цёпла! — плача яна. — Нiякiх клопатаў. Я таму падымаюся на золку i дапамагаю прыбрацца. Пакуль яшчэ хапае сiлаў.

Ацяпленнем у доме загадвае Мiкалай Аляксеевiч — адзiнокi мужчына з палачкай. Ён iнвалiд, не мае пальцаў на нагах. Калiсьцi быў паважаным чалавекам, працаваў вадзiцелем у вялiкiх начальнiкаў. Але пасля асабiстай "аварыi" застаўся сам-насам з неўладкаваным жыццём. Жонка памерла, дзяцей няма. Яму цяжка хадзiць, але ў "камуне" ён iмкнецца рабiць усё, што можа.

Марыя Данiлаўна, якой 83-і год, прыехала ў зiмовы пансiянат з вёскi Буда. Гiсторыя яе жыцця такая: дачка памерла ў 17 гадоў, сын — у 53, потым пайшлi з жыцця сёстры, а яна засталася зусiм адна ў сваёй хаце.

— Дзетачка, цяжка адной жыць, а тут лягчэй, — проста тлумачыць бабуля. — Я ў калгасе ўсё жыццё адпрацавала — i даяркай была, i кароў пасвiла. Напрацавалася, што больш сiлаў няма. Тут глядзяць добра. Есцi дадуць, i дзякуй Богу.

"Прымем дапамогу ад добрых людзей"

Пансiянату дапамагаюць дабрачыннiкi. Сельская гаспадарка "Новая Друць", якая месцiцца па суседстве, бясплатна дала дзве тоны бульбы. Фермерка Ганна Астаф’ева з Калiноўкi дае гароднiну — капусту, буракi, моркву.

Цяпер, калi падаражэлi харчы i камунальныя паслугi, пражыць "камуне" без падтрымкi цяжка, таму ў "Табеi" рады любой дапамозе. Дзе вы, добрыя людзi? Адгукнiцеся! Тым больш што дабрачынная арганiзацыя трымае ў Магiлёве бясплатную сталоўку для бедных.

У меню старых з Прыбара — простыя, але спажыўныя стравы. Гарохавы суп, грэцкая каша i сардэлькi. "Нас не крыўдзяць, галодныя мы не сядзiм!" — усмiхаюцца пенсiянеры.

Бабулi перад абедам апранулi яркiя хусткi i святочныя халаты, а мужчыны — чыстыя кашулi, каб абавязкова сказаць журналiстам словы ўдзячнасцi дырэктару "Табеi" Паўлу Бродаву. Гэта яму належыць iдэя "Цёплага дома".

Бродаў — чалавек неабыякавы, i ў каторы раз распавядае шчымлiвую гiсторыю пра бабу Агапу з Прыбара, якая частавала хлопчыка з вялiкай сям’i салодкай морквай, а праз шмат гадоў ён прыехаў у родную вёску на "Мерседэсе" i моцна пашкадаваў старую жанчыну, якая не магла данесцi ад абледзянелага калодзежа ваду i тулiлася ў халоднай хаце.

— Дзецi не глядзяць старых вяскоўцаў, — круцiць галавой Павел Цiмафеевiч. — Гэтыя бабулi пасля вайны не дачакалiся сваiх жанiхоў, потым нарадзiлi дзяцей, якiя разляцелiся па свеце. А яны засталiся адны ў сваiх трухлявых хатах без гаспадароў. Вось я i хачу iм дапамагчы.

З Амерыкi — у родны Прыбар

Як гэта нi дзiўна, каранi дабрачынных праектаў Бродава — амерыканскiя, дакладней — антыамерыканскiя. Ён калiсьцi падаўся жыць у ЗША, але абсалютна не прыняў тамтэйшы лад жыцця i вярнуўся на радзiму. Але ў той чужой рэчаiснасцi з моцнай настальгii саспеў у душы шчырага хрысцiянiна яшчэ i беларускi патрыятызм. Бродаў вырашыў уратаваць ад вымiрання вёску, дзе нарадзiўся i вырас.

У Прыбары да таго часу засталiся жыць толькi старыя. Масавае засяленне моладзi не прадбачылася, i кiраўнiк арганiзацыi "Табея" вырашыў пабудаваць на беразе ракi дзiцячы летнiк. Бродаў вылучыў вельмi актуальную цяпер iдэю аздараўлення беларускiх дзяцей з дапамогай замежных дабрачыннiкаў, але на сваёй зямлi. Гэты лагер працуе ўжо больш за 10 гадоў, штосезон там аздараўляюцца 400 дзяцей, у тым лiку сацыяльна неабароненых ды цяжкiх падлеткаў.

Вёска ўлетку ажывае. Але гэтага аказалася мала: энергiчнаму Бродаву не давала спакою думка, што большую частку года лагер пустуе. Так з’явiўся пансiянат сумеснага пражывання для старых, якi засяляецца кожную зiму.

