21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Нерухомасць злачыннай арганізацыi рыхтуецца да продажу

26.08.2009 10:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нерухомасць злачыннай арганізацыi рыхтуецца да продажу

Нерухомасць, якая належала злачыннай арганiзацыi "Пажарнiкi", рыхтуецца да продажу з аўкцыёнаў, паведамiлi ў пракуратуры Гомельскай вобласцi.

Большасць членаў злачыннай арганiзацыi "Пажарнiкi", што дзейнiчала ў Гомелi ў сярэдзiне 90-х, прайшлi праз судовыя iнстанцыi i атрымалi тэрмiны пакарання, звязаныя з працяглым пазбаўленнем волi. У працэсе расследавання дзейнасцi самага масавага ў гiсторыi горада крымiнальнага фармiравання пракуратура не толькi даказала iх удзел ва ўчыненнi амаль 100 цяжкiх i асаблiва цяжкiх злачынстваў, але таксама зрабiла крокi для канфiскацыi маёмасцi, нажытай супрацьзаконным шляхам.

Цяпер рашэннем судовых iнстанцый горада шэраг аб’ектаў нерухомасцi, зарэгiстраваных на ўжо асуджаных членаў арганiзацыi i iх сваякоў, канфiскаваны. Гаворка iдзе пра гандлёвыя плошчы, офiс прыватнага прадпрыемства, якое належала "Пажарнiкам", складскiя памяшканнi, гаражы i iншыя збудаваннi. У найблiжэйшы час усе яны будуць выстаўлены на аўкцыён. Грошы, выручаныя ад продажу аб’ектаў, будуць накiраваны на кампенсацыю матэрыяльнага i маральнага ўрону пацярпелым. У прыватнасцi, аднаму з iх рашэннем суда "пажарнiкi" павiнны кампенсаваць Br667,5 млн матэрыяльнага i каля Br700 тыс. маральнага ўрону.

У пракуратуры дадалi, што ўжо адзiн з аб’ектаў (кавярня ў цэнтры Гомеля) прададзены з аўкцыёну. Пры пачатковай цане 466,7 млн будынак рэалiзаваны за 470 млн.

Алена САФРОНАВА, БЕЛТА.

НАСЕННЕ НЕ ПРАПАДЗЕ

У чыстым полi каля в. Нiжнi Церабежаў Столiнскага раёна мiлiцыянеры i памежнiкi выйшлi на 15 аб’ёмiстых сумак. У васьмi з iх было насенне кветак i гароднiны, а ў астатнiх ляжала тканiна. Каму належыць тавар коштам 30 млн рублёў невядома. Шукаюць гаспадара.

  УСЯГО ПАЎЛІТРА, А ЯКОЕ ГОРА!

Калi пенсiянерка з в. Лахва Лунiнецкага раёна збыла паўлiтра самагону, то не чакала, што гэта прывядзе мiлiцыю ў яе хату.

"Якi гандаль? Пашкадавала чалавека", — развяла рукамi жанчына. А ў хаце пенсiянеркi стаяў самагонны апарат, бочка брагi i 10 паўлiтровак самагону. Гаспадыню чакае штраф.

Сымон Свiстуновiч.

 

 

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нерухомасць, якая належала злачыннай арганiзацыi "Пажарнiкi", рыхтуецца да продажу з аўкцыёнаў, паведамiлi ў пракуратуры Гомельскай вобласцi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика