21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пацалуй i пахудзееш!

26.08.2009 10:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пацалуй i пахудзееш!

Мужчыны, якiя цалуюць сваiх жонак перад адыходам на працу, жывуць на 5 гадоў больш

Вучоныя прыйшлi да высновы, што пацалункi вельмi важныя ў жыццi чалавека.

Пацалунак таксама, як высветлiлася, павялiчвае частату скарачэння сардэчнай мышцы у мужчын да 100, а ў жанчын да 108 у хвiлiну. Замест 20 звычайных удыхаў у хвiлiну тыя, што цалуюцца, робяць 60. Гэта паляпшае крываток, а значыць, змяншае рызыку сардэчна-сасудзiстых захворванняў.

Чаму ж людзi цалуюцца? У арганiзме выпрацоўваецца рэчыва, якое па сваiм наркатычным уздзеяннi ў 200 разоў перавышае морфiй, — тых, хто цалуецца, напаўняе пачуццё радасцi, захаплення i шчасця. Пацалунак прыводзiць у рух 39 мышцаў твару: такая трэнiроўка з’яўляецца цудоўнай прафiлактыкай маршчын. Калi людзi цалуюцца, то яны перадаюць адзiн аднаму комплекс рэчываў — тлушчы, солi, бялкi, — а гэта павышае iмунiтэт.

Страсныя пацалункi асаблiва карысныя — яны стымулююць работу падстраўнiкавай залозы i наднырачнiкаў. Французскi пацалунак, у якiм удзельнiчае язык, рэкамендуюць нават... для пахудзення. Справа ў тым, што пры такiм пацалунку згарае 4 кiлакалорыi i актывiзуецца больш як 400 мышцаў. Іх узмоцненае кровазабеспячэнне паляпшае колер твару, умацоўвае зубы, пазбаўляе ад маршчын. Рамантычны пацалунак спальвае каля двух-трох калорый, французскi — ад пяцi i больш.

Вучоныя прыйшлi да высновы, што мужчыны, якiя цалуюць сваiх жонак перад тым, як пайсцi на працу, жывуць на пяць гадоў больш. А жанчыны, "якiя купаюцца" ў пацалунках, нараджаюць лягчэй, чым "недацалаваныя". Страсны пацалунак працягласцю 90 секундаў павышае цiск, пульс i ўзровень гармонаў у крывi.

У 50-х гадах англiйскiмi вучонымi было вызначана, што падчас пацалунку ад аднаго партнёра да другога перадаецца 278 розных культур бактэрый. Аднак гэта не падстава для пажыццёвай адмовы ад пацалункаў, бо каля 90 % з гэтых бактэрый не небяспечныя. Але ўсё ж варта памятаць i пра астатнiя 10 % (напрыклад, герпес, гепатыт).

Статыстыка сцвярджае, што, як правiла, еўрапеец за дзень цалуецца каля 7 разоў, маладыя людзi — прыкладна 12, а людзi, якiм больш за 50, — у сярэднiм 2 разы. 12 % апытаных не маглi ўспомнiць, калi цалавалiся апошнi раз.

У пацалункаў ёсць яшчэ адна неаспрэчная перавага — яны з’яўляюцца добрым сродкам ад хранiчных захворванняў. Так што цалавацца — вельмi карысна, i грэх з гэтым не лiчыцца.

Кар. БЕЛТА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мужчыны, якiя цалуюць сваiх жонак перад адыходам на працу, жывуць на 5 гадоў больш Вучоныя прыйшлi да высновы, што пацалункi вельмi важныя ў жыццi ча
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика