21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ільготныя крэдыты пад долевае будаўнiцтва мiнчане могуць атрымаць i без чаргi

26.08.2009 10:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ільготныя крэдыты пад долевае будаўнiцтва мiнчане могуць атрымаць i без чаргi

Пра гэта рэдакцыi паведамiў начальнiк упраўлення жыллёвага будаўнiцтва Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва Беларусi Аляксандр Горваль.

Такiм чынам, iльготны крэдыт пад 5 працэнтаў гадавых на 20 гадоў могуць атрымаць жыхары сталiцы нават у тым выпадку, калi яны толькi ўчора сталi на ўлiк асобаў з патрэбай у паляпшэннi жыллёвых умоў. Другой галоўнай умовай атрымання льготных крэдытаў з’яўляецца памер даходу сям’i, якi павiнен не перавышаць тры мiнiмальныя спажывецкiя бюджэты (каля 1,1 мiльёна рублёў) на члена сям’i ў месяц.

Адпаведнае рашэнне Мiнгарвыканкама № 101 "Аб уключэннi грамадзян у спiсы для выдачы льготных крэдытаў на будаўнiцтва (рэканструкцыю) жылых памяшканняў" пачало дзейнiчаць у сталiцы з 7 лютага. Iльготныя крэдыты на 20 гадоў змогуць атрымаць жыхары сталiцы, якiя стаяць на ўлiку асобаў з патрэбай у паляпшэннi жыллёвых умоў i падпiсваюць дагавор аб уступленнi ў долевае будаўнiцтва, а таксама пры ўступленнi ў ведамасныя жыллёва-будаўнiчыя кааператывы.

Вядома, што кошт долевага будаўнiцтва адрознiваецца ад расцэнак на кватэры, што прапаноўваюцца гарвыканкамам жыхарам Мiнска па чарзе. Цяпер квадратны метр жылля па долевым будаўнiцтве прапаноўваецца па 1300 — 1500 долараў. Пад iльготнае крэдытаванне будзе падпадаць не фактычны кошт долевага жылля, а ў пералiку на кошт квадратнага метра тыповых спажывецкiх якасцяў. У Мiнску кошт такога стандартнага "квадрата" сёння каштуе прыкладна 1,5—1,6 млн рублёў. Вiдавочна, што для ажыццяўлення долевага будаўнiцтва жыхару сталiцы неабходна будзе не толькi карыстацца льготным крэдытам, але i мець сур’ёзныя ўласныя фiнансавыя накапленнi.

Аляксандр Горваль лiчыць, што гэтае рашэнне гарадскiх уладаў паспрыяе ажыццявiць рынак долевага будаўнiцтва ў сталiцы менавiта ў часы фiнансавага крызiсу.

Сяргей КУРКАЧ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта рэдакцыi паведамiў начальнiк упраўлення жыллёвага будаўнiцтва Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва Беларусi Аляксандр Горваль. Такiм чынам
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика