Барыс Батура стаў ЧАЛАВЕКАМ ГОДА ў Магiлёўскай вобласцi
Барыс Батура стаў ЧАЛАВЕКАМ ГОДА ў Магiлёўскай вобласцi
Прэмiю ў 100 базавых велiчынь старшыня Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу перадаў на карысць падшэфнага Чавускага дома-iнтэрната для дзяцей-сiрот. Спецыяльныя прэмii Магiлёўскага аблвыканкама "Чалавек года" па вынiках 2008 года атрымалi 15 чалавек, якiя дамаглiся выбiтных поспехаў у вытворчай i невытворчай сферах, грамадска-палiтычнай дзейнасцi. Сярод узнагароджаных — алiмпiйскiя чэмпiёны Аксана Мянькова, Аляксандр i Андрэй Багдановiчы. Барыса Батуру, якi кiраваў Магiлёўшчынай i зрабiў шмат для яе сацыяльна-эканамiчнага развiцця, зала вiтала апладысментамi стоячы. — Сёння пазiцыi Магiлёўскай вобласцi сур’ёзныя, — сказаў лаўрэат прэмii. — І важна ў цяперашнi складаны перыяд не страцiць, а ўмацаваць дасягнутае, каб выйсцi яшчэ больш моцнымi з выпрабавання крызiсам. Я ўпэўнены, што вобласць выканае задачы, якiя сёння ставiць перад ёй кiраўнiк дзяржавы i Урад. Iлона Iванова, Фота Iрыны Савосiнай.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэмiю ў 100 базавых велiчынь старшыня Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу перадаў на карысць падшэфнага Чавускага дома-iнтэрната для дзяцей-сiрот. |
|