21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У Нямеччыне беларуска данесла на мужа-рабаўніка

26.08.2009 15:23 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

19 февраля 2009 Общество
Радыё Свабода 37-гадовая беларуска выдала нямецкаму правасудзьдзю сужэнца празь дзесяць з паловай гадоў пасьля зьдзейсьненага ім цяжкага злачынства — рабунку банку на захадзе ФРГ.

Пра здарэньне, якое адбылося ў верасьні 1998 году непадалёк ад гораду Аахен, у той час шмат пісала нямецкая прэса. Рабаўнік у масцы і зь пісталетам зьявіўся ў вясковым банку, калі там не было кліентаў, а толькі пяць супрацоўнікаў. Мужчыну ўдалося іх запалохаць, і яны аддалі яму ўсю гатоўку (21.535 дойчмарак). Нягледзячы на тое, што рабаўніка зафіксавала відэакамэра, паліцыя яго не знайшла.

Тады дырэкцыя Aachener Bankhaus Delbrück нават паабяцала 2000 марак таму, хто дапаможа ў пошуку злачынца. Сёлета 40-гадовага рабаўніка, які паходзіць зь Беларусі, выдалі безь ніякай узнагароды.

Паводле супрацоўнікаў аахенскай паліцыі, падставай для звароту жанчыны да нямецкага правасудзьдзя стала тое, што муж апошнім часам жорстка зьбіваў яе і двух іхніх дзяцей. Выпадак з рабункам банку быў названы сярод розных іншых фактаў. Жанчына ўзгадала, як пры канцы 1998 году муж сам прызнаўся ёй у гэтым.

Сужэнцы знаходзіліся ў шлюбе ад 1994 году. Напачатку ў Нямеччыну зьехаў мужчына, а празь некалькі гадоў, у 2000-м, да яго ў ФРГ прыехалі жонка зь дзецьмі.

40-гадовага беларуса арыштавалі толькі сёлета ў лютым у Гановэры. Перад гэтым паліцыя зьбірала доказы паводле аналізаў ДНК.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
19 февраля 2009 Общество Радыё Свабода 37-гадовая беларуска выдала нямецкаму правасудзьдзю сужэнца празь дзесяць з паловай гадоў пасьля зьдзейсьненага ім цяжкага злачынства — рабунку банку на захадзе ФРГ.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика