Пенсii ўверх па вынiках квартала?
Пенсii ўверх па вынiках квартала?
Сёння разглядаецца пытанне аб павышэннi пенсiй па вынiках І квартала. Пра гэта падчас Нацыянальнага савета па працоўных i сацыяльных пытаннях паведамiў мiнiстр працы i сацыяльнай абароны Уладзiмiр ПАТУПЧЫК. Адначасова сёлета распрацоўваецца пакет змяненняў у пенсiйным заканадаўстве. Канчатковы варыянт прапаноў павiнен з’явiцца да канца года. Пры гэтым мiнiстр падкрэслiў: пытанне аб павышэннi пенсiйнага ўзросту зараз не разглядаецца. Мiж тым, не менш папулярная тэма ў новых эканамiчных умовах — дапамогi па беспрацоўi. Ёсць думка: яны павiнны значна ўзрасцi, у прыватнасцi, да бюджэту пражытковага мiнiмуму. Аднак, выказаў меркаванне Уладзiмiр Патупчык, гэты шлях наўрад цi прымальны — ён можа прывесцi да "выштурхвання" многiх работнiкаў з прадпрыемстваў. Сяргей ГРЫБ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння разглядаецца пытанне аб павышэннi пенсiй па вынiках І квартала. Пра гэта падчас Нацыянальнага савета па працоўных i сацыяльных пытаннях паведамi |
|