Нiбы бяльмо на воку
Нiбы бяльмо на воку
была Дошка гонару Нараўлянскага раёна, што ўсталявана на плошчы Ленiна ў райцэнтры, для аднаго мясцовага жыхара. Крыўдна, несправядлiва, круцiлiся адна за адной думкi ў яго ачмурэлай ад спiртных напояў галаве. Фатаграфii знаёмых i не знаёмых яму людзей красуюцца вунь на самым бачным месцы. Перадавiкi, значыць. Высокiя паказчыкi, ударныя тэмпы. А ён што — не такi? Таксама перадавiк. 56 гадоў яму — i нiдзе не працуе. Што такое калонiя, зведаў яшчэ ў 2004 годзе. Ноччу ён падкраўся да Дошкi гонару i пачаў нявечыць яе. Закончыўшы справу, супакоiўся, залёг на дно. Ды мiлiцыя знайшла "перадавiка". Яна патлумачыла яму, што перспектыва ў яго наступная: ганаровае месца на лаве падсудных. А потым, магчыма, i на нарах. Уладзiмiр ПЕРНІКАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
была Дошка гонару Нараўлянскага раёна, што ўсталявана на плошчы Ленiна ў райцэнтры, для аднаго мясцовага жыхара. Крыўдна, несправядлiва, круцiлiся адн
|
|