...
...
Сёння — Усяленская бацькоўская субота, дзень памiнання ўсiх памерлых. А ў нядзелю ў праваслаўных пачынаецца Мясапусны тыдзень i ўступае забарона на ўжыванне мяса перад Вялiкiм пастом, якi чакае нас 2 сакавiка, пасля Масленкi. Паломка тралейбуса стала прычынай траўмавання двух чалавек у Мiнску. У тралейбуса маршруту №35 падчас руху ў раёне вулiцы К. Чорнага разарвалася задняе кола. У вынiку рэзкага тармажэння пацярпелi мужчына i жанчына. З рознымi траўмамi яны дастаўленыя ў бальнiцу. Праводзiцца праверка. Шырокi асартымент жывой сажалкавай рыбы, а таксама прадукцыю яе перапрацоўкi выставяць рыбгасы на кiрмашы-продажы "Рыба Беларусi" 21, 28 лютага i 7 сакавiка ў Мiнску. У кiрмашы возьмуць удзел 16 рыбгасаў рэспублiкi. У асартыментным пералiку — карп, таўсталобiк, радужная фарэль, белы амур, асятровыя. Будуць прапанаваны прадукты перапрацоўкi. Кiрмаш будзе працаваць з 9.00 да 18.00 на пляцоўцы каля Палаца спорту на праспекце Пераможцаў. У вынiку ДТЗ на тэрыторыi Польшчы з удзелам беларускага грузавiка i беларускага легкавога аўтамабiля загiнуў грамадзянiн Беларусi, некалькi нашых суграмадзян атрымалi раненнi, паведамляе БЕЛТА. ДТЗ адбылося каля горада Нова Суль у складаных умовах надвор’я. Аўтамабiлi сутыкнулiся падчас абгону. Успышка шаленства выяўленая ў Зэльвенскiм раёне. На працягу некалькiх дзён у раёне загiнулi 2 лiсiцы i 3 хатнiя сабакi. Акрамя таго, на ферме ў вёсцы Лебедзi ў вынiку заражэння шаленства здохла карова. Мяркуецца, што апошняя заразiлася шаленствам праз укус хворай крысы. Курсант Магiлёўскага каледжа МУС пакончыў жыццё, як мяркуецца, самагубствам. Пракуратура праводзiць праверку, якая будзе працягвацца 10 дзён або месяц. Гэта здарылася ў цiры каледжа. ПОЎНЫ АБЗАЦ Куля, прабiўшы падгалоўнiк аўтамабiльнага крэсла, засела ў амерыканкi ў пышнай прычосцы. 20-гадовая жыхарка Канзаса не пацярпела, абышлася лёгкiм галаўным болем. Яна выязджала з падземнай паркоўкi, калi незнаёмы мужчына спынiў яе машыну i паведамiў, што яе былы малады чалавек па-ранейшаму кахае яе. "Затое я яго больш не кахаю," — адказала дзяўчына. Праз некалькi секундаў яна пачула стрэлы i, павярнуўшыся, убачыла свайго былога каханага, якi страляў па яе машыне з пiсталета. Густыя валасы i адмысловая прычоска сталi пасткай для кулi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паломка тралейбуса стала прычынай траўмавання двух чалавек у Мiнску. У тралейбуса маршруту №35 падчас руху ў раёне вулiцы К. Чорнага разарвалася задня |
|