Падатковыя праверкі стануць выключна адраснымi
Падатковыя праверкі стануць выключна адраснымi
Паступленнi падатковых i iншых плацяжоў у бюджэт за першы месяц года склалi 2,6 млрд рублёў, што адпавядае 109 працэнтам ад плана, паведамiў журналiстам намеснiк мiнiстра па падатках i зборах Васiль Каменка. Спецыялiсты падатковых органаў упэўнены, што сёлета будзе вельмi складана арганiзаваць паступленнi падаткаў i збораў у бюджэт у запланаваным аб’ёме. Найперш гэта звязана з тым, што асноўныя падаткаплацельшчыкi экспартаарыентаваных буйных прамысловых прадпрыемстваў маюць сёння пэўныя цяжкасцi з рэалiзацыяй прадукцыi амаль па ўсiх таварных групах на знешнiх рынках. У сувязi з гэтым галоўная частка падатковых паступленняў павiнна iсцi ў бюджэт ад дзейнасцi падаткаплацельшчыкаў, што функцыянуюць на ўнутраным рынку, а таксама тых, хто завозiць i гандлюе ў краiне iмпартнымi таварамi. Паводле ацэнак Нацстата i экспертаў, летась у ценявым сектары эканомiкi было задзейнiчана каля 15 працэнтаў унутранага валавога прадукту краiны. Атрымлiваецца, што летась у ценявым сектары было выраблена i рэалiзавана тавараў i паслуг, якiя не падлягалi падаткаабкладанню, на агульную суму каля 15 трлн рублёў. Цяпер мiнiстэрства ўжо дасканала ведае ўсе магчымыя схемы ўхiлення ад падаткаў, што дзейнiчаюць галоўным чынам у недзяржаўным сектары эканомiкi. Спецыялiстамi МПЗ выяўлена каля 1.200 варыянтаў падобных схем. Сёлета падатковыя органы плануюць iстотна скарацiць долю ценявой эканомiкi. Па вынiках комплексных выязных праверак летась у бюджэт краiны даналiчана 153,4 млрд рублёў дадатковых падаткаў i штрафных санкцый. Больш за ўсё летась падатковых парушэнняў было выяўлена ў сферах будаўнiчых работ i рамонтна-будаўнiчых паслуг, па лiнii экспарту лесу i лесаматэрыялаў, пры аказаннi паслуг па тэхнiчным абслугоўваннi тэхнiчных сродкаў, пры ўвозе тавараў з трэцiх краiн, пры рэалiзацыi аўтамабiльных запчастак, у сферы iмпарту i рэалiзацыi рыбы i морапрадуктаў. Праверкi будуць мець выключна выбарачны адрасны характар, толькi на тых прадпрыемствах, дзе дакладна вядома аб парушэннях падатковага заканадаўства. Асаблiвая ўвага пры выязных праверках будзе нададзена тым арганiзацыям, якiя праводзiлi беставарныя аперацыi з фiрмамi-"аднадзёнкамi" — падстаўнымi структурамi. Спiс каля тысячы такiх арганiзацый падрыхтаваны. Каб прадухiлiць занiжэнне падаткаабкладаемай базы па iмпартнай групе тавараў з боку недзяржаўных структур, плануецца сёлета з мая ажыццявiць абавязковую маркiроўку ноўтбукаў, прынтараў, манiтораў i сокаў з гароднiны. Намеснiк мiнiстра адзначыў, што сёлета, пачынаючы з другога квартала, арганiзацыi сталiцы i Мiнскай вобласцi змогуць падаваць падатковыя дэкларацыi ў электронным выглядзе. Сяргей КУРКАЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паступленнi падатковых i iншых плацяжоў у бюджэт за першы месяц года склалi 2,6 млрд рублёў, што адпавядае 109 працэнтам ад плана, паведамiў журналiст |
|