На сталічнай Камароўцы патаннелi свiнiна i салодкi перац. Падаражэлi каўбасы i... ружы
На сталічнай Камароўцы патаннелi свiнiна i салодкi перац. Падаражэлi каўбасы i... ружы
Сёння наш традыцыйны манiторынг цэнаў на асноўныя прадукты харчавання зноў будзе прысвечаны Камароўскаму рынку сталiцы. Тым больш што за апошнi час тут адбылiся пэўныя зрухi коштаў на шэраг тавараў. Калi коратка, нешта iстотна патаннела, штосьцi "скокнула" ў цане. Пачнём з мяса. Свiнiна ўвогуле патаннела на 500—1000 рублёў за кiлаграм — да 12—22 тысяч. Калi гаварыць асобна пра фiле, дык сёння яго цана складае на рынку 18—22 тысячы рублёў за кiлаграм супраць 19,8—23 тысяч у самым канцы студзеня. Нiжняя планка кошту на кумпяк у аналагiчным параўнаннi знiзiлася на 1,5 тысячы рублёў за кiлаграм — да 14—19 тысяч. Гэтак жа як i нiжэйшы кошт лапаткi "ўпаў" на 2 тысячы за кiлаграм — да 13—17 тысяч. Шыю цяпер можна набыць за 18—22 тысячы супраць 18,6—23 тысяч у канцы мiнулага месяца. Грудзiнка для смажання ў цане практычна не змянiлася — 12—15 тысяч за кiлаграм. Напрыканцы студзеня свежае сала на рынку можна было купiць па 6,5—11 тысяч, цяпер — па 6—13 тысяч, салёнае сала (грудзiнка) цяпер каштуе 13,5—19,5 тысячы супраць колiшнiх 15,5—19,5 тысячы. Найбольш "скокнула" нiжняя планка цаны на цяляцiну: цяпер кiлаграм можна прыдбаць за 18—28 тысяч супраць 14,5—28 тысяч у канцы студзеня. На 2 тысячы за кiлаграм павялiчылася верхняя планка на ялавiчыну. Цяпер гэта мяса каштуе на Камароўцы 13—28 тысяч. Кураняты сёння каштуюць 7030—7800 рублёў за кiлаграм, а ў апошнiя днi папярэдняга месяца iх можна было набыць за 7140—7440. Каўбасныя вырабы падаражэлi практычна ўсе. Мяркуйце самi. Вараная каўбаса вышэйшага гатунку цяпер прадаецца на рынку па 9,9—15,9 тысячы, а было — 9,5—15,9 тысячы. І хоць на паўвэнджаную каўбасу нiжняя планка кошту знiзiлася да 10 540 рублёў (было 13 140), верхняя павялiчылася да 24 900 рублёў за кiлаграм (было 22 850 рублёў). Сыравэнджаная таксама падаражэла да 22 360—38 900 рублёў супраць колiшнiх 22 100—37 800. Параўнаем кошты на прадукты малочнай групы. Цана на малако, тварог практычна засталася ранейшай — зрухi ў бок павелiчэння на 50—60 рублёў. Тварог з асабiстых падворкаў не падаражэў — 9—12 тысяч. Смятану ў гэтыя днi можна было купiць па 3080—7320 рублёў супраць ранейшай цаны ў 3960—7260. Прыватнiкi нiжнюю планку кошту на гэты прадукт знiзiлi на 500 рублёў (7,5—9 тысяч). Масла на вагу раней прадавалi па 10 150—15 250, цяпер — па 8110—15 500 рублёў за кiлаграм (прыватнiкi знiзiлi верхнюю планку на 500 рублёў — 15—18,5 тысячы). Падаражэлi яйкi ад птушкафабрык — 2,4—3,9 тысячы за дзясятак супраць 2,2—3,4 тысячы напрыканцы студзеня. Мёд трымае ранейшы кошт. Затое патаннеў сланечнiкавы алей: у гэтыя днi за бутэльку прасiлi 3020—6200 рублёў, а раней была цана ў 3050—6830. Што з бакалейнымi таварамi? Кiлаграм рысу на Камароўцы цяпер каштуе 3440—6750 супраць колiшнiх 3570—5170 рублёў. Грэцкiя крупы — 2140—4610 супраць ранейшых 2130—2700 рублёў. Як бачна, iстотна павялiчылася верхняя планка цаны. Проса цяпер тут прадаюць па 1910—2940 (было 2130—2830) — тая ж гiсторыя. Крыху патаннелi хiба толькi манка ды гарох — адпаведна 1730—2500 i 1680—3190 рублёў за кiлаграм супраць даўнiшнiх 2330—2500 i 1690—3190. "Скокнула" верхняя планка кошту на макаронныя вырабы — 2310—7380 у параўнаннi з 2390—5400 рублёў за кiлаграм у канцы студзеня. Кошт мукi вышэйшага гатунку практычна не змянiўся. У рыбных радах найбольшыя ваганнi цаны ў бок змяншэння датычалiся хiба толькi марожанай скумбрыi: цяпер у гандляроў яна каштуе 9900—13 700 рублёў за кiлаграм, у той час як у канцы мiнулага месяца яна сустракала цэннiкам у 7,5—16,5 тысячы. Цана на iншую марожаную рыбу адносна нязначна вагалася па нiжняй цi верхняй планцы кошту. Дарэчы, жывы карп патаннеў менавiта па першай з iх: днямi яго прапаноўвалi па 3820—6650 рублёў за кiлаграм. Некалькi тыдняў таму было 4370—6650. Падаражэлi свежыя шампiньёны, на рынку iх можна было знайсцi па 8,8—11,2 тысячы за кiлаграм. Ранейшы кошт быў у памеры 8,5—10 тысяч. Цана на бульбу засталася ранейшай — што ў прыватнiкаў, што ў iндывiдуальных прадпрымальнiкаў або юрыдычных асобаў. Апошнiя захавалi яе i на капусту, а вось прыватнiкi iстотна скiнулi — да 800—1000 рублёў за кiлаграм супраць колiшнiх 1,5 тысячы. Кошт на моркву зменшылi ўсе катэгорыi прадаўцоў, але найбольш — зноў жа прыватнiкi: да 800—1950 (было 1,5—2 тысячы), а астатнiя да 950—1300 (было 1010—1300). Кошт на буракi па нiжняй планцы прыватнiкi знiзiлi адразу ўтрая — да 500—1950 рублёў (1500—1950). Стала меншай за апошнi час i цана на цыбулю: з прыватных падворкаў за яе просяць 1200—1950 (па нiжняй планцы было на 300 рублёў больш), iншыя прадаўцы прапануюць па 800—1200 рублёў за кiлаграм (знiжэнне па верхняй планцы на 500 рублёў). Часнок некалькi падаражэў — да 3910—8000 супраць ранейшых 3640—8000. Адназначна менш стаў каштаваць у апошнiя днi на Камароўцы салодкi перац — 9,5—11,5 рублёў за кiлаграм (было 12,5—14,5 тысячы). Свежыя агуркi на рынку цяпер можна прыдбаць па 9620—9800 рублёў, памiдоры — па 5000—8270 (ранейшыя кошты адпаведна 7,5—12 i 5—8,5 тысячы за кiлаграм). Калi гаварыць пра садавiну, дык скажам, што патаннелi яблыкi — з 1990—5000 да 1,8—4,5 тысячы за кiлаграм. Цана на грушы змянiлася з 5,5—7 да 5—9 тысяч, iмпартнага вiнаграду — з 4,5—13 да 5—15 тысяч. Падаражэлi бананы — да 3,4—4 тысячы рублёў (было ў канцы студзеня 3,2—3,8). А вось лiмоны, апельсiны, кiвi, хурма i мандарыны патаннелi. Так, цана на лiмоны знiзiлася з 5150—6000 да 4,5—5,5 рублёў, на апельсiны з 4,3—6 да 3—4,5 тысячы. Адзiн кiвi раней каштаваў 1—2 тысячы, апошнiмi днямi — усяго 700—900 рублёў. Зараз хурму на Камароўцы можна набыць па 3—5,5 тысячы за кiлаграм, а раней — па 4,5—9 тысяч. Мандарыны можна пакласцi ў свой спажывецкi кошык, аддаўшы за кiлаграм 4,3—5,5 тысячы, а калiсь за тое ж трэба было выдаткаваць 4,5—5,8 тысячы рублёў. З сухафруктамi сiтуацыя неадназначная. Калi кошт кiлаграма разынак iстотна "падскочыў" — да 9—20 тысяч супраць колiшнiх 7—15,5 тысяч, дык цана на курагу, хоць i не так iстотна, але знiзiлася — да 7—18 тысяч у параўнаннi з папярэднiмi 9—18,5 тысячы рублёў. Сушаныя фiнiкi ў апошнiя днi студзеня прадавалiся на рынку па 7—11,5 тысячы за кiлаграм, апошнiмi днямi — па 6180—15000 рублёў. У параўнаннi з ранейшым на Камароўцы iстотна падаражэлi жывыя кветкi, асаблiва ружы. Так, у апошнiя днi адна ружа прадавалася на рынку па цане ад 3,5 да 15 тысяч рублёў. Параўнайце: было 2—8 тысячы за кветачку. Гваздзiк колькi часу таму мог знайсцi свайго пакупнiка за 2—2,5 тысячы, цяпер — за 2—3 тысячы рублёў. Сяргей СТАРЫНАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння наш традыцыйны манiторынг цэнаў на асноўныя прадукты харчавання зноў будзе прысвечаны Камароўскаму рынку сталiцы. Тым больш што за апошнi час ту |
|