21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аж з сямнаццатага года, шчасце ў доме ці бяда, ты прыходзiла к народу, беларуская ЗВЯЗДА...

26.08.2009 10:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аж з сямнаццатага года, шчасце ў доме ці бяда, ты прыходзiла к народу, беларуская ЗВЯЗДА...

Рэпартаж з колаў

 

(Працяг. Пачатак у нумары за 20 лютага.)

Багатым на ўражаннi быў i другi дзень камандзiроўкi — мноства знаёмстваў, цiкавых, хоць, на жаль, i кароткiх сустрэч. Пра дзве з iх трэба расказаць больш падрабязна.

З год таму наша газета заснавала рэкламную гульню "Прыз руплiваму паштальёну". Паводле яе правiлаў, самыя актыўныя рэкламiсты, прапагандысты "Звязды" — пры павелiчэннi колькасцi падпiсчыкаў маглi разлiчваць на заахвочванне. I многiя ўжо атрымалi яго — хто ў выглядзе новага электрачайнiка, хто пыласоса... Але ж ёсць руплiвец, якi па вынiках папярэдняй падпiскi выйграў адно, а па вынiках гэтай — яшчэ i другое... Завуць яго — Вольга Ларына, i працуе яна паштальёнам 15-га гарадскога аддзялення паштовай сувязi Полацка. Прыемна было сустрэцца, уручыць сумленна выйграны прыз, пазнаёмiцца з яе калегамi i начальнiкам вузла паштовай сувязi Генадзем Аляксандравiчам Парамонавым, расказаць крыху пра газету, яе гiсторыю i калектыў, распытаць пра нашых новых i старых, адданых падпiсчыкаў, пра "сакрэты поспеху".

Высветлiлася, што iх, нейкiх асаблiвых у Вольгi няма. Проста штомесяц прыносячы некаму пенсiю цi пяць разоў на тыдзень газету, можна раззнаёмiцца з людзьмi i потым, элементарна, пра iх клапацiцца.

— Людзi старэйшыя, пенсiянеры, як правiла, маюць час для таго, каб схадзiць на пошту, аформiць падпiску, але ж могуць то захварэць, то забыцца... Людзi працуючыя, мiж iншым, таксама гэтым грашаць. А ў мяне ўсё "на кантролi". Я i нагадаю заўсёды, i сама аформлю ўсё. Чалавеку нават з дому выходзiць не трэба, — гаварыла Святлана.

I яшчэ (прыгожа чырванеючы) прызнавалася, што любiць сваю работу, любiць людзей, заўсёды iдзе да iх з усмешкай, з радасцю, заўсёды рада выслухаць, пагаварыць.

Што датычыцца нашых падпiсчыкаў, то з найбольшым задавальненнем яна нясе газету ў школу-гiмназiю для адораных дзяцей. Там, маўляў, беларускамоўны асяродак, там кожны нумар чакаюць i там газета нiколi не ляжыць у бiблiятэцы мёртвым грузам — яна ходзiць па руках, чытаецца. Што датычыцца iндывiдуальных падпiсчыкаў, то тут i Святлана, i яе каляжанкi называлi наперабой: "Сям’я Навумовiчаў "Звязду" пастаянна чытае, Фраловых, Наваенкаў, Кiрпiчонак, Смаршчок...".

Усiм сваiм падпiсчыкам мы прасiлi перадаць найлепшыя пажаданнi i нагадаць, каб дасылалi карткi на розыгрыш прызоў. Тады, магчыма, i ў Полацку ў нас з’явiцца нагода для вялiкай сяброўскай сустрэчы.

Валянцiна ДОЎНАР, Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ (фота).

(Заканчэнне ў наступным нумары.)

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Багатым на ўражаннi быў i другi дзень камандзiроўкi — мноства знаёмстваў, цiкавых, хоць, на жаль, i кароткiх сустрэч. Пра дзве з iх трэба расказаць бо
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика