Заробкi могуць сплюсаваць у доларах
Заробкi могуць сплюсаваць у доларах
Урад мяркуе, што сярэднiя заробкi ў сёлетнiм снежнi на 5 працэнтаў перавысяць зарплату снежня мiнулага года ў доларавым эквiваленце нягледзячы на дэвальвацыю беларускага рубля. Такую думку выказаў першы вiцэ-прэм’ер Уладзiмiр Сямашка. Як i чакалася, у пачатку года тэмпы росту айчыннай эканомiкi замарудзiлiся. Разам з тым, заўважыў Уладзiмiр Сямашка, у студзенi адзначаныя павелiчэннi паказчыкаў прамысловай вытворчасцi i ВУП адносна аналагiчнага перыяду летась. Прычым ва Урадзе лiчаць: рэальны сектар увойдзе ў нармальны рытм работы па вынiках паўгоддзя, i, як вынiк, удасца выканаць прагнозныя паказчыкi ў цэлым па году. Іх, падкрэслiў першы вiцэ-прэм’ер, нiхто не пераглядаў. Аднак, заўважыў ён, наўрад цi варта разлiчваць на значнае павелiчэнне заробкаў ужо ў найблiжэйшы час — пакуль больш важна захаваць цяперашнi ўзровень зарплаты i працоўныя месцы. Дарэчы, заўважыў Уладзiмiр Сямашка, пакуль не плануецца павялiчваць цэны на энерганосьбiты — варта адзначыць, у першую чаргу ад iх залежаць жыллёва-камунальныя плацяжы. Больш за тое, не выключаецца, што ў сувязi з тэндэнцыямi на сусветных рынках у другiм паўгоддзi знiзяцца тарыфы на энерганосьбiты для вытворцаў. Аднак знiжэнне не будзе датычыцца насельнiцтва — рэальна грамадзяне краiны аплачваюць толькi трэць фактычнага кошту "камуналкi". Сяргей ГРЫБ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Урад мяркуе, што сярэднiя заробкi ў сёлетнiм снежнi на 5 працэнтаў перавысяць зарплату снежня мiнулага года ў доларавым эквiваленце нягледзячы на дэва |
|