Людзей, якiм трэба дапамагчы перазiмаваць, зашмат. Але бяруць у "Цёплы дом", калi шчыра, не ўсiх. Падборам займаецца ў тым лiку i сацыяльная служба Бялынiцкага раёна, але ў грамадскай арганiзацыi яшчэ i свае ўмовы: жыццё павiнна быць цвярозым i мiрным, без алкаголю i лаянкi. I, зразумела, для ўсiх, хто хоча трапiць у "камуну", проста не хапае месца.

Аднак з наступнага года пансiянат пашырыцца. Бялынiцкiя ўлады паспрыялi перадачы дабрачыннай арганiзацыi былых школьных пабудоў з вёскi Асман-Касаева. Добрыя драўляныя хаты перавезлi ў Прыбар i ўзвялi вялiкi дом для старых.

Навокал гаючая цiшыня. Свежае паветра кружыць галаву гараджанам. Павел Бродаў паказвае прасторныя светлыя пакоi, якiя заселяць новыя "камунары". Выдатны вiд з вокнаў: лес i рака. У рэканструкцыi дома бралi ўдзел i замежныя дабрачыннiкi: столi са Швецыi, трубы з Галандыi, бляха з Германii.

— Калi Бог дасць i ўсё будзе добра, наш пансiянат увосень запрацуе, — кажа кiраўнiк "Табеi". — Мы мяркуем, што ў новым доме будуць жыць 25 чалавек. Зусiм нямоглыя старыя, якiм няма дзе жыць, змогуць застацца ў iм круглы год.

Спачуванне i выхаванне

Увогуле па гэтым узоры "Табея" прапануе вырашаць праблему са старымi вяскоўцамi, якiя дажываюць свой век. Павел Бродаў лiчыць, што ў любой вёсцы можна арганiзаваць узiмку сваю "камуну" старых. Вызначыць найбольш трывалую i цёплую хату альбо адрамантаваць адну з пустых, пасялiць там некалькi пенсiянераў i дадаткова плацiць за догляд i гатаванне ежы сацыяльнаму работнiку.

— Атрымлiваецца, што дзяржава не выдаткоўвае нiводнай дадатковай капейкi, — падкрэслiвае Бродаў. — Старыя забяспечаць сябе дровамi i харчамi са сваiх пенсiй, а сацыяльным работнiкам, якiя даглядаюць адзiнокiх старых, i так плацяць. Працаздольныя вясковыя жанчыны пагодзяцца за грошы працаваць у такiм пансiянаце. Трэба знайсцi добранадзейных людзей, якiя былi б прасякнутыя любоўю да блiжняга. А якое iншае выйсце? Старыя слабеюць: тым, каму цяпер пад 80 гадоў i болей, самастойна не могуць перажыць зiму. У дамах-iнтэрнатах для iх усiх не хопiць месцаў. Так што сапраўды — назад, у "камуну": сабрацца разам i дажываць.

Кiраўнiку "Табеi", безумоўна, марыцца i пра больш сур’ёзнае стаўленне дзяржавы да грамадскiх арганiзацый i пра падтрымку найбольш карысных для грамадства праектаў. Пакуль жа, скардзiцца Павел Цiмафеевiч, яго дабрачынная арганiзацыя плацiць за святло i цеплаэнергiю на агульных падставах, як любы завод.

Калi на наступны год адчынiцца вялiкi пансiянат сумеснага пражывання, там адной жанчынай з добраахвотнымi памочнiкамi не абыдзешся. Трэба наймаць кухара, апальшчыка, медыцынскую сястру ды плацiць iм заробак. Таму "Табея" мае намер прасiць дапамогi ў абласных уладаў. Калi будзе знойдзена паразуменне, праект "Цёплы дом" можна пашыраць i далей.

Нездарма арганiзацыя прыглядаецца да будынкаў адной вясковай школы, якая зачыняецца на наступны год. Новая iдэя — стварыць iнтэрнат для жанчын, якiя кiнулi сваiх дзяцей i пазбаўлены бацькоўскiх правоў. Каб выхаванне там было не толькi працоўнае, але i хрысцiянскае.

— Безумоўна, я разумею, што нашы праекты — гэта нiбыта кропля на гарачы камень: усiм бедным i адзiнокiм мы не зробiм дабро, — прызнае Павел Бродаў. — Але кропля падае, i хоць нешта мы робiм для людзей. I мы падаём прыклад: можна жыць, калi ў сэрцы дабро да людзей, у душы — хрысцiянскiя запаветы, а ў Беларусi — цёплы дом.

Iлона Iванова.

Бялынiцкi раён.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праўда ёсць у вядомай песнi: гэта ў горадзе цёпла i вiльготна — шэрыя i карычневыя брудныя колеры перамагаюць беласнежны, а за горадам — сапраўдная зi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика