Дарагiя суайчыннiкi!
Дарагiя суайчыннiкi!
Паважаныя ветэраны, салдаты i афiцэры! Сардэчна вiншую вас з Днём абаронцаў Айчыны i Узброеных Сiлаў Рэспублiкi Беларусь. На працягу стагоддзяў нашаму народу не раз даводзiлася са зброяй у руках адстойваць незалежнасць Радзiмы. Найвялiкшым прыкладам мужнасцi i стойкасцi з’яўляецца гераiчная барацьба за вызваленне Беларусi ад фашысцкiх акупантаў, 65-я гадавiна якога адзначаецца ў гэтым годзе. Мы — мiрныя людзi, i для нас няма большай радасцi, чым спакойна жыць i працаваць на роднай зямлi. Наша краiна нiколi не была i не будзе агрэсарам, крынiцай зла i гвалту. Але мы нiкому не дазволiм замахвацца на стабiльнасць i дастатак у агульным беларускiм доме. Прэстыж воiнскай службы i глыбокая павага да абаронцаў Айчыны — найважнейшы прынцып дзяржаўнай палiтыкi. Сёння, у дзень усенароднага свята, мы аддаём данiну ўдзячнасцi ветэранам Вялiкай Айчыннай вайны i Узброеных Сiлаў усiх пакаленняў. Ушаноўваем вайскоўцаў сучаснай армii, высокi прафесiяналiзм i выдатная баявая падрыхтоўка якiх складаюць надзейны шчыт Радзiмы. Няхай вашы доблесць i адвага будуць арыенцiрам для будучых салдат i афiцэраў — сапраўдных абаронцаў нашых мацi, жонак i дзяцей. Няхай Узброеныя Сiлы заўсёды застаюцца цвёрдым гарантам чыстага неба i тэрытарыяльнай цэласнасцi Рэспублiкi Беларусь. Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, поспехаў, шчасця, дабрабыту i дабра. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паважаныя ветэраны, салдаты i афiцэры! Сардэчна вiншую вас з Днём абаронцаў Айчыны i Узброеных Сiлаў Рэспублiкi Беларусь. На працягу стагоддзяў наша |
|